Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

ы Гора таксама працягвалі выяўляць у выглядзе птушкі. Паводле старажытных уяўленняў егіпцян днём Сонца падарожнічае па небе на калясніцы, у якую запрэжаны белыя ці залатыя коні, а ноччу яно плавае на чаўне па падземнай рацэ Ніл у царстве Цемры і Холаду. Цяжкае начное падарожжа адымае яго сілы і энергію, але існуе чароўны таямнічы выток, які садзейнічае новаму адраджэнню Сонца гэта Сонечная маці, якую завуць Фенікс. На гэтае імя было накладзена табу, яго нельга было называць, каб не пашкодзіць сонцу. Таму, магчыма, і забыліся пра яго жаночую сутнасць. Але засталася прыгожая легенда пра птушку Фенікс, якая памірае і адраджаецца зноў і ніколі не можа канчаткова памерці, гэта і сімвалізуе вечнае адраджэнне сонца. Птушка Фенікс увасабляе сонца, і, згодна з міфам Бліжняга Усхода, пра гэта ж пісаў і Герадот. Этымалогія імені Фенікс таксама ўказвае на салярнае паходжанне гэтага вобраза [8, с.12].

У рускага народа ёсць казка “Фініст ясны сокал”, дзе вельмі своеасабліва злучыліся ў адно бог Сонца Гор у выглядзе сокала і птушка Фенікс, якая ў іншых казках можа выступаць і пад імем Жар-птушкі. Увасабляюць у славян сонца таксама і птушка Рарог (якая стала эмблемай князя Рурыка) і залаты Пеўнік у народных казках і загадках.

Певень у народных уяўленнях наогул замяняе сабой сонца ўночы, сваім крыкам ён адводзіць злыя сілы і абвяшчае новы ўзыход сонца. Певень увасабляў жыццёвыя сілы і ўрадлівасць. У беларусаў на першую шлюбную ноч маладым даюць белага пеўня, каб абараняў іх і адводзіў злыя сілы. У паўднёвых славян жаніх на вяселлі абавязкова нёс жывога пеўня. Вельмі часта вобраз пеўня сустракаецца ў вымаўках, разьбе па дрэву і інш. У многіх міфалогіях свету певень звязаны з сонцам, нябесным агнём. У Рыгведзе расказваецца пра сонца, якое вязуць коні, конь выступае там у якосці вобраза сонца, само сонца называецца канём. Семантычная сувязь паняццяў “конь” і “Сонца” існавала ў старажытных грэкаў і гнрманцаў, нярэдка ў іх само сонца называлася канём. Сонца персаніфікавалася ў вобразе каня ў скандынаваў. У кельтаў конь лічыўся сімвалам сонца. Б. Рыбакоў сцвярджае, што ў старажытных славян “конь звязаны з сонцам, як бы замяняе яго”. Конь ва ўсходніх славян сімвал усяго добрага і самага важнага. Гэта звязана з велізарнай роляй каня ў жыцці і рассяленні ўсіх старажытных індаеўрапейцаў, якія каня і прыручылі. Конь быў незаменны ў сельскай гаспадарцы [8, с.13].

Звернемся зноў да падарожжа Сонца. Уначы яно знаходзіцца ў падземі, дзе плыве па незвычайнай падземнай рацэ. Па старажытных вераваннях, заходзячае сонца апускалася ў зямлю ці ў ваду. У абоіх выпадках яно як бы трапляла ў іншы свет, у свет валадара падземя і вады. Уваход у гэты свет знаходзіцца недзе на захадзе, за морам. У славян ёсць звычай хавць нябожчыкаў да заходу сонца, каб заходзячае сонца дапамагло трапіць душам памёршых у іншы свет.

Адбіткі культу сонца ў дахрысціянскай рэлігіі славян і, ў прыватнасці, у беларусаў, прасочваюцца ў народных звычаях, абрадах, вусных жанрах фальклору. Але дакладных уяўленняў непасрэдна пра Сонца, яго існаванне, функцыі і месца ў язычніцкім пантэоне славян вельмі мала. Рускія і заходнееўрапейскія сярэдневяковыя пісьмовыя крыніцы называюць у якасці першасных і галоўных багоў славянскага язычніцтва іншыя імёны. Вядомы даследчык дахрысціянскіх рэлігій С. А. Токараў пісаў, што “вельмі цяжка знайсці сляды старажытнага ўяўлення аб бостве сонца. Мы навт дакладна не ведаем, якое з імён старажытнаславянскіх багоў, што захаваліся ў помніках, звязвалася з сонцам”. Сярэдневяковы рускі летапіс упамінае боства Дажджбог з эпітытам “соца-цар”. Пра Дажджбога гаворыцца ў “Хроніцы” Малалы, “Слове пра паход Ігаравы”. Разглядаючы шэраг славянскіх багоў, які прыводзіцца ў вытоках XI-XII ст., Б. А. Рыбакоў падзяляе іх на некалькі груп. Адну групу складаюць Сварог і сварожычы (сюды ж уваходзіць і Дажджбог разам са Сварожычам і Светавітам), у другую боствы ўрадлівасці: Род, Вялес, Яравіт, Ярыла. І асобна, не ўваходзячы ні ў адну з груп, выдзяляецца Пярун. Даследчык адзначае іранскі ўплыў на назвы некаторых багоў, у тым ліку Дажджбога, Стрыбога, Хорса і Сімаргла. Славянскае імя бога сонца Хорс можа быць пастаўлена ў шэраг і са славянскімі, і з грэчаскімі словамі, якія абазначаюць “круг”, “акружнасць”, “акругу” і г. д. [8, с.14].

Б. А. Рыбакоў прыводзіць наступную схему праяў сонечнага культу старажытных славян:

  1. Хорс (“круглы”) божаства сонца, як свяціла… Культ сонца-свяціла ярка праявіўся ў земляробаў неаліту, а ўжо ў бронзавым веку зявіліся ўяўленні аб начным сонцы, якое здзяйсняе свой падземны шлях па “мору змрока”…
  2. Калаксай міфічны цар сколатаў-праславян. Інтэрпрэтуецца як Сонца-Цар (ад “кола” круг , сонца).
  3. Сколаты прыдняпроўскія праславянскія аратаі, названыя па імені свайго цара Калаксая… Запісаная Герадотам легенда… дазваляе перакласці слова “сколаты” як “нашчадкі сонца”.
  4. Дажджбог боскі міфічны цар, называемы часам Сонцам. Бог падавец дабра (благ). У змяненні імені адлюстравалася пашырэнне ўяўленняў пра сонечнае боства.
  5. “Дажджбожым унукам”, гэта значыць “унукам Сонца”, названы рускі князь з Прыдняпроўя, што дазваляе наблізіць водгулле язычніцкіх міфаў, якія захаваліся да XII ст. н. э., да старажытных міфаў пра нашчадкаў сонца, існуючых на гэтых жа месцах ў V ст. да н. э.
  6. Апошнім водгуллем старажытных міфалагічных уяўленняў пра “ўнукаў Сонца”, якія дайшлі да нас, зяўляецца раздзел рускіх багатырскіх казак”тры царствы” або “Залатое царства”.

Б. А. Рыбако