Сельская гаспадарка Беларусі
Информация - Сельское хозяйство
Другие материалы по предмету Сельское хозяйство
етадам самаабслугоўвання. Новае абсталяванне дазволіла рэалізоўваць тут замарожаныя паўфабрыкаты і рыбу метадам самаабслугоўвання. Названыя змены паўплывалі на павелічэнне ў “Міражы” тавараабароту. Замест ранейшых 147 мільёнаў за месяц ён вырас да больш чым 200 мільёнаў. Павялічылася рэалізацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці, пашырыўся асартымент паўфабрыкатаў ахалоджаных і замарожаных, кулінарнай прадукцыі, салатаў, кандытарскіх вырабаў. Да густу пакупнікам прыйшліся навінкі: пірог з садавінай “Дзіва”, кекс “Дзіва”, торт “Фантазія”. Была набыта кававарачная машына для прыгатавання кавы і чаю. Цяпер наведвальнікі магазіна могуць зесці толькі што прыгатаваны круасан, запіваючы яго кубачкам гарачага напою.
Паспяховы быў мінулы год і для грамадскага харчавання ў цэлым. Агульны тавараабарот склаў 108,9% замест 108% прагнозных, уласнай прадукцыі было рэалізавана на 109,5% (замест 108%).
Радуе пачатак 2008 года. За два месяцы тавараабарот ужо склаў 121,2% (замест 110%), рэалізацыя ўласнай прадукцыі 114,7% (замест 108%).
Падзяліцеся сакрэтам такіх поспехаў.
Гэтаму спрыяе якасць выпускаемай прадукцыі, багаты асартымент. Да прыкладу, сваім пакупнікам мы прапануем шырокі асартымент тавараў, ён пастаянна адсочваецца, аднаўляецца, у чым вялікая заслуга намесніка дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч” Ларысы Ільінічны Цвікевіч.
Выдатна працуюць повары сталовай “Жамчужына”. За два месяцы гэтага года ўжо на 79% вырас абём рэалізацыі абедзеннай прадукцыі. Гэта заслуга Галіны Іванаўны Ахрамовіч, повара 5 разраду, і Ганны Міхайлаўны Белавус, повара 6 разраду.
Пастаянна добрыя водгукі мы атрымліваем пра якасць абслугоўвання ў рэстаране “Ліпічанка”. Тут працуюць повары-майстры Ганна Уладзіміраўна Варган і Зінаіда Іосіфаўна Лагуцік, а таксама афіцыянткі-работніцы бара Наталля Леанідаўна Кець і Святлана Тадэвушаўна Гнаінская.
Жаночае шчасце
Кожны з нас прыходзіць ў гэты свет, каб выканаць сваё прадвызначэнне, пакінуць пасля сябе след. Якім ён будзе залежыць ад нас. Нам дадзена права выбраць, як жыць і дзеля чаго, чаму служыць у жыцці. І ад гэтага выбару залежыць наша чалавечае шчасце.
Гераіня дадзенага аповяду Марыя Станіславаўна Максімовіч, урач-оталарынголаг, загадчыца Дзятлаўскай райпаліклінікі свой выбар зрабіла яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта тады яна вырашыла прысвяціць сваё жыццё штодзённаму клопату пра здароўе іншых. “Штуршком” для гэтага стаў такі выпадак. “Калі я вучылася ў 8 класе, успамінае Марыя Станіславаўна, захварэла мая сястра. Паталогія была даволі сурёзная. Я была яшчэ дзіцём, нічым не магла ёй дапамагчы, не магла аблегчыць яе боль. Менавіта тады вырашыла, што ў будучым мне неабходна набыць прафесію, якая дазволіла б мне дапамагаць людзям перамагаць хваробу, вяртаць ім здароўе”.
Пасля заканчэння школы Марыя Станіславаўна паступіла ў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Закончыўшы яго ў 1993 годзе, па размеркаванню была накіравана на працу ў Дзятлаўскую раённую бальніцу па спецыяльнасці “оталарынголаг”.
Я не расчаравалася ў сваім выбары, зазначае мая субяседніца. І калі б магчыма было павярнуць час назад, я зноўку абрала б прафесію медыка. У іншай справе сябе нават не ўяўляю. Атрымліваю задавальненне ад сваёй працы. Як доктар, адчуваю сябе шчаслівай тады, калі ў выніку лячэння пацыенту становіцца лепш, стан яго здароўя нармалізуецца.
Надзея ў задуменні крочыла па начному гораду. Якім дзіўным здаваўся ён напярэдадні навагодніх святаў! Бліскучымі агеньчыкамі гірлянд вабілі вітрыны магазінаў. На цэнтральнай плошчы рознакаляровымі ліхтарыкамі зіхацела прыгажуня ёлка. Святочныя, такія шчырыя і адкрытыя ўсмешкі запальваліся на тварах прахожых, якія віталі адзін аднаго пажаданнямі шчасця і дабрыні.
Надзея абыякава глядзела на гэтую святочную прыгажосць. Настрой у дзяўчыны быў зусім не навагодні. “Кожны год адно і тое ж, міжволі думала яна, усе з нецярпеннем чакаюць гэтае свята, рыхтуюцца да яго, вераць у тое, што ў жыцці ўсё зменіцца да лепшага. І нават спадзяюцца на нейкія прыемныя сюрпрызы, цуды, якія могуць адбыцца падчас Новага года…”
Аб падобных незвычайных гісторыях Надзея неднаразова чытала ў шматлікіх глянцавых журналах. Дзяўчына заўсёды ставілася да такіх гісторый скептычна. Лічыла, што гэта толькі выдумкі, своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх няма і долі праўды.
Прытрымліваючыся такога песімістычнага погляду, Надзея ўсё ж такі іншым часам лавіла сябе на думцы, што дзесьці ў глыбіні душы яна таксама спадзяецца на нейкі цуд, незвычайную( і такую доўгачаканую сустрэчу). “Напэўна, у кожным з нас жыве рамантык, які верыць у самае лепшае, што можа быць у жыцці. А без веры і надзеі чалавек затухае, як тая свечка…”
Седзячы ў адзіноце ў пустой кватэры, Надзя ўспомніла, як у дзяцінстве яна верыла ў існаванне казачнага Дзеда Мароза, у тое, што ён можа выканаць любое жаданне падарыць прыгожую ляльку, прыгожую сукенку… і нават папугая, які ўмее размаўляць. І дзіцячыя мары заўсёды здзяйсняліся. Мабыць, таму, што яна, тады яшчэ маленькая дзяўчынка, верыла ў дзівосы, верыла, што яны могуць быць у жыцці. А вось яе дарослае, такое зямное жаданне кахаць і быць каханай чамусьці не спяшалася спраўдзіцца… І гэты Новы год ёй зноў прыйдзецца сустракаць адной.
Надзін сумны роздум перарваў тэлефонны званок.
НОСЬБІТЫ ВЯДОМЫХ КІНАПРОЗВІШЧАЎ ЖЫВУЦЬ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ
Яго вялікасць кіно завітала на беларускую зямлю ў 1898 годзе першыя кінасеансы адбыліся ў Віцебску. Беларусам тады прадэманс?/p>