Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

?а, дэбаты і інш. Цэнтр “Дасуг” актыўна супрацоўнічае з фінансавым цэнтрам і дыска-цэнтрам.

Дыска-цэнтр адказвае за арганізацыю дыскатэк. Сюды ўваходзіць адказнасць за падтрыманне дыскатэчнай апаратуры ў належным стане і выкарыстанне яе, падбор музычнай і стварэнне забаўляльнай праграмы, падтрыманне парадку, аздабленне залі, запрашэнне гасцей, непасрэдна правядзенне. Перад дыскатэкай адбываецца сумеснае пасяджэнне дыска-цэнтру і цэнтру “парадак” па пытаннях размеркавання абавязкаў па ахове дыскатэкі, падтрыманні чысціні памяшкання. Запрашэнне гасцей важная справа, якая ажыццяўляецца сумесна з фінансавым цэнтрам. Дыска-цэнтр вызначае колькасць і друкуе запрашэнні на дыскатэку. Кожнае запрашэнне штампуецца і нумаруецца, а пасля гэтага квіткі рэалізуюцца сярод вучняў гімназіі. Кошт запрашэнняў вызначаецца Малой радай. Кожны гімназіст можа запрасіць на дыскатэку свайго сябра з іншай школы, але адказнасць за яго паводзіны кладзецца на таго, хто запрасіў. У супрацоўніцтве з інфармацыйна-музычным цэнтрам падбіраецца музычны рэпертуар дыскатэкі адмысловыя заяўкі і прысвячэнні.

Іінфармацыйна-музычны цэнтр адказвае за функцыянаванне ў гімназіі радыё-кропкі. Радыё працуе на перапынках паміж урокамі. Звычайна транслююцца музычныя запісы і віншаванні вучняў і настаўнікаў са святамі, перадаецца інфармацыя пра важныя падзеі, якія маюць адбыцца ў хуткім часе. На вучнях ляжыць права выкарыстання і адказнасць за захаванне апаратуры. Збор заявак на музычныя віншаванні адбывацца сумесна з фінансавым цэнтрам, які збірае вызначаную Малой радай аплату за гэтую паслугу.

Цэнтр “Парадак” адказвае за захаванне і падтрыманне парадку ў гімназіі. На пачатку навучальнага году ён распрацоўвае план дзяжурстваў класаў па паверхах і памяшканнях і даводзіць яго да старастаў класаў. Дзяжурны клас робіць справаздачу па выніках дзяжурства на штодыднёвай лінейцы. Планавае дзяжурства адбывацца з тыднёвай перыядычнасцю. Калі на момант дзяжурства нейкага класа прыпадае дыскатэка, ці іншае мерапрыемства, на дапамогу класу выдзяляюцца дадатковыя вучні. Цэнтр праводзіць рэйды па эканоміі электрычнасці.

Цэнтр “Клопат” адказвае за дабрачынную працу, пошук адрасатаў, якім патрэбна дапамога. Цэнтр супрацоўнічае з педатрадам “Рытм”, створаным пры школе. Цэнтр праводзіць сустрэчы з ветэранамі Другой сусветнай вайны, запрашае іх да памятных датаў у школу, збірае іх успаміны, дакументальныя сведчанні падзеяў тых часоў. У выпадку неабходнасці аказаць дапамогу вучню гімназіі, які апынўся ў цяжкім становішчы (згарэла хата, памёр бацька), цэнтр звяртаецца да фінансавага цэнтра і сумесна праводзіць збор сродкаў на дапамогу. Рашэнне пра аказанні дапамогі зацвярджае Малая рада.

Цэнтр спорту і турызму адказвае за арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і краязнаўчай працы. Прапаганда здаровага ладу жыцця адна з асноўных задач цэнтра. Цэнтр дае ў школьную газету інфармацыю пра спартыўныя мерапрыемствы, вандроўкі, адказвае за рамонт і падтрыманне ў належным стане спартовага інвентару, аказвае дапамогу класным кіраўнікам у арганізацыі паходаў. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці вучняў найбольш перспектыўная форма грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі. Краязнаўчая дзейнасць па вывучэнні гісторыі, культуры, прыроды, гаспадаркі свайго краю садзейнічае вырашэнню цэлага комплексу задач, якія стаяць перад школай: выхаванне навучэнцаў як субектаў нацыянальнай культуры, далучэння іх да гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчыны народа, выхавання жадання зберагаць, развіваць і памнажаць матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці краю. У працэсе краязнаўчай дзенасці фармуюцца эмацыянальна-каштоўныя адносіны да радзімы, пачуццё нацыянальнай годнасці.

Фінансавы цэнтр адказвае за размеркаванне, выкарыстанне і кантроль матэрыяльна-фінансавых сродкаў вучнёўскага самакіравання. Ва ўмовах Беларусі асабліва актуальны задачы фармавання эканамічнай свядомасці дзяцей і моладзі.

Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі гімназіі закліканы спрыяць развіццю школьнага самакіравання, удзельнічаць у яго практычнай рэалізацыі праз сваіх прадстаўнікоў у ворганах самакіравання. Яны актыўна супрацоўнічаюць з усімі органамі вучёўскага і школьнага самакіравання.

Сярод вучняў рэгулярна праводзяцца апытанні ў форме анкетавання, якія паказваюць узровень іх інфармаванасці пра справы самакіравання, даюць магчымасць нават самым сціплым выказаць свае пажаданні і прапановы ў пісьмовым выглядзе, што, ў сваю чаргу, дае магчымасць улічыць іх найбольш поўна. Анкета паказвае, якія змены, на думку навучэнцаў, неабходна правесці, які механізм працуе эфектыўна, а які недастаткова поўна рэалізуе магчымасці і выконвае пастаўленыя задачы. Прыклады падобных анкетаў, а таксама іх аналізу прыведзены ў дадатках 1, 3, 4, 5, 6.

Вучні Ляхавіцкай гімназіі могуць запрашацца на метадычныя абяднанні настаўнікаў і педагагічныя саветы настаўнікаў

Акрамя вучнёўскага ў гімназіі створаны ворганы школьнага самакіравання. Да іх адносіцца Рада школы, якая абіраецца на агульнашкольнай канферэнцыі.

Агульнашкольная канферэнцыя адбываецца раз на год, на яе запрашаюцца настаўнікі, прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў класаў, адміністрацыя школы, прадстаўнікі вучнёскага самакіравання.

На канферэнцыі абіраецца Рада школы, у якую ўваходзяць бацькі, настаўнікі, сацыяльны педагог і старшыня Рады старшакласнікаў. Старшынём Рады школы традыцыйна абіраецца нехта з бацькоў гімн?/p>