Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

вытворчасці не змяніўся, аднак рабіліся спробы рэфармавання гэтай галіны эканомікі. У пачатковы перыяд рэформ (1992 1995 гг.) выкарыстоўваліся эканамічныя метады кіравання сектарам эканомікі, галоўным чынам, павелічэнне грашовай эмісіі, лібералізацыя цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэты перыяд былі зроблены першыя крокі ў правядзенні зямельнай рэформы. У 1992 г. дапушчальны памер прысядзібных участкаў павялічыўся ў два разы, што прывяло да хуткага развіцця нетаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэты перыяд былі створаны першыя фермерскія гаспадаркі, пачалася прыватызацыя некаторых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі прадуктамі харчавання.

У 1995 1998 гг. выкарыстоўваліся толькі адміністратыўныя метады кіравання эканомікай, рэформа аграрнага сектара эканомікі прыпынілася. Гэта не спрыяла вырашэнню наяўных праблем сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка была абвешчана прыярытэтнай галіной эканомікі, якая падтрымлівалася за кошт ускосных субсідый (ільготных крэдытаў). Дзяржаўныя субсідыі ў пераліку на ажнаго працаўніка сельскай гаспадаркі перавышалі яго сярэднегадавую зарплату.

Пачынаючы з 1998 г. нарасталі эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Краніцы фінансавання, як унутраныя, так і замежныя, рэзка скараціліся. Працягваўся спад сельскагаспадарчай вытворчасці, нягледзячы на дзяржаўныя датацыі. З 1990 па 1998 г. абёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна зніжаліся. Прычынамі былі неспрыяльная для сельскагаспадарчай вытворчасці палітыка цэн, падзенне попыту на прадукты харчавання ў выніку зніжэння даходаў насельніцтва, зніжэнне экспартных магчымасцей і скарачэнне інвестыцый у сельскую гаспадарку.

У 90-х гадах доля дзяржаўнага сектара ў агульным выкарыстанні зямлі скарацілася, а доля зямель пад прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі павялічылася б больш чым у 2 разы. Пры гэтым фермеры і прыватныя гаспадаркі павялічылі плошчы, занятыя ўсімі сельскагаспаларчымі культурамі, вытворчасць у гэты перыяд узрасла, пры тым што ў дзяржаўным сектары яна зменшылася. Ураджайнасць у абодвух сектарах была параўнальнай, але прыватныя гаспадаркі мелі больш высокую ўраджайнасць зерневых культур і гародніны. Прыватны сектар адыгрываў галоўную ролю ў раслінаводстве, асабліва ў вытворчасці бульбы і гародніны.

І цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, у аграрным сектары Беларусі галоўны напрамак развіцця інтэнсіўная сельская гаспадарка, скіраваная на атрыманне максімальнай ураджайнасці з дапамогай шырокага прымянення хімічна сінтэзаваных сродкаў хімізацыі (пестыцыдаў, гербіцыдаў, інсектыцыдаў, фунгіцыдаў, стымулятараў росту, угнаенняў). Інтэнсіўная агравытворчасць патрабуе максімальных затрат рабочай сілы і тэхнікі, а таксама паліва. У Беларусі затраты энергіі на вытворчасць адзінкі прадукцыі ў 3 4 разы вышэйшая, чым у ЗША. Сабекошт адзінкі прадукцыі вельмі высокі і пастаянна павялічваецца ў першую чаргу ў выніку зніжэння ўрадлівасці глеб і іх дэградацыі, а таксама праз павышэнне цэн на паліва.

Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што беларуская сельская гаспадарка гэта атрыманне высокіх ураджаеў любой цаной. Такая вытворчасць патрабуе значных датацый.

Сталі відавочнымі негатыўныя наступствы інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі:

Забруджванне глеб, вады і атмасферы мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі. Доля сельскай гаспадаркі ў забруджванні атмасферы СО2 складае каля 23%. Каля 830 тыс. га сельскагаспадарчых зямель забруджаныя прамысловымі адыходамі. 6% сельскагаспадарчых зямель забруджаныя біягеннымі элементамі ў канцэнтрацыях, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) [4]. Пестыцыды накопліваюцца ў глебе і вадзе, пры праходжанні па харчовых ланцугах іх канцэнтрацыя павялічваецца. Яны таксічныя не толькі для шкоднікаў, але і для іншых жывых істот, у тым ліку так званых карысных, такіх як натуральныя ворагі шкоднікаў (класічны прыклад тля і божыя кароўкі), апыляльнікі раслін і г.д. Акрамя таго, большасць ядахімікатаў таксічныя для чалавека, маюць канцэрагенныя і мутагенныя ўласцівасці, выклікаюць разнастайныя захворванні, алергічныя рэакцыі. Сітуацыя пагаршаецца тым, што каля 23% тэрыторыі падпала пад радыяактыўнае забруджванне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дэградацыя глеб (хімічная, фізічная і біялагічная). У Беларусі дэградаваныя і эразійна-небяспечныя глебы ўключаюць 2,6 га ворных зямель (у цэлым 4 млн. га, або 19% агульнай тэрыторыі краіны. На гэты момант асушана 1,45 млн. га тарфянікаў, у тым ліку 1,1 млн. га для сельскагаспадарчых патрэб. Адбываецца хуткі працэс змяншэння, у некаторых выпадках знішчэння тарфянога слою.

Ушчыльненне ворных зямель. Празмернае выкарыстанне машын для апрацоўкі глебы прывяло да ўшчыльнення глебы і парушэння яе структуры, што ўзмацняе працэсы эрозіі глеб.

Назапашванне таксічных рэчываў, у тым ліку цяжкіх металаў, у прадуктах харчавання.

Зяўленне ўстойлівых рас шкоднікаў і ўзбуджальнікаў захворванняў у выніку выкарыстання ў шырокіх масштабах пестыцыдаў. Гэта прывяло да ўзнікнення “заганнага круга”: выкарыстанне ядахімікатаў зяўляецца прычынай узнікнення ўстойлівасці да іх, і парабуецца павялічваць дозы і/або распрацоўваць новыя сродкі абароны раслін, да якіх зноў прыстасоўваюцца шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур: іх колькасць зноў узрастае.

Павышэнне засмечанасці палёў пустазеллем з прычыны працяглага прымянення