Сельская гаспадарка Беларусі
Информация - Сельское хозяйство
Другие материалы по предмету Сельское хозяйство
006 г. было ўнесена ў сярэднім 185 кг/га мінеральных угнаенняў. У 1990-х гадах на шмат якіх зямельных участках пестыцыды ўвогуле не выкарыстоўваліся. Гэта прывяло да змяншэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з боку сельскай гаспадаркі. Апроч таго, глеба, як любая жывая сістэма, мае здольнасць да самааднаўлення, і існуюць методыкі, якія дазваляюць паскорыць гэты працэс і скараціць пераходны перыяд. Таму можна меркаваць, што на тэрыторыі нашай краіны ёсць сельскагаспадарчыя землі, прыдатныя для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі зараз або пасля пераходнага перыяду самааднаўлення глебы.
2. Арганічная сельская гаспадарка гэта прывілея заможных: з аднаго боку, патрабуюцца вялікія інвестыцыі, з другога боку цэны на арганічную прадукцыю такія высокія, што толькі вельмі забяспечаныя людзі могуць дазволіць сабе яе купляць. Паводле статыстыкі, у краінах Еўропы экалагічная прадукцыя даражэйшая за звычайную на 20 100%. Аднак ёсць шмат прыкладаў, калі сабекошт арганічнай прадукцыі роўны або ніжэйшы за сабекошт звычайнай, і ў працэсе развіцця арганічнай гаспадаркі па меры аднаўлення экасістэмы затраты зніжаюцца. Шмат у чым высокая цана наступства перавышэння попыту на экалагічна чыстую прадукцыю над прапановай. Паводле звестак Швейцарскага даследчага інстытута арганічнай сельскай гаспадаркі, арганічная сельская гаспадарка эканамічна больш эфектыўная за інтэнсіўную ў сярэднім на 50% за кошт ліквідацыі страт сельскагаспадарчай прадукцыі пры замкнутым цыкле вытворчасці, вызвалення вялізных абёмаў прыродных рэзерваў. Калі азірнуцца ў мінулае, мы ўбачым, што ад пачатку апрацоўкі зямлі старажытнымі людзьмі да канца XIX стагоддзя ўся агравытворчасць абыходзілася без мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, і ўсе маглі сабе гэта дазволіць.
3. Ураджайнасць у арганічнай сельскай гаспадарцы нізкая, немагчыма будзе пракарміць людзей. У Омскай вобласці Расіі яшчэ ў 80-я гг. 16 гаспадарак адмовіліся ад выкарыстання пестыцыдаў, і ўраджайнасць збожжавых стала вышэйшай, чым у сярэднім па вобласці пры больш нізкім сабекошце. На арганічнай ферме (ЗША, 30 км ад г. Спокана, шта Вашынгтон) ураджайнасць азімай пшаніцы ў сярэднім за 5 гадоў (45 ц/га) практычна не адрознівалася ад ураджайнасці на суседніх фермах, дзе ўжывалі пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні (49 і 39,9 ц/га адпаведна). Пры гэтым на арганічнай ферме ўтрыманне гумусу ў глебе была вышэйшая, і значна меншай была эрозія [8]. З іншага боку, сёння рэальная ўраджайнасць на большасці беларускіх палёў, што апрацоўваюцца па інтэнсіўнай тэхналогіі, мінімальная і працягвае зніжацца.
4. Арганічная сельская гаспадарка рэалізацыя лозунга “Назад, у пячоры!”, яна адмаўляе навуковы і тэхнічны прагрэс. Альтэрнатыўнае земляробства не азначае вяртанне да старой экстэнсіўнай тэхналогіі, хоць і не выключае выкарыстанне асобных яе элементаў. Арганічная сельская гаспадарка карыстаецца найноўшымі навуковымі і тэхнічнымі распрацоўкамі, спалучаючы іх з традыцыйнымі ведамі, якія назапашваліся і правяраліся на практыцы стагоддзямі і тысячагоддзямі.
VII P.S.
Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на мясцовыя віды паліва - А.Лукашэнка
11 чэрвеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на выкарыстанне мясцовых відаў паліва, заявіў кіраўнік дзяржавы сёння ў час прадстаўлення на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца.
"Мы павінны вызваліць сельскую гаспадарку нашай краіны ад неабгрунтаванага выкарыстання нафтапрадуктаў і газу. Мы гэта можам і павінны зрабіць. Аднак усе сельгаспрадпрыемствы, якія маюць дастаткова сродкаў, могуць працаваць так, як хочуць", - падкрэсліў прэзідэнт.-0-
Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты - І.Бамбіза
27.04.2007 12:38
27 красавіка, Петрыкаў /Кар. БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты. Аб гэтым паведаміў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, віцэ-прэмер Беларусі Іван Бамбіза.
"Мы ішлі да гэтага даволі працяглы перыяд. Адначасова з ростам цэн на энергарэсурсы на сусветным рынку мы прымалі ў рэспубліцы меры па ўкараненню энергазберагальных тэхналогій у АПК", - сказаў ён.-0-
Сельская гаспадарка закрытая для журналістаў
24 сакавіка на паседжанні Гомельскага аблвыканкама, прысвечаным падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, старшыня выканкама А.Якабсон папрасіў прысутных журналістаў пакінуць паседжанне. Сваю просьбу ён патлумачыў патрэбаю абмеркаваць працоўныя моманты. Карэспандэнты “Радыё Свабода”, газет “Рэспубліка” і “Гомельские ведомости” пакінулі залу. Адбылося гэта адразу пасля справаздачы старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Л.Апанасюка, які дакладаў пра цяжкае фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў і патрэбу знайсці недастатковыя 28 млрд. рублёў для правядзення вясенняй пасяўной кампаніі.
Сідорскі прызнаўся: эканоміка перажывае стагнацыю 18
Прэмер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі незадаволены развіццём беларускага аграрнага сектара і ставіць задачу пераадолець перыяд стагнацыі і больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі.
"Як прэмер-міністар, я маю і меў прэтэнзіі да працы сельскай гаспадаркі", - заявіў прэмер-міністар ў Менску, прадстаўляючы работнікам апарата міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання новага міністра Сямёна Шапіру.
С.Сідорскі паясн