Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
Информация - Педагогика
Другие материалы по предмету Педагогика
?, лідэры грамадскіх арганізацыяў, якія дзейнічаюць у гімназіі, прадстаўнікі гурткоў па інтарэсах складаюць Вялікую Раду, якая збіраецца не радзей, чым раз на 3 месяцы і абмяркоўвае надзённыя пытанні, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю. На першым пасля абрання Рады старшакласнікаў пасяджэнні Вялікая Рада прымае праграму дзейнасці на бягучы навучальны год, кірункі дзейнасці. Такая праграма ўключае ў сябе каляндарны план мерапрыемстваў, структуры, адказныя за іх правядзенне, план дзейнасці кожнага цэнтра самакіравання. Праграма перадаецца адміністрацыі гімназіі, якая ўзгадняе адпаведна з ёй свае планы, альбо абгрунтоўвае немагчымасць рэалізацыі нейкай задумкі.
Рашэнне Рады можа быць перагледжана або адменена Канферэнцыяй, самой Радай пры паўторным яго разглядзе на паседжанні па патрабаванні дырэктара, або настаўнікаў, вучняў, бацькоў.
Рада старшакласнікаў збіраецца не радзей, чым раз на месяц. Яна дапамагае адміністрацыі гімназіі ў стварэнні адзінага дэмакратычнага творчага калектыву, умоў для рэалізацыі задач, якія стаяць перад гімназіяй. На першым пасля абрання пасяджэнні Рада старшакласнікаў абірае са свайго складу старшыняў цэнтраў самакіравання, якія складуць Малую Раду. У 2001/02 навучальным годзе ў Ляхавіцкай гімназіі дзенічалі наступныя цэнтры самакіравання: фінансавы, прававы, прэс-цэнтр, цэнтр “дасуг”, дыска-цэнтр, інфармацыйна-музычны, цэнтр “парадак”, цэнтр “Клопат”, спартыўна-турыстычны. Рада старшакласнікаў ажыцяўляе кантроль за выкарыстаннем матэрыяльных рэсурсаў самакіравання, вядзе работу па прыцягненні дадатковых фінансавых сродкаў, выкарыстоўваючы разнастайныя крыніцы іх паступлення.
Кожны старшыня цэнтра самакіравання набірае з ліку вучняў 8-11 класаў 4-7 чалавек уласна цэнтр, які будзе адказваць за рэалізацыю адпаведных пунктаў праграмы. Цэнтры праводзяць свае самастойныя пасяджэнні раз на месяц, ці паводле патрэбы часцей. На пасяджэнні могуць быць запрошаны і прадстаўнікі іншых структураў, калі іх удзел патрэбен для вырашэння нейкага пытання, альбо, напрыклад, дадатковыя вучні для правядзення ранішніка. Цэнтры самакіравання спрыяюць прыцягненню большай колькасці вучняў да сістэматычнай працы ў вучнёўскім самакіраванні, дазваляюць выкарыстоўваць таленты, здольнасці і ўменні вучняў, якія не ўваходзяць у кіраўніцтва. Большасць цэнтраў самакіравання ў Ляхавіцкай гімназіі маюць сталы характар. Цэнтры могуць мець сваіх кансультантаў з ліку бацькоў ці настаўнікаў.
Прававы цэнтр забяспечвае распрацоўку ўнутрышкольных дакументаў, законаў гімназіі, якія рэгламентуюць распарадак функцыянавання гімназіі, органаў самакіравання, правы і абавязкі членаў калектыву, і сочыць за іх выкананнем, абараняе правы вучняў, супрацоўнічае з сацыяльным педагогам, класнымі кіраўнікамі. Так прынятыя палажэнне аб дзяжурстве па гімназіі, Кодэкс паводзінаў на вечарыне, Функцыйныя абавязкі гімназістаў у арганізацыі вучёскага самакіравання і інш. (Прыклады ў дадатках 7, 8, 9). Гэты цэнтр на пачатковым этапе меўся быць бадай самым важным для развіцця самакіравання, але дзеля рэалізацыі гэтай місіі неабходны дасведчаны педагог, які б арыентаваўся ў пытаннях заканадаўства, быў бы знаёмы з дэмакратычнымі інстытутамі і працэдурамі. У такім выпадку дзеці б маглі пасля вывучэння сітуацыі на месцы звяртацца да розных варыянтаў заканадаўчага вырашэння праблемы і абіраць аптымальны з іх. Адсутнасць дарослага з адпаведнай кваліфікацыяй прыводзіць да таго, што за чатыры гады дзейнасці заканадаўчая база гімназіі распрацавана мінімальна і абмяжоўваецца пералікам асноўных правоў і абавязкаў, якія не даюць магчымасці адчуць сябе адказным за лёс усёй школьнай супольнасці кожнаму вучню, а часцей абцяжарваюць адказнасцю за добрыя адзнакі і паводзіны на занятках. Тым не менш, наяўнасць прававога цэнтру нават у такім пачатковым выглядзе дае магчымасць навучэнцам бліжэй пазнаёміцца з сістэмай ўзаемадносінаў у грамадстве.
Прэс-цэнтр адказвае за выданне школьных насценгазет. Насценгазеты выдаюцца звычайна да школьных урачыстасцяў, мерапрыемстваў, датаў. Цэнтр выконвае функцыю інфармавання вучняў і прыцягнення іх да ўдзелу ў той ці іншай імпрэзе. Так напрыклад у 2000/2001 навучальным годзе былі выдадзены газэты да дню прафілактыкі СНІДу, Дню настаўніка, Дню Святога Валянціна, Дню Абаронца Айчыны, 8 Сакавіка. Былі праведзены сацыялагічнае апытанне, конкурс вершаў і апавяданняў. Пакуль што ў насценгазетах гімназіі адсутнічаюць такія параметры сапраўднай прэсы, як перыядычнасць выхаду, аналітычнасць матэрыялаў, злабадзённасць і набліжанасць тэмы для кожнага чытача ды інш. Адсутнасць рэальнай канкурэнцыі поглядаў і падыходаў падчас выбараў у самакіраванне, недасканаласць самой працэдуры прыводзяць да таго, што насценгазэты, якія выдаюцца пад патранажам самакіравання слаба асвятляюць непасрэдна працэсы, якія адбываюцца ў ім, як у структуры. З інфармацыйнай дзейнасці нельга выключаць аніводнага вучня ці групы вучняў, гэтая велізарная праца павінна быць агульнай і арганізаванай справай усіх актывістаў самакіравання для ўсіх прадстаўнікоў школьнай супольнасці.
Цэнтр “Дасуг” адказвае за арганізацыю вольнага часу вучняў. Так, напрыклад, ён праводзіць вечарыны, сустрэчы з цікавымі людзмі, святы для малодшых класаў, навагоднія святкаванні, вечарыны сустрэч для выпускнікоў. У 2000/2001 навучальным годзе цэнтр правёў вечарыну “Ало! Мы шукаем таленты!”, свята для настаўнікаў малодшых класаў і экзамен для педагогаў старэйшых класаў на дзень настаўні?/p>