Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

ак, якія знаходзяцца пры трусаматках.

У ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ САМАЯ ВЫСОКАЯ ЎРАДЖАЙНАСЦЬ ЦУКРОВЫХ БУРАКОЎ

На 6 верасня гасадаркі Беларусі ўбралі цукровыя буракі з 4,2 тыс. га, што складае 4,5 працэнта да ўборачнай плошчы.

Сабрана 145,8 тыс. т. цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 340,8 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Гродзенскай вобласці, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 387 ц. У гаспадарках Брэсцкай вобласці ўраджайнасць складае 343,5 ц/га.

Цукровыя буракі вырошчаюць усе рэгіёны, за выключэннем Віцебскай вобласці, дзе іх вырошчванне прызнана немэтазгодным з-за глебава-кліматычных асаблівасцей.

Базісная цукровасць цукровых буракоў складае 16 працэнтаў. Па меры ўзрастання тэмпаў ўборкі цукрыстасць дасягне патрабаванняў стандарту і складзе 17 працэнтаў.

У лік дзяржзаказу пастаўлена 78,7 тыс. т. цукровых буракоў, што складае 2,5 працэнта. Дзяржзаказ па продажу цукровых буракоў у гэтым годзе вызначаны на ўзроўні 3,5 млн. т. Усе чатыры цукровыя заводы пачалі перапрацоўваць сыравіну. Іх агульная сумарная магутнасць дае магчымасць перапрацоўваць 25,4 тыс. т. цукровых буракоў у суткі.

У Мінсельгасхарчы таксама расказалі, што на бягучым тыдні адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі перапрацоўчых заводаў суседніх краін па пытаннях пастаўкі караняплодаў цукровых з Беларусі. У прыватнасці, у Мінску пабывалі прадстаўнікі заводаў Украіны, азнаёміліся з цэнамі на сыравіну, ацанілі яе якасць. На працягу тыдня яны вызначаць абём закупляемай сыравіны.

НОВЫЯ МЕРЫ ПА ФІНАНСАВАМУ АЗДАРАЎЛЕННЮ ЛЬНЯНОЙ ГАЛІНЫ

Урад Беларусі распрацоўвае новыя меры па фінансаваму аздараўленню льняной галіны. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэмер Іван Бамбіза па выніках нарады, якая прайшла ў Дубровеснкім раёне Віцебскай вобласці.

На нарадзе разгледжаны ўсе актуальныя для галіны праблемы, вынікі рэалізацыі праграмы па развіццю льнаводства за апошнія два гады. Іван Бімбіза адзначыў, што не ўсе вынікі здавальняючыя. У сувязі з гэтым даручана падрыхтаваць і ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы комплекс мерапрыемстваў па далецшаму фінансаваму аздараўленню галіны.

Іван Бамбіза паведаміў, што ўжо распрацаваны два варыянты развіцця льнаводчай галіны да 2010 года.

Паводле слоў віцэ-прэмера, у бліжэйшы час плануецца павысіць закупачныя цэны на сыравіну, што пастаўляецца на Аршанскі льнокамбінат. І хоць гэта будзе нязначная карэкціроўка, яна дапаможа палепшыць сітуацыю ў галіне.

ДЛЯ ЛЬНОСЕЯЛЬНЫХ ГАСПАДАРАК ВЫСОКАТЭХНАЛАГІЧНАЯ ТЭХНІКА

Каб выйсці на рэнтабельную работу, льносеяльным гаспадаркам Беларусі неабходна дабіцца ўраджайнасці лёну на ўзроўні 10-15 ц/га, паведаміў міністр сельскай гаспадаракі і харчавання Леанід Русак. Для гэтага яны павінны быць забяспечаны ўсімі сельскагаспадарчымі машынамі.

Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады гаспадаркі атрымалі нямала тэхнікі, цяпер існуе патрэба ў высокатэхналагічных і высокапрадукцыйных машынах.

На палях Дубровенскага льнозавода ўдзельнікам нарады па пытаннях развіцця льнокомплексу быў прадэманстраваны ўвесь комплекс машын ад глебаапрацоўчых агрэгатаў і сеялак да самаходных ільноўборачных камбайнаў і пагрузчыкаў рулонаў. Аднак не ўся прадстаўленая тэхніка атрымала здавальняючую ацэнку вяскоўцаў. У прыватнасці, былі выказаны заўвагі ў адрас апошняй мадэлі льноўборачнага камбайна вытворчасці ВА “Гомсельмаш”. На думку спецыялістаў, гэта тэхніка патрабуе ўдасканалення, таму што яна ўступае расійскаму навясному льноўборачнаму камбайну па прадукцыйнасці і паказчыку расходу паліва.

Сусветны банк распрацоўвае ў Беларусі новы праект

Пол Бэрмінгем, Дырэктар Сусветнага банку па Ўкраіне, Беларусі і Малдове, знаходзіўся ў Мінску з двухдзённым візітам дзеля абмену думкамі з беларускімі партнёрамі аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, стане супольных праграмаў, далейшых планах. У часе сустрэчаў ва Ўрадзе абмяркоўваліся падрыхтоўка Праекту па рэабілітацыі раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, ход рэалізацыі Праекту мадэрнізацыі абектаў сацыяльнай сферы, іншыя напрамкі супрацоўніцтва.

Сп. Бэрмінгем праінфармаваў Урад аб рабоце экспертаў Сусветнага банку, якая ажыццяўляецца ў цяперашні час супольна з зацікаўленымі беларускімі арганізацыямі, па падрыхтоўцы Праекту па рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Групу экспертаў ачольвае спн. Джэсіка Мот, старэйшая эканаміст па прыродных рэсурсах Сусветнага банку. Летась Урад звярнуўся да Сусветнага банку з просьбай аб узнаўленні падрыхтоўкі праекту на аснове Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў аварыі, а таксама зважаючы на высновы і рэкамендацыі двух даследаванняў Сусветнага банку па Беларусі Агляд наступстваў аварыі на ЧAЭС і праграмаў па іх пераадоленні” ды Аналіз сістэмы кіравання прыродакарыстаннем і аховай навакольнага асяроддзя. Міжнародная супольнасць у сваіх рэкамендацыях звяртае ўвагу Беларусі на неабходнасць прыняцця захадаў па ажыўленні эканомікі, падвышэнні якасці жыцця людзей, што пражываюць на пацярпелых абшарах, пераадоленні менталітэту ахвяры, што склаўся ў іх. Нягледзячы на інфраструктурную прыроду прапанаванага праекту, ягоныя задачы сацыяльныя па сваёй сутнасці і накіраваныя на падвышэнне даходаў і паляпшэнне жыццёвых умоваў, -- адзначыў сп. Бэрмінгем.

Банк ажыццявіў першапачатковае вывучэнне патэнцыйных мерапрыемстваў праекту ў такіх галінах, як сельская і лясная гаспадарка, аптымізацыя цеплазабеспячэння, водазабеспячэння і водаадв?/p>