Сельская гаспадарка Беларусі
Информация - Сельское хозяйство
Другие материалы по предмету Сельское хозяйство
?ду. На яго падставе было прынятае рашэнне аб тым, што маштабы дзейнасці праекту маюць быць абмежаваныя двума асноўнымі напрамкамі, а менавіта: развіццём патэнцыялу лясгасаў і аптымізацыяй цеплазабеспячэння, якія зяўляюцца часткай буйнамаштабнай дзяржаўнай праграмы для рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.
Памер аперацыі па крэдытаванні, прадугледжанай Стратэгіяй супрацоўніцтва Сусветнага банку для Беларусі, складае 45 мільёнаў даляраў ЗША, аднак памер пазыкі будзе вызначацца ў часе далейшага аналізу і перамоваў з Урадам. Іншыя донарскія арганізацыі выказалі зацікаўленасць ў супрацоўніцтве па падрыхтоўцы і фінансаванні мерапрыемстваў праекту. Пад час сустрэчаў ва Ўрадзе сп. Бэрмінгем гэтаксама абмеркаваў папярэднія высновы Краінавага эканамічнага мемарандуму даследзінаў эканамічнага развіцця, перспектываў краіны і асноўных пытанняў эканамічнай палітыкі, а таксама супольную работу па ацэнцы фінансавага сектару, іншых напрамках. У дадатак да сустрэчаў ва Ўрадзе, сп. Бэрмінгем наведаў Мінскі дзіцячы дом №4, дзе былі рэалізаваныя захады ў рамках Праекту мадэрнізацыі абектаў сацыяльнай сферы.
Сп. Бэрмінгем падкрэсліў: Сусветны банк разглядае прыхільнасць Ураду працэсу падрыхтоўкі Праекту па рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, а таксама высокі ўзровень узгодненасці і зацікаўленасці ў вызначэнні і рэалізацыі захадаў, неабходных дзеля дасягнення мэтаў праекту, у якасці ключавога чынніка развіцця нашага супрацоўніцтва.
Аператары айчыннага фiнансавага рынку актыўна ўкараняюць новыя iдэi i тэхналогii / "Звязда" 16.04.04
Фiнансавая сiстэма кожнай дзяржавы выконвае, як вядома, дзве асноўныя функцыi. Па-першае, прыцягвае ў грамадскi абарот максiмальную колькасць зберажэнняў як прадпрыемстваў, так i насельнiцтва. Па-другое, iмкнецца эфектыўна размясцiць сабраныя грошы.
Такiм чынам, банкаўскi сектар адыгрывае асноўную ролю ў iнвеставаннi рэальнага сектара эканомiкi. Пазiтыўныя змены ў дзейнасцi буйнейшых беларускiх банкаў немагчымыя без вырашэння шэрагу праблем макраэканамiчнага характару. Як адзначаюць эксперты, фiнансавая стабiлiзацыя беларускага рубля цягне за сабой знiжэнне працэнтных ставак. Падзенне даходнасцi банкаўскага бiзнэсу вядзе да абвастрэння барацьбы за новых клiентаў, яна становiцца больш жорсткай. У такiх умовах аператары фiнансавага рынку для захавання сваёй канкурэнтаздольнасцi iмкнуцца пастаянна распрацоўваць новыя перспектыўныя прадукты i паслугi. Што ў сваю чаргу спрыяе ўзмацненню ўсяго банкаўскага сектара. Гэта дазваляе вырашаць шэраг неадкладных пытанняў, сярод якiх нармалiзацыя разлiкаў за палiўна-энергетычныя рэсурсы. Як развiваецца сiтуацыя сёлета? З такiм пытаннем карэспандэнт Звязды звярнуўся да выконваючага абавязкi мiнiстра энергетыкi Эдуарда ТАЎПЯНЦА падчас правядзення агульнага сходу акцыянераў сумеснага беларуска-расiйскага ААТ Белгазпрамбанк.
Сiтуацыя развiваецца досыць складана. Днямi мы разглядалi гэтыя пытаннi на спецыяльным пасяджэннi рэспублiканскай камiсii па неплацяжах, куды былi выклiканы шэраг мiнiстраў, кiраўнiкоў канцэрнаў, намеснiкi старшынь аблвыканкамаў. Па яго вынiках былi распрацаваны канкрэтныя меры для таго, каб у абавязковым парадку былi аплачаны бягучыя пастаўкi энергарэсурсаў за студзеньсакавiк. За два першыя месяцы на 100-працэнтны ўзровень аплаты выйсцi не ўдалося. На гэта паўплываў шэраг фактараў. Асноўным сярод iх зяўляецца павелiчэнне тарыфаў. Напрыклад, газ мы зараз атрымлiваем па 46,68 долара за тысячу кубаметраў. Зразумела, што не ўдалося пазбегнуць павышэння цэн i на iншыя энергарэсурсы электра- i цеплаэнергiю. Цяжкасцi з аплатай узнiклi ў першую чаргу ў сельскагаспадарчых арганiзацый i прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Ёсць асобныя даўжнiкi i ў iншых галiнах народнай гаспадаркi. Важнейшая прычына такой сiтуацыi складаны фiнансавы стан асобных субектаў гаспадарання. Тым не менш, я ўпэўнены, што праблему ўдасца вырашыць i па вынiках першага квартала аплата будзе 100-працэнтнай.
Каб высветлiць пытаннi ўзаемадзеяння з расiйскiм бокам, мы звярнулiся да начальнiка фiнансава-эканамiчнага дэпартамента ААТ Газпрам Андрэя КРУГЛОВА.
Беларусь ў планах Газпрама займае адно з вядучых месцаў. Яна застаецца важным накiрункам стратэгii развiцця нашай кампанii. Зараз у Газпрама няма прамога выхаду на заходнееўрапейскi рынак, асноўная частка транзiтных паставак газу вядзецца праз Украiну. Таксама транзiт праходзiць i праз Беларусь. Аднак гэта не азначае, што мы не шукаем альтэрнатыўных шляхоў. Сярод iх я магу назваць праект паўночнаеўрапейскага газаправода, якi атрымаў прыярытэтны статус Еўрапейскай Камiсii. Яго будаўнiцтва пачнецца ў самы блiжэйшы час. Таксама вядуцца актыўныя перамовы па стварэнню сумеснага расiйска-ўкраiнскага газатранспартнага кансорцыума. Ужо вызначаны канкрэтныя долi Расii i Украiны. Адпаведна, можна казаць i пра тое, што iснуюць сурёзныя планы па пашырэнню газатранспартных магутнасцяў у бок Украiны. Усе прыведзеныя варыянты зяўляюцца толькi асобнымi мерапрыемствамi доўгатэрмiновай стратэгii Газпрама па дыверсiфiкацыi газавых патокаў. Гэта нармальны рынкавы падыход. Нiхто не кажа пра тое, што беларускi шлях мы адкiдваем. Усе тыя цяжкасцi, якiя ўзнiкаюць у пытаннi заключэння газавага кантракта, носяць часовы характар. Гэта сапраўды размова па эканамiчных пытаннях, я не бачу тут нiякай палiтычнай часткi. Паколькi беларускiя спажыўцы ўяўляюць для нас вялiкую цiкавасць, вашы прамысловыя прадпрыемствы шэрагу галiн (?/p>