Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Информация - Педагогика

Другие материалы по предмету Педагогика

аму агульных для ўсёй школы мерапрыемстваў і арганізуе яе выкананне. Сама гэтая праграма павінна быць вынікам творчасці як мага большай колькасці людзей. Таму Рада можа абагульніць ідэі, прапанаваць класам правесці разведку цікавых і карысных справаў на мясцовасці, правесці анкетаванне “Якія цікавыя справы нам варта зрабіць у гэтым годзе?”, Што мы можам зрабіць, каб кожнаму было цікава ў школе?” і да т. п.

Пасля прыняцця праграмы дзейнасці варта звярнуцца да вучняў, настаўнікаў, бацькоў з прапановай стаць арганізатарамі той ці іншай справы.

Клопат Рады арганізацыя разнастайнай дзейнасці па інтарэсах: развіццё сеткі гурткоў, клубаў, секцый у школе. Гурткі могуць весці не толькі настаўнікі, але і бацькі, старшакласнікі.

Рада павінна карыстацца аўтарытэтам у бацькоў. Тады яна можа весці сумесную працу з імі, дапамагаць у выхаванні дзяцей.

Рада можа вынайсці дадатковыя да бюджэтных асігнаванні матэрыяльных і фінансавых сродкаў для ўдасканалення адукацыйнага працэсу, стымулявання вучняў і настаўнікаў за добрую творчую працу. Безумоўна, сродкі бацькоў можна прыцягваць толькі на добраахвотнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам. Асобная размова на Радзе шляхі пошуку і прыцягнення спонсарскіх сродкаў.

Важная задача рады забяспечыць выкананне школьных законаў. Праз 2-3 месяцы пасля ўвядзення новага закона шляхам апытання высвятляецца, ці пачаў ён працаваць, і калі не, то чаму. Адбываецца, у выпадку неабходнасці, карэкціроўка тэксту закона.

Адным з бакоў працы Рады зяўляюцца распарадчыя функцыі. Так Рада можа арганізаваць працэдуру па прыёму вучняў у старэйшыя класы, даваць, рэкамендацыі дырэктару па крытэрах прыёму на працу новых супрацоўнкаў, разглядаць пытанні выключэння са школы вучняў, і нават звальнення выкладчыкаў ды іншых супрацоўнікаў на падставах, выкладзеных у Працоўным кодэксе.

Паўнамоцтвы Рады ў адпаведнасці з асаблівасцямі кожнай школы могуць быць розныя. Важна пры гэтым, каб паўнамоцтвы былі рэальнымі. У Рады павінна быць рэальная ўлада, інакш яна пераўтвараецца ў дыскусійны клуб, ці ў дадатак да адміністрацыі.

Эфектыўнасць рады як найважнейшага элемента сістэмы прававой прасторы школы ў многім забяспечваецца яе складам. У яго могуць уваходзіць абраныя усімі прадстаўнікамі школьнай абшчыны (вучнямі, пачынаючы з 5-7 класа) педагогі, супрацоўнікі, вучні. У вялікіх школах у Раду можа ўваходзіць 12-15 чалавек, абраных большасцю галасоў прамым, роўным і патаемным галасаваннем. Мэтазгодна таксама вызначыць, што вучняў павінна быць хаця б на аднаго чалавека болей, чым дарослых. Гэта паспрыяе ўпэўненасці школьнікаў: яны пабачаць, што абарона іх правоў гарантуецца некаторай колькаснай перавагай навучэнцаў. У тым выпадку, калі абіраюцца бацькі, то мае сэнс праводзіць не патаемнае галасаванне, а агульны бацькоўскі сход, паколькі вучні не могуць ведаць усіх бацькоў. Адміністрацыя (дырэктар і 1-2 намеснікі) могуць абірацца, а могуць уваходзіць у Раду па пасадзе. Гэтую норму вызначае Статут школы.

Статут можа прадугледжваць таксама ўдзел у кіраванні школай тых, хто па нейкіх прычынах пабаяўся вылучыць свае кандыдатуры, ці не набраў неабходнай колькасці галасоў. Па чарзе на працягу 1-2 месяцаў прадстаўнікі класаў, абраныя на класных сходах далучаюцца да працы Рады.

Выбарчая кампанія ў школе павінна быць мадэллю выбараў, па магчымасці максімальна набліжанай да рэаліяў сапраўднага дэмакратычнага грамадства. Яна пачынаецца са стварэння Радай школы выбарчай камісіі і прызначэння даты выбараў. Досвед большасці школ паказвае, што ва ўмовах школы дастаткова 2-3 тыдняў ад пачатку кампаніі да моманту выбараў.

Пачаткам кампаніі зяўляецца Сход школы, на якім абмяркоўваецца справаздача Рады. Прадстаўнікі кіруючага органа даюць справаздачу па двух кірунках: як выконвалася праграма дзеянняў Рады і як кожны выканаў сваю выбарчую праграму. Дзеля таго, каб удзельнікі Сходу не проста слухалі справаздачы, а абмяркоўвалі іх, мэтазгодна перад Сходам правесці анкетаванне, вынікі якога і асноўныя праблемы, што высвеляцца ў час апытання, будуць асветлены на Сходзе.

Складаючы план правядзення агульнага Сходу, трэба мець на ўвазе асноўную яго мэту стаць сітуацыяй, якая выхоўвае пачуццё далучанасці да жыцця школьнай супольнасці. Таму пры ўсёй важнасці справаздач, такі Сход становіцца повадам для абмеркавання жыцця ўсёй школы, стану дэмакратыі, забеспячэння правоў і свабод школьнікаў і настаўнікаў. Трэба выдзеліць час для любых пытанняў, якія хочуць задаць вучні. На такім Сходзе варта прадставіць усіх, хто ўпершыню бярэ ў ім удзел, новых вучняў, новых настаўнікаў, вучняў класаў, якія цяпер становяцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі вышэйшага школьнага органа ўлады. На Сходзе варта прыняць наказы выбаршчыкаў новаму складу Рады. Па выніках Схода робіцца ацэнка дзейнасці Рады (дзейнічала здавальняюча ці нездавальняюча), а таксама прымаюцца рашэнні па іншых узнятых пытаннях.

Правядзенне Сходу дае ўдзельнікам досвед узаемаадносінаў меньшасці і большасці. Сапраўдная дэмакратыя падразумевае, што правы меньшасці не прыносяцца ў ахвяру большасці. Задача большасці улічыць меркаванні і інтарэсы ўсіх, у тым ліку і тых, хто ў меньшасці. Зрабіць гэта можна па-рознаму. Напрыклад, выслухаць думкі ўсіх жадаючых, прапанаваць розныя варыянты вырашэння, а пасля галасавання зноў выслухаць аргументы тых, хто апынуўся ў меньшасці. Інакш кажучы, даць яшчэ адну спробу пераканаць прысутных у слушнасці ўласнай прапановы. І калі меньшасць патрабуе паў?/p>