Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе
Информация - Педагогика
Другие материалы по предмету Педагогика
. Калі Рада дарадчы орган пры моцным дырэктары, яе правы абмежаваныя вырашэннем толькі бягучых пытанняў.
Самакіраванне дзеючая мадэль грамадства, пабудаванага на праве і законах.
Для стварэння такой мадэлі неабходна перш за ўсё выдзеліць істотныя прыкметы прававой дзяржавы, зразумець прынцыпы яе Канстытуцыі, нормаў (законаў), што забяспечваюць асноўныя правы грамадзянаў. Неабходна таксама зразумець, якія атрыбуты дэмакратычнай улады неабходны і дастатковы для кіравання школьнай супольнасцю.
Законы (правіла, нормы) павінны сыходзіць з рэаліяў уласнага жыцця школы. Таму перад распрацоўкай праекта неабходна атрымаць добрае ўяўленне пра тую сферу школьнага жыцця, якую ён будзе рэгуляваць: даведацца грамадскую думку пра праблемы вучняў і настаўнікаў, іх стаўленне да будучых законаў, сабраць прапановы адносна ўдасканалення школьнага жыцця.
Адзін з асноўных прынцыпаў школьнага заканадаўства заключаецца ў тым, што законы не могуць пісацца толькі для дзяцей. Законы ў школьнай супольнасці дзейнічаюць для ўсіх і для дзяцей, і для дарослых. Натуральна, у разнастайным школьным жыцці сустракаецца многае, важна не забараніць нейкія парушэнні заканадаўча, а разам на падставе сумесна прынятых правілаў імкнуцца следаваць норме, а ў выпадку парушэння раўнапраўна адказваць за яго.
У законе павінны вызначацца меры па гарантыі правоў грамадзян, потым іх абавязкі і адказнасць за парушэнні правоў іншых людзей. Неабходна стварыць у школе ўмовы, якія дазваляюць разумець, што галоўная мэта законаў абарона правоў, а не іх абмежаванне.
Да стварэння законаў варта прыцягнуць як мага больш вучняў, арганізаваць групы, якія будуць распрацоўваць альтэрнатыўныя законапраекты, апублікаваць усе магчымыя варыянты, наладзіць абмеркаванне. Удзел школьнікаў у выпрацоўцы правілаў агульнага жыцця робіць іх актыўнымі носьбітамі гэтых правілаў.
“Асноўная праблема вучняў і настаўнікаў падчас стварэння самакіравання, лічыць А.Тубельскі, заключаецца ў неабходнасці пераадолець погляд вучняў і настаўнікаў на школьнікаў толькі як на абект выхаваўчых намаганняў дарослых, прыняць іх як роўных грамадзянаў у дзіцяча-дарослай школьнай супольнасці. Адсюль вынікае неабходнасць стварыць такія органы кіравання супольнасцю, якія б прызнавалі і вучні, і дарослыя як паўнамоцныя і рэферэнтныя для ўсіх. Гэта зусім не выключае традыцыйных абяднанняў як дарослых (педагагічная рада, метадычныя абяднанні і да т. п. ), так і навучэнцаў (клубы, секцыі, навуковыя таварыствы і да т. п.). Проста гэтыя абяднанні аўтаномныя ў дасягненні сваіх мэтаў, павінны падпарадкоўвацца агульным правілам і прызнаваць уладу і ролю органаў, абраных усімі. Надзяляючы той ці іншы орган паўнамоцтвамі, неабходна вызначыць, на што яны скіраваны. Нярэдка пры вырашэнні гэтага пытання дарослыя, да і дзеці, абцяжараныя спадчынай мінулых гадоў, перш за ўсё думаюць пра тое, якія рашэнні ён будзе прымаць і за што адказваць, якія санкцыі накладаць за невыкананне рашэнняў”.
У самакравання, каб яно адбылося ў поўнай меры і не расчаравала вучняў і настаўнікаў, павінны быць мэты і задачы, як на бліжэйшы час, так і перспектыўныя. Як лічыць М.І. Прыходзька, пры вызначэнне мэтаў і задач неабходна:
- ставіць мэту, якая вынікае з канкрэтнай задачы і ўмоваў жыццядзейнасці калектыва;
- канкрэтызаваць патрабуемы канчатковы вынік, максімальную велічыню дапушчальных затрат часу, сродкаў, сіл;
- вызначаць колькасную характарыстыку патрабуемага выніка, неабходную для падцвярджэння факта дасягнення мэты;
- абумоўліваць толькі тое, “што” і “калі” павінна быць зроблена, не заглыбляцца ў дэталі, “як” гэта павінна быць зроблена;
- задавацца мэтай, якая адказвае непасрэдна мэтавым і функцыйным прызначэнням і абавязкам канкрэтнага члена калегіяльнага ці рабочага органа кіравання;
- ставіць мэту рэальную і дасягальную;
- выключаць магчымасць падвойнай адказнасці за вынікі сумеснай працы;
- мэта павінна супадаць з інтарэсамі арганізатараў і выканаўцаў і не выклікаць канфліктных сітуацыяў.
Калі школа бачыць сваю важную ролю ў тым, каб стаць інстытутам грамадзянскай супольнасці, то Рада адзін з важных яе элементаў, які забяспечвае рэалізацыю правоў чалавека, арганізуе досвед дэмакратычных паводзінаў. Функцыі яе даволі шырокія: яна рыхтуе праекты школьных нормаў і правілаў, распрацоўвае Статут школы, яе Канстытуцыю, рыхтуе праекты паправак, дадаткаў і зменаў да іх. Вялікую ўвагу Рада надае адукацыйнаму працэсу.
Рада пасля апытання бацькоў можа складаць калектыўную замову на адукацыю. Такая замова можа ўключаць прапановы тых, хто вучыцца ў 6-11 класах па зместу навучальнага працэса, па мэтам адукацыі. Такая замова можа быць пакладзена ў аснову навучальнага плана школы на новы навучальны год, які зацвярджае Рада напрыканцы мінуўшага навучальнага года.
Важная функцыя Рады кіраванне вучэбнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю. Безумоўна, Рада не павінна падмяняць у гэтых пытаннях адпаведныя службы школы навучальную і гаспадарчую частку, дырэктара. Але самыя прынцыповыя пытанні павінны выносіцца на Раду. Так, напрыклад, складанне плана-замовы школьным працоўным майстэрням па рамонту і вырабу абсталявання, каляндарны графік школы (чвэрці, вакацыі, час практыкі), набор факультатываў і майстэрняў, сістэма ацэнкі і прамежкавай атэстацыі, пабудова цяпліцы, пытанні бясплатнага харчавання і да т. п. усё гэта можа стацца прадметам абмеркавання на Радзе.
Рада распрацоўвае прагр