Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
альклорным абрадзе , бо сам абрад сінкрэтычны па сваёй прыродзе, уся паэтыка фальклору грунтуецца на вобразнасці, але ідзе ад міфалогіі. Без глыбокага даследавання фальклорнай спадчыны і рэканструкцыі на яе падставе міфалагічнай свядомасці мы не зможам зразумець касмічнага светаўспрымання старажытных людзей, не зможам ні аднавіць сувязь часоў , ні растлумачыць сучасныя духоўныя працэсы. У курсавой працы даследуецца семантыка і функцыянальнасць адной з найважнейшых міфалагем міфалагемы Сонца і Месяца.
2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
На ранейшых этапах развіцця чалавек уяўляў “звышнатуральнае” у рэальных вобразах жывёл, раслін і г. д. у тым ліку і нябесных свяціл, папаўняючы гэтыя вобразы чалавечымі эмоцыямі, учынкамі, прыпадабняючы іх чалавеку. Наяўнасць такіх “ачалавечаных” вобразаў у этнаграфічным і фальклорным фондзе сучасных народаў паказвае на надзвычайную жывучасць традыцый.[21, с.105]
У народаў, паміж сабой ніколі не маючых зносін, узніклі падобныя ўяўленні пра стан сонца ў дні сонцаварота: яно тры дні знаходзіцца ў сваім гняздзе, тройчы падскоквае, тройчы акунаецца ў мора, танцуе, варочаецца. У абрадах еўрапейскіх народаў можна знайсці шмат прыкладаў рэлігійных адносін да сонца як такавога, не апасродкаванага вобразам сонечнага бога ў чалавечым абліччы.
Выразнымі ўзорамі рэмінісцэнцый салярнага культу могуць паслужыць некаторыя традыцыі албанцаў, захаваныя яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя: маліцца на ўсход з ранку пры ўсходзе сонца і на захад пры ўсходзе свяціла.Усе справы,усе важныя гаспадарчыя работы, абрады сватаўства і г. д. стараліся пачынаць у сонечны дзень ранкам з усходам сонца,нябожчыка і дома і на могілках у час аплаквання размяшчалі тварам да сонца, у раннім сярэдневякоўі нябожчыкаў у магілах размяшчалі тварам на ўсход.
Назіранне за сонцам, і іншымі нябеснымі свяціламі, служыла развіццю пазітыўных ведаў,у прыватнасці астранамічных. Вядомае мегалітычнае збудаванне ў Англіі Стоунхендж служыла абсерваторыяй: яго вялікія каменныя стаўпы і аркі прызначаліся для фіксавання важнейшых кропак усхода і захода сонца і месяца ў розных стадыях перамяшчэння. Іншыя прыстасаванні дапамагалі весці лік гадам і прадказваць зацменні.
Адначасова Стоунхендж быў друідычным храмам, дзе рабіліся ўрачыстыя маленні, магчыма суправаджаючыся ахвярапрынашэннямі пры першых промнях узыходзячага сонца.
Стоунхендж славуты, але не адзіны храм-абсерваторыя як у сусвеце, так і на еўрапейскім кантыненце. На тэрыторыі сучаснай Румыніі знойдзены аналагічныя збудаванні свяцілішчы-календары, якія належылі дака-гецкаму насельніцтву. [22, с. 25].
Салярныя міфы атрымалі найбольш яркае афармленне ў грамадстве, якое мела развіты апарат улады. Сонца было уключана ў пантэон у якасці галоўнага боства(ці аднаго з галоўных, часцей за ўсё гэта былі боствы сонца і навальніцы). Зямнога цара лічылі сонечным боствам ці сынам бога сонца. Згодна з міфамі,узыходзячымі да індаеўрапейскай традыцыі і да традыцыі Пярэдняй Азіі, а таксама Старажытнага Егіпта, Сонца выязджала на калясніцы і абязджала чатыры бакі свету. Гэты міфічны вобраз археалагічна датуецца даволі познім часам, калі людзі ўжо апрацоўвалі металы, карысталіся колавымі павозкамі, запрэжанымі коньмі. “Але ляжачае ў яго аснове міфа-паэтычнае прыпадабненн сонца да кола ўзводзіцца да ранейшай эпохі”.
У бронзавы перыяд склаўся старажытнагрэчаскі міф аб Геліасе: юнак у залатой калясніцы праязджае на працягу светавога дня з усхода на захад па нябеснай цвердзі, а ўначы праплывае адваротны шлях у ладдзі па сусветнай рацы, пад назвай Акіян. Пачынаючы з 5 стагоддзя да нашай эры з Геліясам атаясамлівалі Апалона, на якога былі перанесены функцыі Геліяса і яго атрыбуты.
“Жыхары вострава Радоса, лічылі сонца першым сярод сваіх багоў, прысвячалі яму кожны год калясніцу з чатырма коньмі, якіх скідвалі ў мора для таго,каб бажаство імі пакарысталіся…Лакедаманяне умярцвялі коней на вяршыні высокага Тайгецкага храбта, за якім кожны вечар на іх вачах знікала вячэрняе свяціла… У абоіх выпадках моцныя хутканогія коні аддаваліся на службу стомленаму богу на канцавым этапе кожнадзённага падарожжа. ” Падобны вобраз прысутнічае у эддычных міфах: па небе скачуць коні, запрэжаныя ў калясніцу сонца.
У міфах народаў Еўразіі сонечны бог часта звязаны з коньмі. Па ўсёй магчымасці, гэта адбывалася з наіўнага ўяўлення, што сонца “едзе” па небе. На чым? На тым жа, на чым ездзяць людзі на конях, на калясніцах, акалі яно плыве, то, канешне, у лодцы. “Да бронзавага стагоддзя адносіцца большы лік стварэння вобразаў сонечных калясніц і сонечных людзей, паведамляе Б. А. Рыбакоў адносна язычніцкіх культаў рускага сярэдневякоўя, яны таксама адлюстроўваюць… дваістасць чалавечых уяўленняў пра сонца: дзённае свяціла коні вязуць у калясніцы, а ў начы яно плыве ў ладдзі.” У фальклоры індаеўрапейскіх народаў устойліва захоўваецца сувязь з канём міфалагічных герояў, блізкіх да сонца па сваіх функцыях [21, с. 106].
На старажытных помніках выяўленчага мастацтва многіх народаў, у тым ліку і індаеўрапейскіх, ёсць асобныя выяўленні ці нават цэлыя сцэнкі, у якіх адлюстравана ўяўленне пра рух Сонца: пра яго ўсход, дзённы шлях, заход , начны спакой, ахоўваемы Зорамі, і нараджэнне новага Сонца.
У археалогіі і этнаграфіі вядомы знакі, якія абазначалі сонца, пачынаючы са стагоддзя неаліту і да нашых дзён: кола, крыж, кола з крыжам у сярэдзіне, некалькі канцэнтрычных колаў таксама з крыжам у сярэд