Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

°прыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

Першы слова ўзяў В. С. Дубовік. Ён падвёў вынікі мінулага жывёлагадоўчага года і падрабязна спыніўся на дасягненнях сёлетняга студзеня: “Безумоўна, у жывёлагадоўлі шмат праблем, аднак і па якасці, і па колькасці сельгаспрадукцыі патрабаванні сёння вельмі высокія. Абнадзейвае і радуе тое, што ў пераважнай большасці нашых гаспадарак да гэтага пытання адносяцца сурёзна. Мы сталі пакрыху “плюсаваць”, хаця па вытворчасці малака пачыналі год дрэнна. Адзначу станоўчую работу СВК “Граніт-Агра”, Белагурна”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. А СВК “Слава працы”, “Рудаяварскі”, “Раготна” трэба выпраўляць “мінусавыя” паказчыкі. Перад працаўнікамі жывёлагадоўчай галіны стаіць наступная задача: не зніжаць тэмпы вытворчасці, тым больш што кармамі фермы забяспечаны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен для гэтага прыкласці намаганні, і вынік, спадзяюся, будзе дасягнуты”.

 

VI. Галоўныя праблемы

 

Сельская гаспадарка найбуйнейшы спажывец водных рэсурсаў

Сельская гаспадарка зьяўляецца спажыўцом водных рэсурсаў нумар адзін ва ўсясьветным маштабе, бо на яе долю прыпадае каля 70 адсоткаў усяго абёму забору прэснай вады з рэкаў, водных артэрыяў і ваданосных слаёў у сьвеце. У некаторых разьвіваных краінах гэтая лічба набліжаецца да 90 адсоткаў, бо акурат там знаходзіцца прыблізна тры чвэрці плошчы паліваных сельскагаспадарчых палеткаў зямное кулі.

Найбольш востра нястача вады адчуваецца ў самых засушлівых раёнах плянэты, дзе жывуць больш за два мільярды чалавек, у тым ліку прыблізна палова ўсіх бедных людзей сьвету. Ад вострае нястачы вады пакутуе большасьць раёнаў Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама гэткія краіны, як Мэксыка, Пакістан, Паўднёвая Афрыка і многія рэгіёны Кітая ды Індыі.

“Наяўнасьць і якасьць вады самым сурёзным чынам уплывае на здольнасьць людзей палепшыць сваё жыцьцё ў любым кутку плянэты”, -- адзначыў Паскуале Стэдута, кіраўнік Аддзелу водных рэсурсаў, разьвіцьця і кіраваньня ФАО. “У многіх рэгіёнах сьвету фэрмэры, якія спрабуюць вырабіць дастатковую колькасьць харчаваньня дый забясьпечыць сябе крыніцамі даходаў, сутыкаюцца з дадатковымі складанасьцямі, зьвязанымі з пастаянным паўторам засушлівых пэрыядаў і канкурэнцыяй за водныя рэсурсы”.

Вырашыць праблему нястачы вады шмат у чым можна дзякуючы выкарыстаньню тэхнікаў вядзеньня сельскай гаспадаркі, якія дазволяць забясьпечыць збор і назапашваньне большага абёму дажджавой вады, скараціць непатрэбныя страты вады пры паліве, а таксама шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута.

Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі

Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. Аднак сельская гаспадарка забяспечвае каля 9,5% УВП (звесткі 2005 года). У сельскай мясцовасці пражывае каля трэцяй часткі насельніцтва краіны, у 2005 г. у гэтай галіне эканомікі працавалі 10,6% занятага насельніцтва. У Беларусі самая высокая ў Еўропе забяспечанасць ворнымі землямі 0,47 (паводле іншых крыніц 0,6) га на кожнага жыхара (0,9 га сельскагаспадарчых зямель) удвая больш, чым у Германіі, Францыі, Англіі. Усяго ў краіне 9011,5 тыс. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацый 7484,7 тыс. га (83,1%), у дачнікаў 62,8 тыс. га (0,7%), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак 130,5 тыс. га (1,4%), падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў займаюць 880,7 тыс. га (9,8%) [1, 2, 3].

У 60-х гадах XX стагоддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, быў узяты курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё навукі, у прыватнасці хіміі і селекцыі, прывяло да таго, што ў сельскай гаспадарцы пачалі масава выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, новыя гатункі і гібрыды раслін. Узрасла механізацыя агравытворчасці. Земляробства стала адной з ахвяр стаўлення да Прыроды як да механізма, які працуе па вельмі простых правілах. Здавалася, што ўсё можна зразумець праз просты вопыт: унесці азотнае ўгнаенне падлічыць прыбаўку ўраджаю ў гэтым годзе, распыліць ядахімікат зноў падлічыць прыбытак ад павелічэння вытворчасці. Таму хімізацыя, меліярацыя і механізацыя сталі падмуркам новай канцэпцыя аргавытворчасці інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая, насуперак традыцыйным практыкам, не прыстасоўвалася да Прыроды, а спрабавала яе прыгнесці.

У пачатку 90-х гадоў, нягледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай