Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

?абліца 1

 

Першы этапДругі этапТрэці этапХаракта-рыстыка этапаўАдсутнасць актыва, агульных мэтаў, інтарэсу да дзейнасці ў калектывеСфармаванасць актыва, зацікаўленасць вучняў у справах калектываНаяўнасць уласнага меркавання, пастаяннай змены актыва ў ворганах самакіраванняФункцыя самакі-равання

Выканаўчая Арганізатарская Кіруючая Змест функцыіАтрыманне задання, вызначэнне рэжыма выканання, экспертная ацэнка, самакантроль і інш.Вызначэнне мэты і засваенне задач, забеспячэнне працы (умовы, сродкі), размеркаванне абавязкаў, аператыўнае кіраўніцтва, падвядзенне вынікаў

Ацэнка, аналіз, прыняццё рашэння, арганізацыя планавання, кантроль, рэгуляцыяТэндэнцыя развіцця самакі-равання

МетадФормаПрынцыпЭлементы сістэмы вучнёўскага самакі-равання

Заданне, даручэнне, расстаноўка, узаемакантроль, інш.Вучнёўскі камітэт, камісіі, штабы, інш.Калектыўнае планаванне, правядзенне, аналіз справыСосабы прыця-гнення вучняў да самакі-равання

Прызначэнне адказных асобаўВыбарнасць актыва дэмакратычным шляхамУдзел кожнага ў арганізацыі справаў

Пазіцыя педагога

Настаўнік Кансультант Партнёр Характар дзейнасці педагогаПаведамляе вучням пры значнасць самакіравання; фармуе станоўчыя матывы ў вучняў да дзейнасці ў самакіраванні; выпрацоўвае ў іх навыкі самастойнай працыПерадае вучням арганізацыйны досвед, паказвае прыклад удзелу ў грамадскай працы, выступае носьбітам традыцыяў, якія склаліся ў самакіраванні школыСупрацоўніцтва нароўных пры выкананні агульных задачаў

“Выхаванне ажыццяўляецца не мерапрыемствамі, лічыць Л.П. Кляменцеў, а ладам жыцця, педагог павінен выступаць у ролі арганізатара працэса ўзаемаадносінаў дзяцей, у якім яны жывуць, вучацца, развіваюць лідэрскія здольнасці ў структуры вучнёўскага самакіравання. Выхаваўчы поспех у гэтай працы вызначаецца па ўзроўню самастойных дзеянняў і ўзаемадзеянняў вучняў, па іх уменні уздзейнічаць адзін на аднога, пераконваць, запальваць натхненнем да карыснай справы”. У працэсе зносінаў вучні адчуваюць, суперажываюць і рэгулююць свае паводзіны з улікам рэакцыі людзей навокал. Вучні практычна пераконваюцца, што канфлікты ў зносінах узінкаюць у выніку адмоўных эмоцыяў, нізкага ўзроўню культуры зносінаў, грубасці і аўтарытарнасці ў працэсе зносінаў. Такім чынам мадыфікуюцца ўзаемаадносіны ў побыце, працэсе вучобы, працы, адпачынка. Люстэркам поспеха вучня становіцца не столькі поспех у вучобе, колькі сукупнасць яго практычнай дзейнасці. Уздзеянне на вучня адбываецца ў ходзе актыўнага ўключэння ў жыццё калектыва і пераўтварэння навакольнай рэчаіснасці. Змяняючы гэтую рэчаіснасць, вучань змяняе сябе, удасканальвае грамадскую свядомасць і свае паводзіны.

Вучань, прыцягнуты такім чынам да працэсу зносінаў у ходзе самакіравання і стваральнай дзейнасці зможа ўвайсці ў дарослае жыццё камунікабельным чалавекам, які ўмее правільна пабудаваць узаемаадносіны з калегамі і кіраўніцтвам у будучай працоўнай дзейнасці, паставіць і дасягнуць мэту, знайсці паплечнікаў для рэалізацыі задумы, убачыць недахопы ў навакольнай рэчаіснасці і знайсці ў сабе сілы змяніць жыццё да лепшага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка 2

 

Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе

гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці

 

Разгледзім магчымасці рэалізацыі ідэяў школьнага і вучнёўскага самакіравання ў беларускіх умовах на прыкладзе гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Перш за ўсё прывядзем некаторыя дадзеныя, што дазволіць атрымаць уяўлене пра тыповасць прыкладу і пра тыя ўмовы і абставіны, у якіх рэалізоўвалася праграма па арганізацыі вучнёўскага самакіравання.

Горад Ляхавічы раённы цэнтр з насельніцтвам 12 200 чалавек (на 1998 год). У горадзе працуюць тры сярэднія школы, адна з іх гімназія.

Гімназія была створана ў 1990 годзе. У ёй навучаюцца 800 чалавек. У прагімназічных класах вучацца 214 чалавек, у гімназічных 257, у ліцэйскіх 43. У старэйшых класах класны калектыў налічвае ў сярэднім 22 вучні, у паралелі звычайна маецца 4 класа. У 8-11 класах навучаецца 336 чалавек. Працуе 88 педагогаў (72% маюць першую і вышэйшую катэгорыі), псіхолаг, сацыяльны педагог, педагог-арганізатар.

Гімназія працуе па індывідуальных вучэбных планах, распрацаваных педагагічным калектывам гімназіі. З 1 класа, акрамя прадметаў адукацыйнага цыкла, вывучаюцца ангельская, нямецкая, французская мовы, рытміка. У 8-11 класах вывучаюцца спецкурсы “Рыторыка”, “Асновы праграмавання”, “Уводзіны ў эканоміку”, “Уводзіны ў экалогію”. У гімназіі адчынены філалагічны, хіміка-біялагічны, тэхнічны профілі. Заключана дамова з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Адчынены ліцэйскія класы.

Асноўная мэта гімназіі стварэнне аптымальных умоваў для раскрыцця інтэлектуальнага патэнцыяла вучняў, фармавання асобы, здольнай гарманічна функцыянаваць у сістэме сучасных грамадскіх адносінаў.

Для самавыражэння творчых здольнасцей вучняў адчынены разнастайныя цэнтры інтэлектульнага, эстэтычнага, фізкультурна-аздараўленчага характару (ізастудыя “Апалон”, вакальная студыя “Ілюзія” тэатральны гурток “Вобраз”, танцавальны і вакальны