Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

?ародаў, і фактычна цэлыя віды аказваюцца зьнішчанымі сіламі рынку”.

У той самы час акурат у наяўных генэтычных рэсурсах жывёлаў утрымліваюцца каштоўныя рэсурсы, якія дазволяць забясьпечыць харчовую бясьпеку ды разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў будучым, перадусім, у неспрыяльных навакольных умовах.

“Падтрыманьне генэтычнае разнастайнасьці відаў жывёлаў дазволіць будучым пакаленьням выбраць тыя адмены ці вывесьці новыя пароды, якія дазволяць ім даць рады з праблемамі, якія паўстаюць у працэсе разьвіцьця чалавецтва, у тым ліку з зьмяненьнем клімату, захворваньнямі ды зьменлівымі сацыяльна-эканамічнымі чыньнікамі”, -- зазначыў Хасэ Эскінас-Алькасар (Jose Esquinas-Alcazar), сакратар Камісіі ФАО па выкарыстаньні генэтычных рэсурсаў для вытворчасьці харчаваньня і вядзеньня сельскай гаспадаркі.

У зьвязку з той узаемазалежнасьцю, што існуе паміж краінамі ў дачыненьні да генэтычных рэсурсаў жывёлаў, неабходна садзейнічаць ім у наладжваньні працэсу пастаяннага абмену і далейшага разьвіцьця гэтых рэсурсаў, а таксама прыбраць непатрэбныя перашкоды на гэтым шляху; пры тым трэба забясьпечыць, каб выгоды ад таго адчулі на сабе ўсе фэрмеры, жывёлаводы, сэлекцыянэры, спажыўцы і ўсё грамадзтва”, -- зазначыў Хасэ Эскінас.

Прыродна- эканамічныя ўмовы

Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы і адносіцца да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Яе тэрыторыя складае 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 93,4 тыс. кв.км, з якіх 62,3 тыс.кв.км - ворная зямля. Рэспубліка багатая лясамі, якія займаюць амаль 40% плошчы. Па Беларусі працякае 20,8 тыс. рэк, на ёй размешчаны 108 тыс. азёр, 1,5 тыс. сажалак і больш за 140 вадасховішчаў. Краіна на захадзе мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе з Расіяй, на поўдні - з Украінай. У адміністрацыйных адносінах падзяляецца на 6 абласцей. Вобласці падраздзяляюцца на 118 сельскіх раёнаў. Найбольшая працягласць тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход 650 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 160 м; вышэйшы пункт гара Дзяржынская 345 м (Мінскае ўзвышша); самае нізкае месца (менш за 85 м) знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны.

Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, больш халодны на поўначы і адносна цёплы на поўдні. Пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры. Сярэдняя тэмпература студзеня самага халоднага месяца ад -4С на паўднёвым захадзе да -9С на паўночным усходзе, ліпеня - самага цёплага месяца - ад +17С на поўначы да +19,5С на поўдні. Значныя ваганні сумы станоўчых тэмператур за перыяд росту сельскагаспадарчых культур ад 2100 да 2500С, а працягласць перыяду актыўнай вегетацыі культурных раслін ад 190 да 205 дзён. Сярэднегадавая сума ападкаў у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны 600-650 мм, на поўдні і паўднёвым захадзе 500-600 мм. Рэспубліка мае запасы торфу і калійных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўрадлівасці глеб.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя ( ячмень, жыта, пшаніца), бульба, кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і арыентацыяй на аднаўляльныя крыніцы энергіі ў рэспубліцы пашыраюцца абёмы вырошчвання збожжавых і алейных культур. У Беларусі засяроджана амаль 16 % сусветных пасеваў лёну, або больш за 20 % яго пасеваў на Еўрапейскім кантыненце.

У жывёлагадоўлі ў асноўным гадуецца буйная рагатая жывёла для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка.

Агульная зямельная плошча Рэспублікі Беларусь - 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 44,9 % , з іх ворная зямля 30 % агульнай плошчы. На душу насельніцтва прыпадае 0,9 га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 0,6 га ворнай зямлі. Землі, якія не выкарыстоўваюцца і слаба выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы (пяскі, кустоўе, балоты і г.д) складаюць 15 % агульнай плошчы. За апошнія 20 гадоў з сельскагаспадарчага абароту выбыла 600 тыс. га.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на прадукцыі жывёлагадоўлі (малако, мяса), а таксама на вырошчванні льну і бульбы, зерневых і гароднінных культур, цукровых буракоў, рапсу і кармавых культур. Аграпрамысловы комплекс арыентуецца на стварэнне шматукладнай сельскай гаспадаркі, якая спалучае ў сабе розныя формы ўласнасці і гаспадарання, як калгасы, саўгасы, так і фермерскія гаспадаркі.

Знешнеэканамічныя сувязі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі зяўляюцца Расія (больш за 50% знешнегандлёвага абароту), Украіна, Польшча, Германія, Літва і іншыя.

Абектыўныя гістарычныя і эканамічныя перадумовы паспрыялі таму, што найбольш развітымі застаюцца эканамічныя сувязі Беларусі з краінамі СНД, асабліва з Расіяй. У той жа час значная ўвага надаецца павышэнню канкурэнтназдольнасці беларускай прадукцыі і яе пранікненню на рынкі краін Захаду.

 

II. Статыстыка

 

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця па Мінсельгасхарчу за 2006 год

Назва паказчыка

Тэмп росту да 2005 года, %

 

Прадукцыя сельскай гаспадаркі ўсіх катэгорый гаспадарак

106,1

 

у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях (уключаючы сялянскія (фермерскія гаспадаркі)

109

 

Прадукцыя прамысловасці ў супастаўных цэнах

113,5

 

Прадукцыя прамысловасці з улікам індэкса фізічнага абёму

113,4

 

Вытворчасць спажывецкіх тавараў

114,5

 

Экспарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША)

133,7

&