Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
Информация - Педагогика
Другие материалы по предмету Педагогика
°зістаў
Высновы:
- Увесці дэкрэтам самакіраванне нельга.
- Перш чым уводзіць самакіраванне ў жыццё дзяцей, трэба сфармаваць у іх патрэбу у самастойнасці і многаму іх навучыць, а перад гэтым навучыць настаўнікаў.
- Не любую дзейнасць, у якой бяруць удзел школьнікі, можна і трэба будаваць на аснове самакіравання.
- Органы самакіравання павінны адпавядаць патрэбам дзяцей, якія рэалізуюцца ў іх вольнай, а не прымусовай форме.
- Калі ў школе некалькі органаў самакіравання, то, натуральна, іх дзейнасць павінна быць узгодненай, яны не павінны дубляваць адзін аднога.
- Вынікам самакіравання на любым этапе школьнага жыцця павінен стаць пэўны рэзультат, дасягненне якога магчыма толькі пры пераадоленні адпаведных цяжкасцяў, рашэнні пэўных задач кожным вучнем.
Як бачым, вучні праз сваіх прадстаўнікоў у Радзе школы і на Канферэнцыі бяруць удзел у кіраванні, прыняцці законаў і пастаноў. Ад таго, наколькі актыўна яны ўдзельнічаюць у кіраванні, залежыць іх школьнае жыццё, іх правы і абавязкі.
Каб самакіраванне добра функцыянавала, кожны вучань які актыўна ўдзельнічае ў яго працы, павінен ведаць сваё месца, свае абавязкі і якую дапамогу ён можа атрымаць ад іншых пры выкананні сваёй працы. Так сфера дзейнасці і паўнамоцтвы кіруючых органаў павінны быць запісаны ў Статуце.
Стварэнне самакіравання ў Ляхавіцкай гімназіі павярнула адукацыйную парадыгму ад выключна ведавай да асобава арыентаванай, відавочна ажывіла жыццё школы, паспрыяла выяўленню новых талентаў і здольнасцяў у вучняў і настаўнікаў.
Заключная частка
Паводле Канцэпцыі адукацыі і выхавання ў Беларусі (1991), выхаванне ўяўляе спецыфічны працэс фармавання ў навучэнцаў сацыяльных і духоўных якасцей, стварэння ўмоў для мэтанакіраванага, сістэмнага развіцця асобы. Яно цесна звязана з паўсядзённай рэальнасцю, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах, узроўнем функцыянальнай граматнасці і агульнай культуры насельніцтва, станам яго сацыяльна-маральнай актыўнасці.
У інструкцыйна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца, што “нягледзячы на прадпрымаемыя намаганні, выхаваўчая праца ў масавай школьнай практыцы яшчэ часта ажыццяўляецца “зверху” і ўяўляе сабой набор стандартных мерапрыемстваў, якія не даюць магчымасць раскрыцца індывідуальнасці дзіцёнка, ягоным прыродным задаткам і схільнасцям. Педагогіка мерапрыемстваў і забаўляльны падыход фармуюць падманнае ўяўленне пра паспяховую выхаваўчую дзейнасць навучальных установаў. У выніку школа губляе вучня, а грамадства грамадзяніна. А гэтага дапускаць нельга”.
Структура ворганаў самакіравання павінна быць гнуткай і варыятыўнай, улічваць перыядычную справаздачнасць і змяняльнасць актыву, непарыўнасць і сістэматычнасць у яго працы, спецыфіку, магчымасці і традыцыі кожнага канкрэтнага калектыва, этапы яго развіцця, грунтавацца на ўзаемадзеянні розных органаў. Сыходзячы з патрэбаў і інтарэсаў усяго калектыва, органы самакіравання вызначаюць мэты і задачы дзейнасці калектыва, перспектывы яго працы. Самакіраванне ў школе падрузумевае самакіраванне ў класных калектывах.
Пры арганізацыі самакіравання адміністрацыі ні ў якім разе нельга прадстаўляць вучням усё гатовым. Пры абмеркаванні пытанняў, звязаных з вызначэннем структуры ворганаў вучнёўскага самакіравання, распрацаваных памятак, палажэнняў, інструкцыяў і г.д., у школе павінна быць створана атмасфера саўдзелу вучняў у вырашэнні дадзеных пытанняў. Ініцыятарамі праводзімых абмеркаванняў павінны быць старшакласнікі.
Самакіравнне як арганізаванае кіраванне знутры нараджаецца не стыхійна і не ўзнікае па загаду зверху.
Вучыць самакіраванню значыць ствараць калектыўную перспектыву і планаваць шляхі яе рэалізацыі. Гэта значыць: вучыць арганізовываць сумесную дзейнасць, адэкватную планам, вучыць кожнага ацэніваць вынікі гэтай дзейнасці і выпрацоўваць агульную ацэнку, вучыць школьнікаў бачыць у любым чалавеку асобу, вучыць разумець тыя ўзаемаадносіны, якія склаліся ў грамадстве адэкватна рэагаваць на іх, імкнуцца да гармоніі.
Прадастаўленне першасным калектывам пэўнай самастойнасці можа стацца таксама сродкам удзелу ў органах мясцовага самакіравання.
Вядома, што для нашага грамадства уласціва амаль поўная адсутнасць досведу і жадання удзельнічаць у вырашэнні праблем мясцовай супольнасці. Крокам да вырашэння гэтае праблемы павінна стаць рэалізацыя ідэяў самакіравання ў школе.
Самакіраванне ў школе спрыяе хутчэйшай сацыялізацыі вучняў у дарослым грамадстве.
Літаратура
- Бутрым Г.А. Паэму выхавання піша жыццё //.Адукацыя і выхаванне 2000. №4
- Витковский А. Самоуправление новое слово в школьной жизни: (Опыт работы самоуправления)// Первое сентября 2001. 23.06.2001
- Кабуш У. Т. Дзейнасць органаў самакіравання па сацыяльнай абароне школьнікаў // Народная асвета. 1988 №1
&nbs