Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
зіне, разеткай, уключанай у кола, касы крыж, свастыка, кола з разыходзячыміся промнямі.
Такія знакі ёсць на манетах ілірыйскага стагоддзя ( I тысячагоддзе да н. э.) на тэрыторыі сучаснай Албаніі, у наш час гэтыя ж знакі размяшчаюцца на жаночым традыцыйным адзенні албанцаў, на камянях, абрамляючых дзвярныя праёмы жылых дамоў, на старажытных могілкавых крыжах.
А ў іншай вобласці кантынента этнаграфіяй зафіксаваны ўсё той жа салярны знак зусім у іншым выкананні: аўстрыйцы лічаць сімвалам сонца кветку рамонка. У рэлігійнай літаратуры прынята лічыць, што кола знак сонца. Таму рытуальныя вогнішчы, над якімі ўмацоўвалася кола (напрыклад на масленічных гуляннях), звязваюцца даследчыкамі з салярным культам.
Калі ўзнік культ Бога Сонца і гэты Бог набыў чалавечае аблічча, на яго галаве ці каля яе зявіўся атрыбут сонечны дыск з прамянямі і крыжам. Крыж размяшчалі на галаве ахвярнага агнца: гэта была старажытная выява Хрыста, пазней змененае выявай чалавека на перакрыжаванні крыжа. Вобраз Хрыста вельмі складаны: ён увабраў у сябе элементы разнастайных вераванняў народаў Усходняга Сяродземнаморя, у асблівасці і элементы салярнага культу сонечны дыск над галавой і крыж як галоўны сімвалічны знак.
Несумненна, у аснове сезоннай цыклічнасці каляндарных абрадаў ляжыць паварот Зямлі вакол Сонца, змена пор года.
Паўтаральнасць гадавога цыкла была заўважана чалавекам на ранніх стадыях вытворчай гаспадаркі. Нельга не згадзіцца з прынцыпам, які прапанаваў В. І. Чыгараў, які пры вывучэнні аграрных абрадаў браў за аснову не поры года самі па сабе, а гаспадарчае жыццё селяніна, якое працякала ў акрэсленых гістарычных і геаграфічных абставінах.
Само ж канкрэтнае ўспрыманне сезонаў залежыла ад кліматычных паясоў і таму мела сваю спецыфіку ў разнастайных абласцях Еўропы. Б. А. Рыбакоў знаходзіць сляды члянення года на чатыры часткі ў помніках земляробскай культуры неаліту і энеаліту усходняй Еўропы. Вельмі важны для нашай тэмы той факт: сонца адлюстравана на сасудах для захоўвання зерня. Разглядаючы сляды сонечнага культу ў каляндарнай абраднасці народаў Еўропы, мы ўвесь час бачым гэтую сувязь: сонца і культурных раслін, сонца і працы земляроба. Сонца становіцца ўжо з тых часоў абавязковым элементам салярнага культу [цыт. па 21, с. 107].
Прымаючы тэзіс пра важнасць працоўнай дзейнасці неабходна ўлічваць і іншыя элементы, якія складаюць аснову свята. Пераломныя моманты сонечнага цыклу дні зімовага і летняга сонцавароту, веснавога і асенняга раўнадзенства выклікалі асаблівыя адносіны людзей: адчуванне перамен у прыродзе, наступленне новага перыяду іх жыцця.
У гадавым цыкле святаў у народаў Еўропы можна ўбачыць парнасць святаў, два дні як бы адкрываюць і завяршаюць азначаны каляндарны адрэзак, напоўнены як магічным, рэлігійным, так і грамадзянскім ці гаспадарчым значэннем. Такіх “парных” дзён можна назваць некалькі: зімні сонцаварот летні сонцаварот, веснавое раўнадзенства асенняе раўнадзенства.
Хрысціянская рэлігія паступова ўвайшла не толькі ў ідэалогію народаў Еўропы, але і ў іх побыт. Хрысціянская міфалогія патрошкі замясціла ранейшыя дахрысціянскія ўяўленні і вобразы. Шматлікая раць хрысціянскіх святых з іх разнастайнымі “функцыямі” стала на месца язычніцкіх багоў. “Каб стаць рэлігіяй, пісаў Ф. Энгельс, монатэізм з даўніх часоў павінен быў рабіць уступкі політэізму…Хрысціянства … магло выціснуць у народных мас культ старых багоў толькі праз культ святых” [21, с. 108].
Хрысціянізацыя народаў Еўропы паслужыла прычынай новага вытлумачэння многіх традыцыйных абрадаў, у тым ліку і салярных. Зімовы святочны цыкл пачынаецца з Каляд, 25 снежня, заканчваецца днём Хрышчэння, ці днём “трох каралёў” 6 студзеня. Гэты перыяд, так называемае “дванаццацідзёнства”, увесь насычаны рытуальнымі дзеяннямі, абрадамі, паверямі. У гэты перыяд з царства цемры выходзіць на свет у свет людзей усякая нечысць, гэта час яе разгулу [21, с. 109].
Летняе свята царква прымеркавала да дня Іаана Прадцечы 24 чэрвеня. У гэтым выпадку парнасць святаў захоўваецца: зімовы і летні адстаюць адзін ад аднаго роўна на 6 месяцаў. Канчатковая дата летняга сонечнага святочнага цыкла не так выразна выражана, як зімовага. Часцей за ўсё ёю лічаць дзень Святога Пятра і паўла 29 чэрвеня (напрыклад немцы, аўстрыйцы, галандцы, французы, некаторыя паўднёваславянскія народы). Калі Іванаў дзень звязаны з шанаваннем сонца, то Святы Пётр аказаўся “панам надворя”, громавержцам, гэта значыць уладальнікам нябеснага агню. Гэты перыяд таксама лічыцца часам разгулу нячыстай сілы. У цэлым жа абрады Пятрова дня, у параўнанні з Іванавым, не так выражаны, не столькі разнастайныя па змесце і маляўнічыя паводле выканання.
Такім чынам, летні святочны перыяд апынуўся карацейшы за зімні. Зрэшты, маюцца звесткі, што гэты перыяд доўжыўся ўсё-такі 12 дзён да 4 ліпеня. На жаль, нам вядомыя звесткі гэтага роду з этнаграфіі аўстрыйцаў: у іх указаны перыяд доўжыўся да дня Святога Ульрыха, які лічыўся заступнікам ад маланак, гэта значыць быў функцыянальна вельмі блізкі да Святога Пятра.
Сучаснае свята Каляды найбольш яркае салярнае свята, таму што яно зяўляецца вельмі празрыстым пераасэнсаваннем свята нараджэння бога Сонца. Менавіта на 25 снежня выпадае дата нараджэння Мітры аднаго з інда-іранскіх багоў, дабразычлівага да людзей бога дзённага святла, падаўцы жыцця. У ІІ тысячагоддзі да н. э. ён маляваўся побач з сонцам, пазней у некаторых іранскіх народаў быў атаясамлены з сонцам. Яго звычайна малявалі з промн