Сельская гаспадарка Беларусі

Информация - Сельское хозяйство

Другие материалы по предмету Сельское хозяйство

?радпрыемстваў.

Фінансавы стан апошніх пагаршаўся. У студзенікастрычніку 2003 яны працавалі із стратамі ў 9,6 млрд руб., супраць 18,5 млрд прыбытку ў аналягічным пэрыядзе 2002. Рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі склала -0,3% (+0,9% у 2002), вага стратных прадпрыемстваў 61,3%. Сельская гаспадарка рэкардсмэн па крэдыторскай запазычанасьці (19% ад агульнага абёму ў краіне). Нават улады зразумелі, што аграпрадпрыемствы маюць быць рэфармаваныя. Праўны статус большасьці калгасаў зьменены, шэфская дапамога ўводзіцца ў новыя інстытуцыйныя рамкі, вядуцца размовы пра перадачу стратных калгасаў прадпрымальнікам. Цяжка сказаць, ці пойдзе ўлада на гэта ў наступным годзе.

Інфляцыя, абменны курс

Інфляцыя па індэксе спажывецкіх цэнаў з пачатку году склала 22,9%. Больш, чым у іншых эўрапейскіх краінах, але для Беларусі і гэта вялікі прагрэс. Нацбанк праводзіў узважаную палітыку, якая прывяла да паніжэньня ўзроўню інфляцыі. Базавая стаўка рэфінансаваньня была зьніжаная з 37% да 28%. З пачатку году даляр ЗША патаньнеў усяго на 12%, што адлюстроўвае хутчэй ня моц беларускага рубля, а кволасьць даляра, які зьняцэніўся ў адносінах да іншых валютаў. Той жа эўра падаражэў проці даляра амаль на траціну.

Жыльлёвы сэктар

Крэдытаваньне жыльлёвага будаўніцтва дзяржавай у 2003 працягвалася за кошт эмісійных крэдытаў Нацбанку, выклікаючы інфляцыю. За студзеньлістапад 2003 у эксплюатацыю было здадзена 2,7 тыс. кв. м жытла, што на 8,7% больш, чым за адпаведны пэрыяд 2002. Інвэстыцыі ў будаўніцтва жытла маюць значную вагу ў агульным абёме інвэстыцыяў у краіне 19,3%.

Працягваецца старэньне жыльлёвага фонду краіны. Калі кардынальным чынам не зьмяніць мэханізму фінансаваньня рамонту жытла, праз 1015 гадоў варта чакаць першых абвалаў шматпавярховак. Сёлета Рада Міністраў прымала пастановы, што мелі паскорыць працэс арганізацыі кандамініюмаў, правядзеньне цеплавой рэабілітацыі дамоў і г.д. Жыхары шматпавярховак аплачваюць усё большую частку сабекошту камунальных паслугаў. Адсотак пакрыцьця па некаторых паслугах нават перавысіў 100%. Гэты рост не кампенсуецца адпаведным ростам заробкаў людзей, як гэта плянавалася ўрадам.

Замежны гандаль

Абём замежнага гандлю ўзрос за студзенькастрычнік на 23,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002, пры прагнозе 5,56,2%. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 22,1%, а імпарт на 24,5%. Склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 685,5 млн даляраў. Адбылося гэта за кошт перавышэньня адмоўнага сальда па гандлі таварамі над станоўчым сальда па гандлі паслугамі. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2002, адмоўнае сальда па гандлі таварамі павялічвалася хутчэй, чым станоўчае па гандлі паслугамі, з 700,1 млн да 1079,5 млн і з 297 млн да 394 млн даляраў. Іншымі словамі, расьлі і экспарт, і імпарт, але імпарт рос хутчэй. Бо павялічваліся цэны на энэрганосьбіты.

Падвысіўся ўзровень манэтызацыі замежнагандлёвых апэрацыяў, што адлюстроўвае зрух у бок нармалізацыі эканамічных дачыненьняў паміж агентамі ў Беларусі і ў замежжы, асабліва Расеі. Вага бартэру ў замежнагандлёвых апэрацыях панізілася ў параўнаньні з 2002 на 43,3% і склала 4,2% ад агульнага абёму экспарту і 3,2% ад агульнага абёму імпарту (у 2002 9,1% і 7,1% адпаведна).

Нэгатыўнай тэндэнцыяй трэба лічыць павелічэньне гандлёвых абаротаў з Расеяй, якое сёлета працягвалася. Тым больш што Беларусь імпартуе з Расеі больш, чым экспартуе ў гэтую краіну. Адбываецца гэта за кошт пастаяннага падаражаньня энэрганосьбітаў, а таксама за кошт таго, што Расея пачала адыгрываць для Беларусі ролю пасярэдніка ў гандлі імпартаванымі з трэціх краінаў таварамі.

Рэальныя даходы насельніцтва

Нягледзячы на статыстычныя посьпехі ў рэальным сэктары, людзі ня сталі жыць лепей. З кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 1,9%. Такімі ж тэмпамі расьлі і рэальныя заробкі. Калі ўлічыць, што рост рэальных даходаў насельніцтва вылічваецца зыходзячы з індэксу спажывецкіх цэнаў, дык можна зрабіць выснову, што большасьць беларусаў у 2003 годзе сталі ў рэальным выражэньні зарабляць менш, чым у 2002-м. Бо ў спажывецкім кошыку ляжаць пэўныя тавары, цэны на якія адміністрацыйна кантралююцца.

Сярэдні памер пэнсіі за апошні год значна не зьмяніўся і цяпер складае ўсяго толькі 71% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту пэнсіянэра.

Цягам году ўзьнікалі сурёзныя запазычанасьці па выплаце заробкаў. Агулам банкі выдалі трыльён рублёў крэдытаў на пагашэньне гэтае запазычанасьці. Часта тыя крэдыты ўлада брала сілай.

Эканоміка дзеля палітыкі

У эканоміцы назіраецца сытуацыя, тыповая для аўтарытарнай сыстэмы: узровень жыцьця грамадзян застаецца на адным узроўні ці нават пагаршаецца на тле эфэктнага росту валавых паказьнікаў. Людзям кажуць, што іх заробак вырас да 140 даляраў, і маўчаць пра зьмену мэтодыкі падліку гэтага заробку і інфляцыю даляра. Рост ВУП дасягаецца за кошт праяданьня асноўных фондаў, працы на склад ці, увогуле, статыстычных маніпуляцый. Значная колькасьць прадпрыемстваў неканкурэнтаздольныя і стратныя. Беларусь, замест таго каб рэструктурызаваць гэтыя прадпрыемствы пры дапамозе заходніх інвэстараў, што дазволіла б айчыннай вытворчасьці пераарыентавацца на заходнія рынкі, усё больш завязваецца на Расею. Такая палітыка мае сэнс толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве каб даць сёньняшняй уладзе пратрымацца яшчэ некаторы час.

Урад краіны не пайшоў на рашучыя крокі па рэфармаваньні эканомікі. Не было створана ўмоваў для прыватызацыі, прыходу зам?/p>