Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

гурткі, “Юны пажарны”, “Юны інспектар дарожнага руху”, швейнае атэлье “Аліса” і інш.)

 

Арганізацыя самакіравання ў гімназіі горада Ляхавічы пачалася ў 1987/88 навучальным годзе. Ініцыятыва стварэння належала педагагічнаму калектыву.

Непасрэднае кіраўніцтва навучальна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю гімназіі ажыццяўляюць дырэктар і яго намеснікі па навучальна-выхаваўчай працы. Яны арганізуюць выкананне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, іншых заканадаўчых актаў у сферы адукацыі, рашэнняў Канферэнцыі і Рады школы.

Самакіраване ў гімназіі знаходзіцца на другім этапе развіцця (адпаведна табліцы 1). За аснову была ўзятая тыповая мадэль самакіравання ў беларускай навучальнай установе. Да дзейнасці самакіравання былі падключаны абяднанні і арганізацыі, якія існавалі ў гімназіі раней.

На сёняшні дзень самакіраванне ў гімназіі горада Ляхавічы ажыццяўляецца па наступнай схеме (гл. мал. 1)

 

Штогод напрыканцы верасня ў гімназіі адбываецца лінейка для старшакласнікаў (8-11 класы). На лінейцы намеснік дырэктара па выхаваўчай працы паведамляе, што хутка адбудзецца вучнёўская канферэнцыя, на якой будуць абраны новыя лідары вучнёўскага самакіравання. Для вучняў восьмых класаў распавядаюць, што значыць слова “канферэнцыя”, якія асноўныя прынцыпы самакіравання ў гімназіі, якія органы працуюць.

Пасля гэтага ў класных калектывах адбываюцца сходы вышэйшыя ворганы самакіравання ў класах. На сходах прысутнічаюць усе вучні класа і класны кіраўнік. Вучні абмяркоўваюць надзённыя праблемы гімназіі, свайго класа, вызначаюць тыя мэты, якія б яны хацелі дасягнуць разам на працягу навучальнага года. Для васьмікласнікаў класны кіраўнік падрабязна распавядае пра механізмы самакіравання ў гімназіі. Вучні 9-11 класаў абмяркоўваюць працу сваіх прадстаўнікоў у ворганах вучнёўскага самакіравання ў мінулым навучальным годзе. Пасля гэтага ў кожным класе вызначаюць 10 чалавек, якія будуць прадстаўляць увесь класны калектыў на Вучнёўскай канферэнцыі, а таксама з іх 4 кандыдатаў у Раду старшакласнікаў. Кожны вучань мае адзін голас, такі самы голас мае і класны кіраўнік, які ўдзельнічае ў працэсе абмеркавання і галасавання нароўных з вучнямі. Галасаванне прходзіць адкрыта, шляхам падымання рукі. Абранымі лічацца тыя, хто набраў простую большасць галасоў. Акрамя таго клас абірае старшыню класнага самакіравання старасту. Ён прадстаўляе ўсіх вучняў класа і кожнага асобна перад настаўнікамі, бацькамі, адміністрацыяй. Стараста абіраецца кожны год, перад заканчэннем паўнамоцтваў ён робіць справаздачу аб сваёй працы перад усімі вучнямі класа. Рашэнні схода класнага калектыва афармляюцца пратаколам.

Штогод у кастрычніку склікаецца Вучнёская канферэнцыя вышэйшы орган самакіравання. На яе запрашаюцца абраныя 8-11 класамі дэлегаты, Рада старшакласнікаў мінулага году, а таксама адміністрацыя школы. Прадстаўнікі адміністрацыі не маюць права голаса пры галасаванні, але могуць выказваць свой пункт гледжання ў час абмеркавання, таму імкнуцца прысутнічаць на такіх паседжаннях. Напачатку канферэнцыі выконваецца гімн гімназіі, аўтарам якога зяўляецца Л.В. Цітко, настаўніца гімназіі (гл. дадатак 10). Ад імя Рады старшакласнікаў старшыня і намеснікі робяць справаздачу. Дэлегаты ад класных калектываў, настаўнікі, запрошаныя ўдзельнікі задаюць пытанні. Пасля гэтага адкрытым галасаваннем вырашаецца, прызнаць справаздачу і дзейнасць здавальняючай, ці не.

Другі пункт павесткі дня Вялікай канферэнцыі звычайна абранне Рады старшакласнікаў. Канферэнцыя зацвярджае спіс кандыдатаў, прапанаваных класнымі калектывамі. Выбары на пасаду старшыні Рады старшакласнікаў адбываюцца сярод тых, хто быў абраны ў Раду. Старшыня Рады старшакласнікаў прадстаўляе інтарэсы вучняў перад педагагічнай радай, бацькоўскім камітэтам, адміністрацыяй гімназіі, выконвае ролю сувязнога паміж вучнямі і адміністрацыяй, настаўнікамі і мясцовай грамадскасцю, плануе і праводзіць сходы Рады, рыхтуе справаздачы, прадстаўляе інтарэсы вучнёскага самакіравання па-за школай. Удзельнікі канферэнцыі з месца прапануюць кандыдатуры, выказваюць свае аргументы “за” ці “супраць” пэўных асобаў, прыводзяць доказы таго, што дадзены чалавек зможа найлепш выканаць абавязкі. Пасля гэтага адбываецца адкрытае галасаванне па тых кандыдатурах, якія далі сваю згоду вылучацца. Абраным лічыцца той, хто набраў простую большасць галасоў. Па аналагічнай схеме адбываюцца выбары намесніка старшыні Рады старшакласнікаў. Каферэнцыя вызначае таксама тэрмін іх паўнамоцтваў (звычайна 1 год).

Пасля выбараў даецца слова прадстаўнікам класных калектываў, каб выказаць свае прапановы, пажаданні, праекты развіцця самакіравання гімназіі, іншыя меркаванні. Рашэнні канферэнцыі афармляюцца пратаколам.

Абавязкі кожнага гімназіста, які бярэ ўдзел у працы вучнёўскага самакіравання, рэгламентуюцца асобным законам, паводле якога такі вучань павінен:

  1. творча падыходзіць да сваіх абавязкаў;
  2. актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы, правядзенні і распрацоўцы рашэнняў агульных сходаў класа, гімназіі і інш.
  3. несці асабістую адказнасць за працу свайго класа, гімназіі перад Радай гімназіі, канферэнцыяй;
  4. аказваць дапамогу ў развіцці самастойнасці пачатковага звяна;
  5. рабіць справаздачы перад вышэйшым органам вучнўскага самакіравання за даручаную справу.

Прыклад абвесткі пра правядзенне канферэнцыі прыведзены ў дадатку 2.

Рада старшакласніка?/p>