Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

?чыць з неба за справамі людзей і вечарам расказвае аб іх Богу. У поўдзень і перад тым, як апусціцца за гарызонт, яно трошкі запавольвае сваю хаду і адпачывае. Па легендзе, пасля распяцця Хрыста сонца ад гора спынілася на небе і не заходзіла тры дні. На ўсходзе на Вялікдзень Сонца “грае” (пераліваецца рознымі колерамі), радуючыся ўваскрашэнню Хрыста, а на Купалле купацца ў вадзе[10, с. 47].

У славянскім фальклоры Сонца можа персаніфіцыравалася як у жаночым, так і ў мужчынскім вобразе. У казках яно жыве там, дзе зямля сходзіцца з небам, мае маці і сястру, выкрадае сабе жонку ў людзей; да Сонца адпраўляецца чалавек, каб даведацца, чаму яно ўсходзіць вясёлае, а вечарам садзіцца маркотнае і цёмнае (сюжэт выкарыстаны П. П. Яршовым у казцы “Канёк-гарбунок”).

Шанаваннем Сонца абумоўлена шматлікасць правіл і забаронаў; не станавіся да Сонца спіною нават у час працы на полі, не спраўляй свае патрэбы так, каб гэта магло бачыць Сонца, не плюй у яго бок, інакш запануе цемра, не паказвай на яго пальцам, бо выкалеш яму вока і інш. Пасля заходу Сонца не давалі нічога з дому ў доўг, асабліва агонь, каб шчасце і дастатак не пакінулі сямю, не выкідвалі смецце на вуліцу, не пачыналі новы акраец хлеба.

У абрадах і народнай харэаграфіі рух па коле адбываецца, як правіла, па Сонцу, г.зн. злева направа, хоць у царкоўнай практыцы пасля Сабора 1666г. правільным прызнаецца адваротны напрамак: справа налева.

У абрадах, фальклоры і народным мастацтве Сонца могуць сімвалізаваць кола, золата, вогнішча, сокал, конь або алень, вока чалавека і інш. Салярныя матывы звычайны ў арнаменце народнай вопраткі і тканінах, у разьбе на разнастайных частках сялянскіх хат, мэблі, прыладах для ткацтва і якасці.

 

5. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні (Месяца) ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)

 

Месяц начное нябеснае свяціла, элемент астранамічнага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету, з якім звязана мноства разнастайных паверяў і прыкмет. Яны зяўляюцца па сутнасці рэшткамі некалі, відаць, вельмі развітага культу гэтага свяціла. Лічыцца, што пакланенне Месяцу значна больш старажытнае, чым пакланенне Сонцу, і сягае, прынамсі, часоў так званага “індаеўрапейскага адзінства”, пра што сведчыць агульная для ўсіх індаеўрапейскіх моў назва свяціла. Асаблівасці руху Месяца па небе спарадзілі саму ідэю каляндарнасці.

Сярод розных народаў свету былі распаўсюджаны вераванні, што цыкл жыцця і смерці на зямлі нараджэнне і ўвяданне раслін, жывёл і людзей звязаны з ростам і ўбываннем Поўні, з яе бясконцым цыклам нараджэння і смерці на небе. Назва Поўня замацавалася за Месяцам у беларускай мове параўнальна нядаўна. Пэўна назва начнога свяціла жаночага роду дапамагае больш звучна вытлумачваць менавіта жаночы характар гэтага міфалагічнага вобраза, што адлюстравана ў міфалогіі розных народаў свту. Легенды народаў Усходу адлюстроўваюць уяўленне, што Зямля зяўляецца як бы спараджэннем Поўні, іншымі словамі, Поўня зяўляецца мацерю Зямлі.

Розныя ўяўленні аб светабудове адбіліся ў беларускім фальклоры. У народнай фантазіі спалучыліся матывы язычніцкіх і хрысціянскіх міфаў. Галоўнымі персанажамі такіх твораў зяўляецца Бог і яго антыпод.

У некаторых народных творах хтанічныя істоты імкнуцца пераўтварыць хораша збудаваны Богам свет. Цікава тлумачацца змены месяца: “сонейка пахукае на месяц, нагрэе яго сваім бляскам, і той памаленьку пачне ачуняць да абрастаць целам да ісці на сваё мейсцо, каб свяціць у ночы. Так заўжды месяц дзьве нядзелькі расьце ды набіраецца сілы, а дзьве нядзелькі барукаецца з чортам”, сцвярджае лявон Лябедзік з вёскі Чудзін.

У грэкаў серп маладога месяца зяўляецца сімвалам Артэміды, г. зн. Нябеснай Царыцы, якая лічылася маці ўсяго існага, а Сонца бацькам. Як адзначае даследчык М. Ф. Сумцоў, у старажытных вераваннях існавала два пункты погляду на тое, што зяўляецца ў прыродзе жаночым пачаткам, а што мужчынскім; у некаторых выпадках Сонца ўвасабляла мужчынскі пачатак, а Поўня жаночы, а ў некаторых наадварот. Сонца і месяц у славян атрымалі значэнне апекуноў чалавечага шлюбу. А. П. Блавацкая выказала думку, што Сонца (Бацька), Поўня (Маці) і Меркуры (Сын) былі самай ранняй Тройцай у старажытных егіпцянаў [4, с. 9].

У славянскіх песнях Месяц мужчына, Сонца жанчына. У беларускіх народных песнях малады хлапец часта параўноўваецца з месяцам, а дзяўчына з сонейкам.

Месяц і сонца ўшаноўваліся ў паўночнай Расіі, прычым іх вяселле святкавалася на Купалле. У літоўцаў існуе міф пра тое, што Месяц, маючы за жонку Сонца, заляцаўся да ранішняй зоркі Аўшрыне. Сонца раззлавалася і мячом (промнем) рассекла Месяцу твар напалову.

У старажытнаіранскай і старажытнаіндыйскай традыцыях вобразам бажаства Поўні зяўляецца бык. Тэксты іншых старажытных народаў сведчаць пра тое, што поўня была сімвалам пекла. Такое ж значэнне яна мае зараз і ў сібірскіх шаманаў. У народных уяўленнях паўдневых славян поўня таксама звязана з іншасветам.

Беларускія інфарматары паведамляюць, што выраб амулетаў і талісманаў-абярэгаў заўсёды залежаў ад становішча Поўні, кожнаму выпадку выраблення талісмана адпавядаў свій дзень па календару Поўні. Рускія хрысціліся на Поўню.

Як адзначае А. Голан, шанаванне Поўні індаеўрапейцамі ўяўляецца як спадчына раннеземляробчых вераванняў. Такія ж вытокі шанавання Поўні і ў неіндаеўрапейцаў.

Паводле Р. Грэйвса, культ поўні быў пашыраны таму, што яна ўнушала большы страх, чым сонца, яна не губляла сваёй яркасці да канца года і