Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

аць абавязкі сярод сяброў,

  • здольнасць забяспечваць каардынацыю дзеянняў паміж партёрамі,
  • уменне наладзіць спаборніцтва і інш.
  • Сістэма самакіравання выхоўвае маральныя якасці:

    1. асабістую адказнасць кожнага за агульную справу;
    2. разуменне агульных задач, гатоўнасць іх вырашыць;
    3. прынцыповасць ва ўзаемаадносінах з іншымі членамі калектыва;
    4. патрабавальнасць да сябе ды іншых;
    5. ініцыятыўнасць, імкненне ўнесці новае, палепшыць жыццё калектыва
    6. здольнасць саступаць без высвятлення , хто лепшы, а выключна здольнасцю “тармазіць” сябе.

    “Важны вынік самакіравання, лічыць А.С. Сініцын карэнны пералом у стаўленні да справаў калектыва з боку ўсіх вучняў. Вучні адчуваюць сябе гаспадарамі, шчыра імкнуцца палепшыць, зрабіць унёсак у агульную справу”.

    У выніку ўдзелу ў школьных сходах, арганізаваных самакіраваннем, вучні атрымліваюць досьвед узаемаадносінаў паміж большасцю і меньшасцю.

    Вучань, які прайшоў праз школу самакіравання стане канкурэнтназдольным спецыялістам у будучыні.

    Самакіраванне вучыць перш за ўсё самастойнасці. Як пісаў Ушынскі: “Должно постоянно помнить, что следует не только передать ученику те или иные познания, но и развить в нём желание и способность самостоятельно, без учителя приобретать новые познания… Обладая такой умственной силой, извлекающей отовсюду полезную пищу, человек будет учиться всю жизнь, что, конечно, и составляет одну из главнейших задач всякого школьного учения. Эта умственная сила сообщается ученику тем, что учитель указывает ему предмет, могущий возбудить деятельность тех или других его умственных способностей и направляет эту деятельность, помогая ей, где необходимо, и оставляя её действовать там, где она может действовать сама. Главная задача…состоит в том, чтобы пробудить умственные способности уеников к самостоятельности и сообщить им привычку к ней, указывая, где следует, дорогу, но не таская их на помочах”.

    Самакіравнне пераўтварае часта выпадкова сабраныя класы ў калектывы. А.С. Макаранка падкрэсліваў, што арганізаваны і згуртаваны на аснове таварысцкай дысцыпліны калектыў з развітым самакіраваннем, які абапіраецца на самаабслугоўванне калектыўны гаспадарлівы клопат аб паляпшэнні свайго жыцця, такі калектыў найбольш эфектыўна вырашае задачы як выхавання канкрэтнай асобы, так і ўсіх дзяцей разам узятых.

    Самакіраванне падразумевае станаўленне школьніка як арганізатара школьнага жыцця. Арганізатарскія ўменні выступаюць істотным бокам такой якасці асобы, як арганізаванасць, якая ўключае ў сябе ўменне рацыянальнай арганізацыі індывідуальнай дзейнасці і здольнасць узгоднена працаваць у калектыве. На гэтай падставе фармуецца ўменне арганізаваць чужую працу, якое выражае сутнасць арганізатарскай дзейнасці.

    Арганізаванасць як уласцівасць асобы ўключае ў сябе перш за ўсё планаванне дзейнасці, арганізацыю дзейнасці на падставе ўжывання рацыянальных метадаў і прыёмаў працы, самарэгуляцыю гэтай дзейнасці. Названыя кампаненты арганізаванасці ў значнай ступені адлюстроўваюць спецыфіку кіравання ўцэлым і самакіравання, у прыватнасці (аналіз сітуацыі, вызначэнне мэты, планаванне дзейнасці і яе рэалізацыя, карэкціроўка выканання і падвядзенне вынікаў дзейнасці). Гэта дазваляе лічыць фармаванне арганізаванасці ў школьнікаў састаўной часткай падрыхтоўкі вучняў да разнастайнай дзейнасці на аснове самакіравання.

    Калектыўная арганізаванасць уключае вызначэнне мэты і зместу будучай працы, распрацоўку сумеснага плана дзеянняў, размеркаванне працы паміж членамі калектыву, вызначэнне іх функцыяў, улік і кантроль вынікаў дзейнасці.

    Але самакіраванне гэта не толькі сродак самаарганізацыі чалавечай дзейнасці. Падыход да самакіравання з гуманістычных пазіцыяў дае магчымасць пабачыць яго ў больш складаным святле.

    Гуманізм сістэма поглядаў, што выражаюць павагу вартасці і правоў асобы. Рэалізацыя прынцыпаў гуманізма патрабуе стварэння ўмоваў для рэалізацыі чалавечых магчымасцяў. Рэальны гуманізм гэта рэальны клопат пра духоўны і матэрыяльны дабрабыт людзей, іх усебаковае развіццё, пра стварэнне спрыяльных для чалавека ўмоваў грамадскага жыцця. У сістэме адукацыі гэта паварот да асобы выкладчыка і навучэнца, перагляд усіх кампанентаў педагагічнага працэсу: ад педагагічнага мыслення да матэрыяльнага забеспячэння і арганізацыі ўсіх аспектаў і сектараў выхаваўчага працэсу.

    Калектыў як сродак выхавання толькі тады выканае сваю ролю, калі чалавек адчуе сябе ў ім абароненым і аўтарытэтным. Калі дзіцё не ўпісваецца ў сістэму ўзаемаадносінаў дадзенага калектыва і толькі вымушана ў ім знаходзіцца, то калектыў можа стацца перашкодай для ягонага развіцця. Гэта ў роўнай ступені мае дачыненне і да настаўніка.

    Макаранка лічыў, што сапраўдная самадзейнасць вучняў вырастае ў працэсе калектыўнай дзенасці вучебнай, працоўнай, гульнёвай, умела зарганізаванай настаўнікам.

    Кіраваць школьным калектывам значыць знайсці аптымальныя суадносіны педагагічнага кіравання вучнёўскага калектыва і яго самарэгуляцыі (самаарганізацыі). Механізмам самарэгуляцыі вучнёўскага калектыва можа быць самакіраванне.

    Формы і метады рэалізацыі самакіравання ў школе, яго функцыі, паўнамоцтвы, склад органаў могуць быць рознымі ў розных школах. Розніца ў многім звязана з тым, у чым школа бачыць сваю місію. Калі яна ў трансляцыі ведаў, то функцыі самакіравання невялікія: добрыя настаўнікі і без Рады школы могуць добра навучыць