Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка

 

 

 

 

Развіццё вучнёўскага самакіравання

ў сучаснай школе

 

 

 

Курсавая праца

 

 

Студэнткі 3 курса

З14 групы

Сідун Крысціны Уладзіміраўны

 

 

 

 

Навуковы краўнік

Неўдах Святлана Ігараўна

 

Мінск 2002

 

Змест

  1. Частка 1.

Самакіраванне структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці

 

 

 

 

 

С. 2

  1. Частка 2.
Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе

гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці

 

 

С. 15

  1. Заключная частка
С. 254.Літаратура

С. 275.Дадаткі:

1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні”

2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі

3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве

4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў

5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік)

6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік)

7). Правы і абавязкі гімназіста

8). Кодэкс гімназіста

9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы

10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко)

11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі

С. 28

 

С. 29

 

С. 30

С. 31

 

С. 32

 

С. 33

С. 34

С. 35

С. 36

С. 37

С. 38

 

 

Частка 1

 

Самакіраванне структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці

 

Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.

Сёння ў Беларусі ў многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма і варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх субектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацыі працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.

Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.

“Школьны калектыў, на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам”.

“Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі абектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэтаў і задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён зяўляецца”, лічыць А.З. Іагаленіч. Школа гэта мікрамадэль будучага грамадства.

У інструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:

  1. вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;
  2. праграмаванне выхаваўчага ўздзеяння;
  3. уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці па інтарэсах у рамках працуючых у школе гурткоў, секцый, клубаў;
  4. аналіз эфектыўнасці выхаваўчых уздзеянняў.

Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:

  1. згуртаванне дзіцячага калектыва;
  2. фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;
  3. уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;
  4. развіццё вучнёўскага самакіравання.

Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:

  1. праца з сямёй;
  2. карэкцыя ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі;
  3. нейтралізацыя негатыўных уздзеянняў соцыюма;
  4. узаемадзеянне з культурнымі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі”.

Сённяшнім школьнікам уласціва патрэба ў самастойнай творчай дзейнасці, якая дае рэальныя вынікі і адпавядае патрабаванням часу. А самастойнасць аснова асабістай адказнасці.

Вучнёўскае самакіраванне ахоплівае ўсе бакі жыццядзейнасці школьніка, у тым ліку і праблемы ўзаемаадносінаў вучань-вучань, вучань калектыў, вучань настаўнік і інш.

Удзел у працы ворганаў самакіравання дае вучням магчымасць набыць шэраг ведаў, уменняў, навыкаў:

  1. уменне планаваць,
  2. уменне выбіраць галоўныя кірункі ў працы,
  3. здольнасць наладзіць кантроль і праверку выканання,
  4. уменне правільна размеркав