Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

?ры. Разважанні пра беларускую міфалогію былі б, гэтаксама, няпоўнымі без даследвання элементаў салярных міфалагічных першавобразаў.

Фарміраванне і функцыянаванне даследуемага архетыпа звязана з агульнымі ведамі пра свет, у якім роля сонца была выключнай: яно займала першае месца ў светапоглядзе старажытнага чалавека. Свяціла ў беларускай міфалогіі выступае як нейкая ўсемагутная, галоўная істота, якая дасылае на зямлю цяпло і святло, як адвечная трыадзіная крыніца жыцця, ураджаю і дабрабыту, што дае падставы суаднесці яго з жаночым пачаткам. Менавіта з ім атаясамліваецца жыццё ўвогуле, а яго адсутнасць разглядаецца як час, калі адбываецца ўсё неспрыяльнае для чалавека.

У свядомасці нашых продкаў трывала зафіксаваўся фальклорна-этнаграфічны кантэкст “выязду” сонца на неба, які нельга разглядаць толькі як вынік простай метафарызацыі. У выніку гэтага сонца надзяляецца магчымасцямі жывой істоты: яно здольна адчуваць, усміхацца, радавацца і нават размаўляць, як чалавек.

Прычыны абагаўлення сонца трэба шукаць у тым, што далёкія продкі не маглі растлумачыць сам факт узнікнення жыцця на зямлі. Таму сонца, якое, па іх уяўленню,сімвалізавала жыццядзейны пачатак, займала адметнае месца ў філасофскай мадэлі Сусвету.

Семантыка міфалагемы Месяца больш складаная, чым іншых нябесных свяціл. Антрапаморфны месяц здольны прыносіцт людзям дабро і шкоду, пасылаць хваробу і вылечваць яе, садзейнічаць у пэўныя часы эфектыўнасці лекавых траў, забяспечваць месцамі памершыя душы, уплываць на рост раслін, жывёл і людзей, прадказваць лёс, падзеі і здарэнні і г. д.

Старажытная міфалогія беларусаў уваходзіла ва ўсе сферы жыцця грамадства, утвараючы сінкрэтычнае цэлае. Элементы старажытнай міфалогіі захоўваліся ў традыцыйнай культуры беларускага сялянства пачатку ХХ стагоддзя, таму ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці архетып сонца і месяца атрымлівае новае семантычнае папаўненне: асацыіруе сабою сапраўднае міфічнае свяціла, якое дапамагае людзям, выступае ў якасці сацыяльнага “медыятара” ў адносінах паміж багатымі і беднымі, у маральна-этычным аспекце зяўляецца сімвалам дабра, шчасця, што дае магчымасць зрабіць выснову аб складаным і адметным поглядзе першапродкаў на прыродныя і сацыяльныя зявы.

У народнай творчасці раскрываюцца міфапаэтычныя ўяўленні пра адносіны паміж сонцам, дажджом, маланкай, і ўсё гэта адлюстравана ў дэкоры розных вырабаў. У народным арнаменце Сонца як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна зяўляецца асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў побытавага, мастацкага прызначэння. У разьбе па дрэве матыў сонца набыў выгляд шматпраменнага кола-разеткі, якім аздаблялі побытавыя рэчы.

 

Спіс літаратуры

 

  1. Аксамітаў, А. М. Прыказкі і прымаўкі: тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / А. М. Аксамітаў. Мінск: Бел. навука, 2000, С. 320
  2. Грынблат, М. Я. Загадкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. Мінск: Бел. навука, 2004. 363с.
  3. Грынблат, М. Я. Казкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. Мінск: Бел. навука, 2004. 423с.
  4. Духовная культура Полесья на общеславянском фоне / состав С. А. Токарев. М.: Наука, 1986. с.8-11
  5. Жорава, Н. У. Загляне сонца і ў наша аконца / Н. У. Жорава //Роднае слова. 2005. №3. С.8-11
  6. Иванов, В. В. Солярные мифы: мифы народов мира / В. В. Иванов. М.: Наука, 1992. С.461-462
  7. Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. 950с
  8. Казакова, І. В. Беларускі фальклор: вучэбны дапаможнік/ І. В. Казакова. Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2007. С.10-25
  9. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. А. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1985. 631.с
  10. Лак, Э. Славянская мифология: энциклопедический словарь / Э. Лак. М.: Наука, 1997. С.47
  11. Лепешаў, І. М. Слоўнік беларускіх прыказак: Даведнік / І. М. Лепешаў, М.І. Якалцэвіч. Мінск: Вышэйшая школа, 1974, 511с
  12. Ліцьвінка, В. Комплекснае даследванне фальклору і этнакультуры палесся: матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі 14-15 красавіка 2005 / В. Ліцьвінка Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2005. 338с
  13. Малашук, І. М. Адлюстраванне міфалагічных уяўленняў у каляднай абраднасці беларусаў / І. М. Малашук. Віцебск: Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, 2002. С. 212-215
  14. Малашук, І. М. Архетып сонца ў беларускім фальклоры / І. М. Малашук Мінск: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, 2003, С.10-14
  15. Малашук, І. М. Канцэпт салярнасці ў беларускім вяселлі / І. М. Малашук // веснік БрГТу. 2002. № 6. С. 75-79
  16. Малашук, І. М. Малыя жанры ў сістэме традыцыйнай культуры беларусаў: праблема архетыпа сонца ў загадках / І. М. Малашук // Народныя традыцыі і нацыянальная культура: Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск: Беларускі педагагічны універсітэт імя М. Танка, 2001. Кн. 1. С. 95-98
  17. Малашук, І. М. Сонца ў жніўных песнях беларусаў /І. М. Малашук. Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. Куляшова, 2001. С. 92-96
  18. Малашук, І. М. Сонца ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці / І. М. Малашук // Гістарычны альманах. 2002. № 8. С. 25-39
  19. Пашкоў, Г. П. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2 /Г. П. Пашкоў. Мінск: БелЭн, 2006. 832 с
  20. Санько, С. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімовіч. Мінск: Беларусь, 2006. 599 с
  21. Токарев, С. А. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Исторические корни и развитие обычаев / С. А. Токарев, И. Н. Гроздова, Ю. В. Иванова, С. Я. Серов. М.: Наука, 1983. С. 105-114
  22. Толстая, С. М. Солнце игра