Сельская гаспадарка Беларусі
Информация - Сельское хозяйство
Другие материалы по предмету Сельское хозяйство
?раектаў тэхнічнай дапамогі па рэабілітацыі тэрыторыяў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сказаў в.а. Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Леван Буадзэ. Мяркуецца, што новым праектам будзе ахоплена прынамсі 50 тысячаў жыхароў пяці пацярпелых раёнаў. У выніку рэалізацыі праекту будуць палепшаныя ўмовы пражываньня мясцовага насельніцтва, што ў сваю чаргу стане ўнёскам у комплекснае забесьпячэньне бясьпекі чалавека ў Беларусі.
Панятак бясьпека чалавека быў сфармуляваны ў 2003 годзе ў дакладзе Бясьпека чалавека сёньня, падрыхтаваным Камісіяй па бясьпецы чалавека. Гэты панятак азначае забесьпячэньне абароны фундамэнтальных правоў і свободаў, што складаюць аснову жыцьця чалавека. Дадзеная канцэпцыя мае на ўвазе забесьпячэньне абароны людзей як ад надзвычайных, гэтак і ад шырока распаўсюджаных пагрозаў і сытуацыяў. Яна мае на ўвазе апору на чалавечы патэнцыял і памкненьні, а таксама стварэньне палітычных, сацыяльных, прыродаахоўных, эканамічных і культурных сыстэмаў, якія ў комплексе складаюць аснову для выжываньня ў крытычных сытуацыях і забесьпячэньня дабрабыту і годнага жыцьця людзей.
Да ведама: Мэтавы фонд ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека быў створаны ў 1999 годзе супольна Ўрадам Японіі і Сакратарыятам ААН у мэтах забесьпячэньня бясьпекі людзей, што апынуліся пад пагрозай зьнішчэньня і пазбаўленьня годнага чалавечага існаваньня. Фонд ажыцьцяўляе фінансаваньне праектаў арганізацыяў сыстэмы ААН. З 1999 году Фондам было вылучана 258 мільёнаў даляраў ЗША на фінансаваньне праектаў у больш чым 65 краінах сьвету. Большая частка сродкаў была накіраваная на вырашэньне праблемаў разьвіцьця, у тым ліку ў гэткіх ключавых сфэрах як ахова здароўя, адукацыя, сельская гаспадарка і разьвіцьцё малой інфраструктуры.
УДЗЕЛЬНІК ТРОХ ВАЕННЫХ КАМПАНІЙ
У кастрычніку 1939 года 20-гадовы Косця Ясючэня, нядаўні выпускнік Мінскай зубалячэбнай школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію Ленінскім райваенкаматам беларускай сталіцы. У мінулым засталіся тры гады вучобы ва ўстанове, якую закончыў з адзнакай, яшчэ далей сем класаў пачатковай школы. Тады ён не ведаў, што папрацаваць у спакойных абставінах давядзецца значна пазней: навабранец адразу трапіў у дзеючую армію, якая вызваляла Заходнюю Беларусь. Тут малады зубны ўрач знаходзіўся да снежня, а потым, пасля прыняцця прысягі, яго перакінулі на савецка-фінскую “незнакамітую”, па словах паэта Аляксандра Твардоўскага, вайну. На Карэльскім перашыйку на пасадзе зубнога ўрача палкавога пункта меддапамогі Канстанцін заставаўся да красавіка наступнага, 1940 года. За гэты час яму давялося зведаць на сабе лютыя маразы, бачыць гібель і пакуты нашых салдат.
МЫ АБАВЯЗАНЫ ЖЫЦЦЁМ І БУДУЧЫНЯЙ
Ляцяць гады, адыходзіць у гісторыю мінулае. Часам задумваешся: у які спакойны мірны час мы жывем і каму мы абавязаныя, што цяпер на нашай беларускай зямлі яснае неба над галавой. Хочацца расказаць пра чалавека, якому, як і многім іншым, мы абавязаны сучаснасцю і будучыняй.
Размова пойдзе пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў унутраных справаў старшыну міліцыі Рыгора Іванавіча Раўгейшу, які зараз жыве ў вёсцы Руда Яварская.
Нягледзячы на прайшоўшы час, Рыгор Іванавіч і цяпер памятае некаторыя падрабязнасці даваеннага жыцця, незабыўныя эпізоды ваенных гадоў.
Нарадзіўся 13 мая 1926 года ў вёсцы Кунцэвічы, недалёка ад горада Баранавічы ў сялянскай сямі. Дзяцінства прайшло ў вёсцы. На сабе выпрабаваў нялёгкае сялянскае жыццё. Тры гады прыйшлося жыць пад нямецкай акупацыяй. У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі бацькоўскую хату. Пасля вызвалення родных мясцін у ліпені таго ж года Рыгор Іванавіч быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. На працягу 40 дзён прайшоў падрыхтоўку ў Мінскім 5-м запасным палку сувязі і разам з саслужыўцамі быў адпраўлены на фронт у Польшчу. Яго размеркавалі ў 39-ю стралковую дывізію 68-га асобага батальёна сувязі на пасаду тэлефаніста кабельнай сувязі.
Рыхтавалася вялікае наступленне, ішла падрыхтоўка да фарсіравання Віслы і галоўнай задачай сувязістаў было ўстанавіць і падтрымліваць сувязь з батальёнам, які ўжо знаходзіўся на другім беразе.
РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ
Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2007 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:
ПАСПЯХОВЫ КІРАЎНІК ЖАНЧЫНА
Сёння жанчына гэта не толькі гаспадыня і маці. У прыгожай паловы чалавецтва ёсць магчымасць рэалізаваць сябе яшчэ і ў працы. Варта адзначыць, што многія жанчыны добра спраўляюцца з абавязкамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, установаў.
У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра паспяховага кіраўніка і вабную жанчыну Таццяну Аляксандраўну Грыцюк, дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч”.
Таццяна Аляксандраўна, а як даўно вы працуеце на пасадзе кіраўніка?
Кіраўніком стала адносна нядаўна, а ў грамадскім харчаванні працую з 1979 года. Пачынала бухгалтарам. З 1981 года намеснік галоўнага бухгалтара, пазней галоўны бухгалтар. З 29 мая 2005 года дырэктар.
Ведаю, ваша абяднанне ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама і райспажыўтаварыства за добрасумленную працу і высокія паказчыкі…
Так, папрацавалі мы шмат. У жніўні 2007 года магазін “Міраж” пачалі пераабсталёўваць пад магазін-кулінарыю з м