Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

?ыя выразы, змест якіх фармуецца на аснове выкліканых асацыяцый [5, с. 31].

Прыказкі, што прадстаўлены ўстойлівымі выразамі, ужываюцца толькі ў прамым значэнні:

“Сонца ўстане, так і дзень настане”

“Сонца нізка вечар блізка”

“Кветкам патрэбна сонца, а людзям мір”

“Ля сонца цёпла, лямамкі добра”

“Як сэрца чалавеку патрэбна, так патрэбна і зямлі сонца”

Счапленне і ўзаемадзеянне кантраставых або нечакана атаясамленых настроем і сэнсам кадраў-вобразаў робіць іх у такой пары гаваркімі: сонца мір, сонца мамка, сонца сэрца і інш. [2, с. 232].

Раздзел загадак “Прырода і чалавек” пачынаецца з загадак пра неба, нябесныя свяцілы:

“Сіняя дружка ўвесь свет накрыла” (Неба)

Змест загадак характарызуецца шматлікай тэматычнай разнастайнасцбю, што абумоўліваецца іх сувяззю з жыццём і працай селяніна, яго гаспадаркай і бытам:

“Кругленька, беленька ўсяму свету міленька”

“Маленька, залаценька ўсё поле асвеціць”

“Бегла ліска каля лесу блізка: ні следу спазнаць, ні ліску дагнаць”

У шэрагу загадак сонца паўстае ў вобразах “краснай дзявіцы”, “пціцы-верацяніцы”, “пцічкі-веранічкі” і інш. Напрыклад:

“Стаіць дуб-верадуб, на тым дубе-верадубе сядіць пціца-вертаціца, ніхто не дастане: ні цар, ні царыца, ні пракрасна дзявіца”.

Такія загадкі часам уваходзяць у замовы як іх састаўныя часткі [16, с. 96].

А вось загадкі пра Месяц:

“Лысы конь цераз вароты глядзіць” (месяц)

“Вісіць на небе акрайчык хлеба” (маладзік)

“Прыйшла белая карова, увесь свет пабарола” (поўня)

У замовах часта гучыць зварот да Месяца, каб ён дапамог вылечыць хваробы:

“Месяц месяцовы, забяры ад раба Божага (імя хворага) злую ліхаманку-трасуху. Адвядзі яе на той свет, за тры сотні дарог, за тры сотні марэй, за высокія горы, за шумныя буры, каб яна дарогі не знайшла ды назад не вярнулася. Цьфу, цьфу, цьфу.” [1, с. 320].

 

У тэкстах падобных замоў часта падкрэсліваецца, што месяц бывае і на тым, і на гэтым свеце, як бы звязвае іх паміж сабой.

Згодна беларускай замове ад змяінага ўкусу, на востраве Буяне ў моры-акіяне стаіць явар, пад ім бел-камень прастае вужачы, а на камні залатое гняздо: “На тым гняздзе на чорным руне ляжыць вужышчэ Залатыя рогі: Сонцэ смоктае, Зоркі глытае, Месяцу рогі ў нядзелю сымае”. Уяўленне аб враждзе Сонца і гадаў-змей ці гадзюк звязана з міфалагічным асмысленнем прычыны сонечных зацменняў: хтанічная істота праглынае сонца.

Міфічныя ўяўленні старажытных людзей аб сонцы адбіліся і ў беларускай казцы “Агонь у сэрцы, а розум у галаве”, герой якой вельмі цікаўны чалавек: хацеў усё ведаць і таму пайшоў да сонца (“яно ўсюды свеціць, усё бачыць, дак усё знае”). У казцы не толькі само сонца паўстае ў астрапаморфным выглядзе, але і зорка. Чалавек дайшоў да таго месца, дзе сонца ўсходзіць на неба, “зірнуў праз лес, дак аж вочы зажмурыў, такі там бляск… падышоў ён бліжэй, аж гэто сонейка палацы блішчаць у золаце, бы вагонь гарыць”. У палацы ён сустрэў матку сонейка, якая сказала чалавеку, што сонейка паднялося на неба аглядаць зямлю, трэба пачакаць. Пасля яды чалавек захацеў піць і пайшоў да ракі, як раптам адтуль “выплыла вельмі гожая паненка”, у якую ён адразу ж так закахаўся, што “стаў бы ўкопаны” і вачэй “не мажэ атарваць ад яе”. Дзяўчыне ён таксама спадабаўся, і яна засцерагла яго ад гібелі: напаіла крынічнай вадою. Дзяўчына “ўзнялася ўгору ды заблішчэла адтуль гожаю зоркаю”, адразу ж, як толькі сонейка (яе бацька) спксцілася ў палацы. Персаніфікаванае сонейка злуецца, незадаволенае, што селянін адважыўся “прыці да яго, да як пачне смаліць яго, да пякці, дак мур кругом трашчыць, а ён як напіўся халоднае вады, дак і ні панкі…” Чалавек вытрымаў усё і не пабаяўся пагрозы сонейка: “як будзеш усё знаць, та хутко памрэш”; “…Бліснуло яму сонейка ў голаў. То і пачуў ён, што много знае, ала галава гарыць, а ў сэрцы холадно бы лёд”. Выратоўвае яго ад хуткай смерці матка сонейка, якая раіць яму сагрэць сэрца. Паклікаў ён тую паненку-зорку, “яна хутко пакацілася з неба яснаю зоркаю да й стала кала яго тою гожаю паненкаю. От і загарэласо ў яго ў сэрцы… пабраліся яны ды пашлі ў яго край…” [3, с. 237].

Сонца лічылася пачаткам жыцця. Ад яго залежыў далейшы працяг чалавечага жыцця і пладароддзя зямлі. У фальклорных творах самыя галоўныя істоты і лепшыя героі маюць пэўныя сонечныя адзнакі: напрыклад, залатыя валасы (або нават сонца ўва лбе) казачных прыгажунь. На Беларусі распаўсюджана шмат легендаў і паданняў, галоўным удзельнікам якіх зяўляецца Сонца, менавіта яно выступае як крыніца ўсяго жывога на зямлі. У многіх народных творах расказваецца пра каханне і шлюб Сонца і Зямлі. Нашы продкі верылі, што жыццё гэта вечны кругазварот пераўтварэнняў, яно не можа спыніцца, перарвацца. Сустракаючы кожную раніцу Сонца і вітаючы яго малітвай, старажытны чалавек быў упэўнены ў перамозе света над цемрай, дабра над злом, еднасці сябе з сусветам.

У народным арнаменце Сонца як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна зяўляецца асноўным элементам у аздобе вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. Тагачасная кераміка, вырабы з дрэва і косці аздабляліся кружочкамі з кропкай у цэнтры. Тэхналагічныя асаблівасці ткацтва і вышыўкі выклікалі своеасаблівую інтэрпрэтацыю яго ў выглядзе ромба з промнямі ці адросткамі-кружочкамі.

 

Заключэнне

 

Аналіз салярнай сістэмы, звязанай з чалавечым быццём (Космасам), складае важную частку ў вывучэнні традыцыйнай народнай культ?/p>