Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

?яе месца - у экіпажа СВК “Раготна” у складзе Сяргея Станіслававіча Лабара і Валерыя Іосіфавіча Хілімончыка, якія на камбайне “Ліда-1300? намалацілі 932 тоны збожжа.

У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Дон-1500?, “Е-516?, “Бізон-058?, “Бізон-110?, “КЗС-7?, пераможцам прызнаны экіпаж СВК “Раготна” у складзе Мікалая Уладзіміравіча Кіслага і Дзмітрыя Казіміравіча Ашмяна. Яны на камбайне “КЗС-7? намалацілі 914 тон збожжа. Другое месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Яўгена Уладзіміравіча Ярмаша і Леаніда Вацлававіча Вянско, якія на камбайне “Дон-1500? намалацілі 662 тоны збожжа. Трэцім стаў экіпаж СВК “Вензавец” у складзе Сяргея Віктаравіча Грынцэвіча і Дзмітрыя Віктаравіча Снапко, якія на камбайне “КЗС-7? намалацілі 609 тон збожжа.

Пераможцам спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Джон-Дзір”, “Мега-204?, “CF-80?, “Лексіён-580? і намалацілі 2500 і больш тон збожжа, прызнаны экіпаж СВК “Граніт-Агра” у складзе Уладзіміра Іванавіча Гукіша і Андрэя Уладзіміравіча Гулецкага. Яны на камбайне “Лексіён-580? намалацілі 2550 тон збожжа.

СЕЛЬГАСТЭХНІКА АСНАШЧАЕЦЦА ДАТЧЫКАМІ РАСХОДУ ПАЛІВА

Згодна Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асновай энергетычнай незалежнасці і эканамічнай бяспекі краіны зяўляюцца эканомія і беражлівасць. Як паведаміў галоўны інжынер раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Аляксандравіч Мазоль, адзін з этапаў ажыццяўлення палажэнняў Дырэктывы - выкарыстанне датчыкаў расходу паліва. Аснашчэннем тэхнікі такімі прыборамі займаюцца цяпер па ўсёй рэспубліцы і, вядома ж, наш раён не выключэнне. На тэхніцы сельгаскааператываў Дзятлаўшчыны датчыкі пачалі ўстанаўліваць у сёлетнім жніўні. Гэтыя прыборы вызначаюць і нарміруюць расход дызельнага паліва на трактарнай, аўтамабільнай тэхніцы і падлічваюць тую колькасць саляркі, якая трапіла ў рухавік. Як расказаў Аляксандр Мазоль, у гэтым годзе за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці Дзятлаўскі раён атрымаў прэмію ў памеры 24 мільёнаў 800 тысяч рублёў: па выніках абласнога спаборніцтва ў нас трэцяе месца. На вышэйназваную суму і былі закуплены 32 датчыкі ДТ-4. Іх пастаўшчыком стала прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Тэхнатон-Ліда”. Прапанова лідчан была абрана з некалькіх магчымых таму, што ДТ-4 даволі просты ў эксплуатацыі прыбор - гэты механічны датчык “сочыць” за расходам паліва па прынцыпу лічыльніка вады. Задаволіла і цана: пры куплі больш пяці прыбораў фірма робіць скідкі, таму адзін ДТ-4 абыйшоўся дзятлаўчанам у 775 тысяч рублёў. Пасля набыцця датчыкі размеркавалі па ўсіх гаспадарках згодна той колькасці тэхнікі, якая ёсць у наяўнасці. Яны былі ўстаноўлены ў першую чаргу на пагрузачных транспартных сродках і на тэхніцы, якая задзейнічана на абслугоўванні жывёлагадоўчых комплексаў. Першыя вынікі выкарыстання датчыкаў абнадзейваюць: з іх дапамогай удалося зэканоміць да 25% паліва. Таму работу па аснашчэнню тэхнікі новымі прыборамі збіраюцца працягваць і надалей. Асобныя гаспадаркі раёна купляюць іх ужо сваімі сіламі. Так, СВК “Войневічы” набыў яшчэ тры датчыкі, а СВК “Вензавец” плануе гэта зрабіць у бліжэйшы час.

І КАШТОЎНАЕ ФУТРА, І САКАВІТАЕ МЯСА

Кролики - это не только ценный мех, но и 3-4 килограмма диетического, легко усвояемого мяса”

Вы, вядома ж, пазналі вытрымку з выступлення двух Уладзіміраў - гумарыстаў Данільца і Маісеенкі, якое часта паказвалі па расійскіх тэлеканалах. Памятаеце: журналіст просіць простага чалавека з сельскагаспадарчай глыбінкі сказаць у мікрафон фразу аб вартасцях футра і мяса гэтых пушыстых звяркоў, але ў аграрыя з-за хвалявання так нічога і не атрымалася. Смех смехам, але трусіныя мяса і футра сапраўды цэняцца. Сёлета трусагадоўляй заняліся і на Дзятлаўшчыне: піянерам гэтай справы стаў СВК “Рудаяварскі”. Чым не падстава наведаць гаспадарку?

Заходзім у шопу - памяшканне для ўтрымання трусоў. Уздоўж сценаў размешчаны клеткі са звяркамі. Адчыняем адну з іх і бачым вушастага прыгажуна, які спалохана ціснецца ўглыб сваёй “кватэры”. “Гэта - самец. Іх трымаем паасобку. Калі ў адно памяшканне запусціць некалькіх “мужчын”, яны хутка пачнуць кусацца і біцца. Такі ўжо ў іх характар”,- знаёміць мяне з тутэйшым насельніцтвам галоўны ветурач СВК “Рудаяварскі” Яўгенія Мікалаеўна Урбановіч.

“Стукаемся” у другую “кватэру”. Яна аказалася “двухпакаёвай”, і адзін з “пакояў” - “дзіцячая”. Мама-трусіха якраз была побач з дзеткамі, заклапочана завіхалася каля іх. Кожнае з трусянят - велічынёй з рукавіцу. “Трусянятак трымаем каля трусаматкі да месячнага ўзросту, а потым пераводзім іх на дарошчванне ў другое памяшканне”,- кажа ветурач.

У “Рудаяварскім” трусы зявіліся ў красавіку: тады з Мінскай вобласці былі завезены 50 самак і 10 самцоў. Для іх сваімі сіламі пабудавалі дзве шопы, змайстравалі клеткі і заняліся развядзеннем пяці пародаў палепшанай якасці - каліфарнійскай, бельгійскага фландра, французскага барана, белага і шэрага веліканаў.

- Як узнікла ідэя заняцца трусагадоўляй?- пытаюся ў Яўгеніі Урбановіч.

- Такую рэкамендацыю нам далі спецыялісты раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання,- гаворыць яна.- Землі ў нас не вельмі ўрадлівыя, ураджайнасць - невысокая, таму параілі паспрабаваць сябе ў такой справе.

А прыбытак ад трусагадоўлі пры гаспадарлівым падыходзе да яе павінен быць. Сёння на ферме два чалавекі даглядаюць ужо 277 звяркоў, а таксама яшчэ каля 200 трусянят