Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
Информация - Педагогика
Другие материалы по предмету Педагогика
?орнага галасавання неабходна яго правесці.
Самы дзейсны спосаб прыняцця рашэння галасаванне па кансенсусу, г. зн. галасаванне рашэння да таго часу, пакуль яго фармулёўка не задаволіцьувесь калектыў. Безумоўна, дамагчыся кансенсуса, асабліва ў вялікай школе, не лёгка, ёсць акрамя таго мноства пытанняў, па якіх яго дамагчыся нерэальна. Але паказаць і дарослым, і дзецям, што такі шлях магчымы і пажаданы неабходна.
Цяжка пераацаніць ролю вядучага на сходзе. Напачатку, магчыма, ім павінен быць нехта з педагогаў, які карыстаецца даверам вучняў, чалавек з хуткай рэакцыяй на сітуацыю, які ведае дэмакратычныя працэдуры. Ён павінен даваць магчымасць выказваць розныя пункты гледжання, не спяшацца адстойваць уласны ці той, які яму даспадобы. Ён абавязаны ўвесь час трымаць у цэнтры ўвагі тэматыку пытання, не дазваляючы выступоўцам адхіляцца ад тэмы. Спатрэбяцца здольнасці сфармуляваць унесеныя прапановы зразумела для прысутных. Паступова можна перадаваць права весці сход вучням старэйшых класаў.
Выбарчая камісія абвяшчае пра пачатак вылучэння кандыдатур у новую Раду, нагадвае правілы вядзення выбарчай кампаніі, тлумачыць працэдуру выбараў. Правам вылучэння кандыдатаў карыстаюцца класныя калектывы, працоўныя калектывы педагогаў, абяднанні па інтарэсах, разнастайныя грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у школе. Вылучыць кандыдата можа любы прадстаўнік школьнай супольнасці, любы чалавек можа прапанавацць і сваю кандыдатуру. Камісія павінна атрымаць згоду кожнага, хто вылучаны, балатавацца ў Раду.
Школьнай супольнасці, разнастайным абяднанням забяспечваецца свабода агітацыі за сваіх кандыдатаў, магчымасць выкарыстоўваць любыя сродкі інфармацыі улёткі, радыё, відэакліпы, плакаты, сустрэчы, мітынгі і г.д. Палажэнне пра выбары павінна забараніць у ходзе агітацыі абразу гонару і годнасці кандыдатаў. За захаваннем роўных правоў і магчымасцяў усіх кандыдатаў сочыць выбарчая камісія.
У выбарчы бюлетэнь уключаюцца ўсе вылучаныя кандыдаты ў алфавітным парадку з указаннем класа ці пасады. У дзень галасавання, атрымаўшы бюлетэнь кожны выбаршчык падкрэслівае не больш за тую колькасць прозвішчаў, якая была вызначана Палажэннем пра выбары ці школьным Статутам. Бюлетэнь, у якім не падкрэслена ніводнае прозвішча, зяўляецца несапраўдным. Абранымі лічацца тыя, хто атрымаў адносную большасць галасоў пры выкананні вызначаных колькасных квотах і прапорцыях.
Важна забяспечыць абектыўнасць пры падліку галасоў, выключыць усялякія падозранні на несправядлівасць і няроўнасць у ходзе кампаніі. Таму, напрыклад, калі прадстаўнік выбарчай камісіі ўводзіцца ў спіс кандыдатаў, то ён выводзіцца са складу камісіі. Карысна абмеркаваць таксама і іншыя нормы, якія будуць гарантаваць справядлівасць выбараў.
Далейшае развіццё самакіравання цягне за сабой разгортванне яго ў першасных калектывах-класах. Відавочна, што калі самакіраванне выкарыстоўваецца ў арганізацыі жыцця ўсёй школы, то яно павінна быць і ў класе. Праз удзел у агульнашкольных справах класны калектыў арганізуе ўласнае жыццё, выходзячы часам за межы класа, школы. Самакіраванне дапамагае ўсім вучням праявіць сябе ў жыццядзейнасці школы і класа, далучае іх да вырашэння арганізацыйных пытанняў агульнага жыцця, пашырае магчымасці прававой школьнай прасторы. Далучэнне да школьных мерапрыемстваў ці арганізацыя ўласнай справы дае вучням практыку планавання, правядзення, аналізу. Робіцца гэта, як правіла, разам з класным кіраўніком, які па меры сталення дзяцей і развіцця класнага калектыва ўсё больш прадастаўляе ім самастойнасці і пакідае сабе ролю дарадцы.
“У класным калектыве, слушна зазначае Л.І. Новікава, акрамя афіцыйна абраных актывістаў, заўсёды ёсць людзі, якія зяўляюцца лідэрамі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Гэта таксама актыў, з якім трэба раіцца, да думкі якога неабходна прыслухоўвацца. Яны могуць задаць тон у калектыўнай працы.
Калі ўздзеянне педагога, абранага актыву і нефармальных лідэраў адбываецца несінхронна, супярэчліва, тады і ў жыцці калектыва адбываюцца збоі”.
Навыкі самакіравання здабываюцца не адразу, і валодаць імі неабходна ўсім. Інакш замест дыктатуры педагогаў часам узнікае дыктатура вучняў выбраных актывістаў.
Самакіраванне ў школе цесна звязана з псіхалагічнай службай у школе, важная задача якой карэктаваць адносіны ў школьным калектыве, у асяроддзі педагогаў, вучняў, бацькоў. Там, дзе паводле дадзеных адпаведных апытанняў, назіраюцца збоі ва ўзаемаадносінах, узнікае неабходнасць у той ці іншай меры прыцягваць саміх школьнікаў да аналізу і да пошукаў шляхоў удасканалення стасункаў.
З мэтай прыцягнення вучняў да актыўнага ўдзелу ў самакіраванні абіраюць розныя шляхі: пастаяннае пашырэнне сферы дзейнасці школьных калектываў; пастаяннае пашырэнне правоў і абавязкаў органаў самакіравання; паступовае пашырэнне сувязей з іншымі калектывамі; змяненне спосабаў прыцягнення вучняў да выканання арганізатарскіх функцыяў; змяненне характару ўзаемаадносінаў у калектыве; змяненне пазіцыі педагогаў у арганізацыі дзейнасці калектыва і інш.
Адна з істотных умоваў развіцця самакіравання, як паказвае аналіз практыкі, фармаванне традыцыяў. Яны ўпарадкоўваюць, цэментуюць жыццё калектыва, яго членаў. Дапамагчы стварыць такія традыцыі калектыву задача педагога.
Самакіраванню як працэсу ўласціва дынаміка і этапы развіцця. Вядомы беларускі даследчык праблемы самакіравання У.Т. Кабуш вызначае іх наступным чынам:
?/p>