Сельская гаспадарка Беларусі
Информация - Сельское хозяйство
Другие материалы по предмету Сельское хозяйство
?ашынабудаўнiцтва, энергетыка, хiмiчная прамысловасць i г.д.) зяўляюцца буйнымi спажыўцамi газу. Па кантракту ўзнiкла чыста тэхнiчнае пытанне. Упэўнены, што ў блiжэйшы час яно будзе вырашана.
А якая пазiцыi беларускага боку? Пытанне генеральнаму дырэктару ААТ Белтрансгаз Пятру ПЁТУХУ.
Усе праблемы гэтага блока мы адпаведным чынам адпрацавалi, адбылiся неабходныя ўзгадненнi. Адзiны аспект, якi пакуль застаецца нявырашаным, кошт транзiтнай стаўкi. Я думаю, што ў самы блiжэйшы час i ён будзе адрэгуляваны. Патрэбныя разлiкi зроблены, на гэты конт ёсць пэўнае разуменне абодвух бакоў, але дыялог пакуль не завершаны. Цяпер што датычыцца запазычанасцi за пастаўкi. Напрыканцы мiнулага года быў падпiсаны дагавор аб рэструктурызацыi асноўнага доўгу. Графiкi выплат, якiя iм прадугледжваюцца, вытрымлiваюцца.
У адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем ААТ Газ- прам адбыўся перавод на абслугоўванне сумеснага беларуска-расiйскага ААТ Белгазпрамбанк адкрытага акцыянернага таварыства Белтрансгаз i яго структурных падраздзяленняў, сфармiравана комплексная праграма iх абслугоўвання. Такiм чынам, супрацоўнiцтва ў газавай сферы паспрыяла больш шчыльным кантактам i ў банкаўскай галiне. У межах разлiкаў памiж Белтрансгазам i Газ-прамам за блакiтнае палiва, якое было пастаўлена ў Беларусь, агульная сума плацяжоў, што прайшлi праз банк, летась склала 160 мiльёнаў долараў. Што ў далейшых перспектывах?
Наша фiнансавая ўстанова зарыентаваная на першачарговае абслугоўванне прадпрыемстваў палiўна- энергетычнага комплексу, а таксама арганiзацый недзяржаўнага сектара эканомiкi, заўважае старшыня праўлення ААТ Белгазпрамбанк Вiктар БАБАРЫКА. Сёлета будзе рэалiзоўвацца новы абект у межах партнёрства з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй. Доўгатэрмiновай праграмай у якасцi прыярытэтных накiрункаў дзейнасцi прадугледжваецца паглыбленне спецыялiзацыi ў сферы абслугоўвання энергетычнага комплексу. Перш за ўсё гэта датычыцца арганiзацыi разлiкаў за прыродны газ i электрычную энергiю, абслугоўванне рынку даўгавых абавязацельстваў. У стадыi абмеркавання шэраг цiкавых праектаў у галiне энергетыкi.
Наколькi рэальная перспектыва ўдзелу банка ў крэдытаваннi АПК?
У межах праграм мiкракрэдытавання да нас звяртаюцца фермеры. Не магу назваць такое супрацоўнiцтва досыць шырокiм. Аднак не выключаю магчымасцi нашага прыходу ў сельскую гаспадарку. Мы iдзём за клiентам. А развiццё таго ж расiйскага рынку паказвае, што на пэўных этапах аграпрамысловая галiна становiцца прынцыпова цiкавай для iнвестыцый. Важна быць унiверсальнымi...
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Японія вылучае 1,5 мільёна даляраў на забесьпячэньне бясьпекі чалавека на беларускіх абшарах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС
31 студзеня 2008 года - Урад Японіі ўхваліў вылучэньне з Мэтавага фонду ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека 1 506 230,83 даляра ЗША на фінансаваньне праекту Забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня насельніцтва на абшарох Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Праект будзе рэалізаваны Прадстаўніцтвам Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) супольна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.
Асноўнай мэтай праектнай ініцыятывы, разьлічанай на трохгадовы пэрыяд, зьяўляецца забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня жыхароў пяці раёнаў Беларусі, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы: Слаўгарадзкага, Столінскага, Чачэрскага, Брагінскага ды Лунінецкага. У прыватнасьці, мясцоваму насельніцтву будзе аказанае садзейнічаньне ў забесьпячэньні гарантаванага атрыманьня даходаў, мінімізацыі радыеактыўнага апраменьваньня і падтрыманьні здаровага ладу жыцьця. У рамках праекту плянуецца вырашыць наступныя задачы:
палепшыць умовы дзеля гарантаванага атрыманьня даходаў уладальнікамі прыватных падсобных гаспадарак шляхам наданьня экспэртнай і тэхнічнай дапамогі па ўкараненьні і выкарыстаньні бясьпечных і малавыдаткавых мэтадаў вядзеньня сельскае гаспадаркі, а таксама падвышэньні прадукцыйнасьці і паляпшэньні доступу да рынкаў збыту;
падвысіць ровень інфармаванасьці насельніцтва аб здаровым ладзе жыцьця, навучыць цяжарных жанчын, матак і іх семі правілам бясьпечнага пражываньня на пацярпелых абшарох шляхам правядзеньня нефармальных сустрэчаў і інфармацыйных мерапрыемстваў на базе мясцовых фэльчарскаакушэрскіх пунктаў і амбуляторыяў;
садзейнічаць прафіляктыцы, раньняй дыягностыцы і своечасоваму лячэньню рака малочнай залозы шляхам правядзеньня скрынінгавых мерапрыемстваў ды выяўленьня жанчын, што знаходзяцца пад найбольшай пагрозай захворваньня на рак малочнай залозы, правядзеньня мабільнымі брыгадамі мэдыкаўпрафэсыяналаў мамаграфічных абсьледаваньняў жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёнаў, ахопленых праектам, а таксама навучаньня мясцовых мэдычных работнікаў прафіляктычнай рабоце з жанчынамі;
падвысіць ровень ведаў і ўмельстваў у галіне радыяцыйнай бясьпекі сярод дзяцей і моладзі шляхам стварэньня школьных цэнтраў радыеэкалягічнага інфармаваньня і навучаньня;
пры дапамозе інфармацыйных мерапрыемстваў, арыентаваных на мясцовае насельніцтва, зьнізіць спажываньне прадуктаў харчаваньня, якія не прайшлі праверку на наяўнасьць радыенуклідаў, збольшага дароў лесу, што найбольш зазналі радыеактыўнае забруджаньне.
Праект распрацаваны ў супрацы з нацыянальнымі і міжнароднымі партнэрамі, што маюць досьвед падрыхтоўкі, рэалізацыі і фінансаваньня папярэдніх ?/p>