Информация
-
- 5121.
Беларускае мастацтва . Жывапic
Иностранные языки Алейнік Дзмітрый Іванавіч.Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В. Цвіркі.Удзельнічае ў выставах з 1961.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы, Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч.Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).Удзельнічае ў выставах з 1980.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Югаславіі, Італіі,Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША.Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве.Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч.Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971.Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі.Удзельнічае ў выставах з 1921.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі.Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу.Народны мастак БССР (1949).Барабанцаў Віктар Кірылавіч.Нар. 28.08.1947, г. Гомель.Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978).Удзельнічае ў выставах з 1976.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны.Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991).
- 5121.
Беларускае мастацтва . Жывапic
-
- 5122.
Беларускае мастацтва. Жывапic
Культура и искусство Алейнік Дзмітрый Іванавіч.Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В. Цвіркі.Удзельнічае ў выставах з 1961.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы, Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч.Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).Удзельнічае ў выставах з 1980.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Югаславіі, Італіі,Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША.Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве.Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч.Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971.Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі.Удзельнічае ў выставах з 1921.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі.Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу.Народны мастак БССР (1949).Барабанцаў Віктар Кірылавіч.Нар. 28.08.1947, г. Гомель.Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978).Удзельнічае ў выставах з 1976.Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы.Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны.Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991).
- 5122.
Беларускае мастацтва. Жывапic
-
- 5123.
Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)
Разное У сваім лісце лідэр ППС выказаўся супраць таго, каб Васілеўскі прысвячаў асобныя раздзелы Беларусі і Літве, як гэта было задумана аўтарам ў першым варыянце. Пілсудскі лічыў, што землі былога ВКЛ маюць агульную гісторыю і адміністрацыйна -прававы лад, таму асобнае апісанне Беларусі і Літвы будзе толькі паўтарэннем. Апрача таго, ён баяўся нараканняў з боку Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, члены якой разглядалі этнічныя беларускія і літоўскія тэрыторыі як адзіны край5. Пілсудскі таксама заўважыў, што калі яны (пэпээсаўцы Ю.К.) ужываюць назву “Беларусь”, то маюць на ўвазе перш за ўсё яе каталіцкія і ў нядаўнім мінулым уніяцкія часткі. Толькі іх жыхары здаваліся Пілсудскаму пэўнымі саюзнікамі ў барацьбе з царызмам. На праваслаўных беларусаў лідэр ППС такой стаўкі не рабіў. Далей ён раіў аўтару брашуры абавязкова даказаць цесную сувязь гістарычнай Літвы з Польшчай. У якасці доказаў Васілеўскі павінен быў прывесці наступныя аргументы: па-першае, у Беларусі і Літве жыве значная колькасць палякаў, па-другое, польская мова пануе ў гарадах, па-трэцяе, грамадскае жыццё ідзе пад моцным уплывам польскай культуры, а таксама дадаць агульную гістарычную традыцыю, сумесны ўдзел у паўстаннях і ўплыў палякаў на сацыялістычны рух Літвы. Пілсудскі хацеў, каб Васілеўскі абавязкова падкрэсліў, што палітыка царскага ўрада на Беларусі і Літве пасля 1863 г., накіраваная на выцясненне польскасці русіфікацыяй, а менавіта: закрыццё вялікай колькасці школ, забарона на ўжыванне ў грамадскіх месцах польскай мовы, паліцэйскі і рэлігійны прыгнёт, асаблівыя ўмовы пры продажу і куплі зямлі усё гэтае знішчае краіну, вядзе да заняпаду культуры, адукацыі і эканомікі. На думку Пілсудскага, пералічаныя доказы павінны былі пераканаць чытача-пралетарыя ў тым, што Беларусь і Літва не маюць іншага шляху развіцця, як толькі разам з Польшчай, бо польскі рэвалюцыйны рух заўсёды знаходзіў водгук на гэтых землях, і супраціўленне яму толькі змяншае імкненне да незалежнасці ўсяго краю, а яго паразы цягнуць за сабой павелічэнне гнёту, які падае і на тых, хто супраціўляецца барацьбе 6.
- 5123.
Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)
-
- 5124.
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
История Але ж агульны стан беларускай літаратуры ў Польшчы на працягу 1945-1991гг. быў невельмі задавальняючы. Так, вершаў Я. Купалы было выдадзена толькі тры тамы, а Я. Коласа толькі адзін невялікі зборнік з 25 твораў і фрагменты паэмы “Новая зямля” ў перакладзе. І гэта класікі беларускай літаратуры! Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў найбольш вядомымі былі В. Быкаў (найбольш вядомы), М. Танк, Я. Брыль, І. Пташнікаў. Невялікія тыражы (у сярэднік па 5 тыс. экз.) не спрыялі паляпшэнню становішча. Такое становішча склалася невыпадкова. Па-першае, адсутнічала неабходная колькасць кваліфікаваных перакладчыкаў з беларускага. Па-другое, беларуская спецыфіка ўспрымання паэзіі (традыцыі адлюстравання рэчаіснасці, апісанне цыжкага сялянскага лёсу) не адпавядала польскай (паэзія з метафізічнымі ці рэлігійнымі сюжэтамі, месіянскім духам, часам нават містычным). Таму часта беларускую паэзію ў Польшчы называлі “правінцыяльнай, нясмелай”. Аднак пры гэтым веданне яе было слабым. Па-трэццяе, перашкоды ідэалагічнага і адміністрацыйнага характару.
- 5124.
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
-
- 5125.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору
Культура и искусство
- 5125.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору
-
- 5126.
Беларуская выяўленчае мастацтва Беларус
Разное Скульптарам Абрам Маркавіч Бразер (18921942) зрабіўся выпадкова. Хаця ён казаў, што вывучаў у Парыжы (дзе займаўся ў славутай Акадэміі мастацтваў) Радэна не менш, чым Рэмбранта, але, думаецца, у жывапісе ці графіцы ён быў больш упэўнены і свабодны, чым у пластыцы. Скульптурныя творы Бразера, безумоўна, таленавітыя, але нясуць адбітак вялікай залежнасці ад натуры. Часам да амаль курёзаў: так, вельмі цікавы партрэт Францішка Скарыны*, які экспанаваўся на Першай Усебеларускай выстаўцы 1925 г., быў быццам пераведзены ў гіпс са знакамітага гравіраванага аўтапартрэта нашага вялікага асветніка ў выдадзенай ім “Бібліі”. Гэта залежнасць ад натуры сведчыць не аб кепскай якасці твораў, а аб пэўнай несвабодзе, няўпэўненасці мастака. Але, моцна трымаючыся за натуру, ён стварыў такія выразныя партрэты, як “Міхоэлс” (1926, бронза) і “Таладзед”* (1931, гіпс). Партрэт вялікага яўрэйскага акцёра і рэжысёра С. М. Воўсі (Міхоэлса) пабудаваны так, што ўвага гледача катэгарычна канцэнтруецца на твары мадэлі. Гэтаму спрыяюць яго своеасаблівыя рысы непрыгожыя ў звычайным сэнсе слова, але захапляючыя сваёй выразнасцю і значнасцю, якія выяўляюць выключнасць асобы. Скульптар нават і ценю вопраткі не адлюстраваў у гэтым бюсце усё будзённае перашкодзіла б успрыманню неардынарнасці мадэлі. Адпаведная і манера лепкі незагладжаная, “дыхаючая”, але стрыманая, як унутраны тэмперамент.
- 5126.
Беларуская выяўленчае мастацтва Беларус
-
- 5127.
Беларуская дакастрычніцкая проза
Литература
- 5127.
Беларуская дакастрычніцкая проза
-
- 5128.
Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд
Юриспруденция, право, государство Першым падвергнулася істотным зменам у пасляваенны перыяд крымінальнае права. Канстытуцыя СССР 1936 г. у першапачатковай рэдакцыі прадугледжвала, што крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. Значныя змены былі ўнесены ў крымінальнае Заканадаўства СССР. У 1945 - 1947 гадах была распачата падрыхтоўка Праекта Крымінальнага кодэкса СССР, але гэтая задума не была ажыццяўлена. У маі 1947 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ Аб скасаванні смяротнага пакарання. 4 чэрвеня 1947 года выйшлі два ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першы - Аб крымінальнай адказнасці за раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, згодна з якім вінаватыя ў крадзяжы караліся пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах тэрмінам ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. За больш цяжкія віды крадзяжу сацыялістычнай маёмасці або арганізаванай групай пакаранне ўстанаўлівалася ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах на тэрмін ад 10 да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, а неданясенне аб такім крадзяжы пагражала пазбаўленнем волі ад 2 да 3 гадоў, або ссылкай на тэрмін ад 5 да 7 гадоў. Другі Указ - Аб узмацненні аховы асабістай уласнасці грамадзян. Ім прадугледжвалася, што за просты крадзеж асабістай маёмасці грамадзян вызначалася пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 6 гадоў, пры групавым або паўторным - ад 6 да 10 гадоў; разбой караўся пазбаўленнем волі ад 10 да 15 гадоў. Змяненні і дапаўненні ў крымінальныя кодэксы ўносіліся на падставе агульнасаюзнага заканадаўства. У першай палове 50-х гадоў у СССР у сферы крымінальнага заканадаўства праявілася тэндэнцыя ўзмацнення жорсткасці крымінальнай адказнасці. Смяротная кара, скасаваная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 26 мая 1947 г., 12 студзеня 1950 г. была ізноў уведзеная ў дачыненні да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў. У 1954 годзе ужыванне смяротнай кары было пашырана на асобаў, якія здзейснілі наўмысныя забойствы пры абцяжарваючых абставінах. У наступныя гада кола злачынных дзеянняў, за якія ў якасці меры пакарання была прадугледжана смяротная кара, пашыраецца. 12 сакавіка 1951 г. быў прыняты закон, які паклаў пачатак міжнароднаму крымінальнаму заканадаўству ў СССР. Гэтым нарматыўным актам вызначалася крымінальная адказнасць за прапаганду вайны ў любой форме. Гэтаму садзейнічалі і навуковыя распрацоўкі савецкіх вучоных. У 50-я гг. праяўляецца і такая тэндэнцыя ў развіцці крымінальнага заканадаўства, як звужэнне сферы крымінальнай адказнасці. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. у СССР пачаўся перыяд пэўнай лібералізацыі грамадскіх адносінаў. Гэтая тэндэнцыя назіраецца і адносна крымінальнага заканадаўства. Вярхоўны Суд СССР прыступіў да перагляду спраў аб асуджэнні за контррэвалюцыйныя злачынствы. Толькі за перыяд з 1954 па 1956 гг. ён рэабілітаваў 7679 неабгрунтавана асуджаных грамадзян.
- 5128.
Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд
-
- 5129.
Беларуская крытыка і літаратуразнаўства
Литература
- 5129.
Беларуская крытыка і літаратуразнаўства
-
- 5130.
Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя
История З прапановай стварыць граматыку беларускай мовы звярнуўся Я. Купала ад iмя Беларускага выдавецкага таварыства ў Вiльнi да Тарашкевiча яшчэ ў 1913 г., калi той быў студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўнiверсiтэта. Да напiсання граматыкi, паводле слоў самога Тарашкевiча, заахвочвай яго акадэмiк А.А. Шахматаў. Ён жа i кiраваў працай Тарашкевiча над граматыкай. Значную дапамогу аказаў яму i акадэмiк Я.Ф. Карскi. Сваiм натхнiцелем у працы Тарашкевiч называў яшчэ нямецкага прафесара-славiста Р. Абiхта, якi крыху раней, але таксама ў 1918 г., выдаў на беларускай мове невялiчкую брашуру «Просты спосаб стацца ў кароткi час граматным». Граматыку Тарашкевiч выдаў ужо пасля заканчэння ўнiверсiтэта, дзе атрымаў вучоную стэпень кандыдата фiлалогii. Дасканальна спецыяльная падрыхтоўка аўтара, дапамога такiх дасведчаных вучоных, як Шахматаў i Карскi, - усё гэта спрыяла таму, што яго граматыка, у адрозненнi ад iншых тагачасных беларускiх граматык (Б. Пабочкi, А.Смолiч, А. Луцкевiча, Я. Станкевiча), аказалася найбольш удалай. Складзенная проста, з арыентацыяй на вучня, але на высокiм навукова-метадычным узроўнi, яна задаволiла найбольш надзенныя патрабаваннi выдавецкай i школьнай практыкi, атрымала ўсеагульнае прызнанне i тым самым надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць. У сваёй працы Тарашкевiч выйшаў за мяжы ўласна граматыкi-марфалогii i сiнтаксысу (як гэта было прынята ў тагачаснай лiнгвiстыцы). Яго праца складаецца з наступных раздзелаў: 1. Гукi; 2. Часцiны мовы; 3. Падзел слова; 4. Правапiс; 5. Сказ. Такiм чынам, апiсваюцца ўсе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Гэта хоць i сцiслы, але поўны падручнiк беларускай мовы. Правiлы ў iх сфармуляваны дакладна,даходлiва, iлюструюцца прыкладамi. Для iх замацавання даюцца заданнi з тэкстам, узятымi з твораў беларускiх пiсьменнiкаў i фальклору. Тарашкевiч здолеў, як нiхто да гэтага, выявiць галоўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурная мовы, гiстарычна-абумоўленную сувязь яе фанэтыка-граматычных рыс найперш з цэнтральнымi беларускiмi гаворкамi. Улiчваючы традыцыi беларускага кнiгадрукавання, ён замацававу фанетычны прынцып напiсання галосных, а для перадачы зычных - марфалагiчны, з некаторымi адхiленнямi ў бок фанетычнага прынцыпу, каб адлюстраваць спцеыфiку беларускай мовы. Асобна быў распрацаваны правапiс запазычаных слоў у адпаведнасцi з тым, наколькi яны асiмiлiравалiся з беларускай мовай: тыя, што ўжываюцца даўно, пiшуцца, як вымаўляюцца, а тыя, «што ўжываюцца ў кнiжках i ў кнiжнай мове i да народу не дайшлi або дайшлi нядаўна», захоўваюць на пiсьме пэўныя адметнасцi той мовы, з якой яны ўзяты. Увогуле правiльна былi вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыi беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення. Сфармуляваная ў граматыцы правiлы атрымалi ўсеагульнае прызнанне, многiя замацавалiся ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. Аднак некаторыя з iх былi не зусiм добра распрацаваны. Збыткоўнымi аказалiся асноўныя катэгорыi i паралельныя формы скланення i спражэння, якiя аўтар уводзiў, каб адлюстраваць спецыфiку беларускай мовы або i па той прычыне, што некаторыя тыповыя рысы яе на тыя часы яшэ выразна не вызначалiся. Аўтар усведамляў, што зрабiў толькi пачатак нармалiзацыi беларускай мовы, што патрыбна далейшае ўдасканаленне яе норм. Рыхтуючы 5-е выданне граматыкi, ён значна перепрацаваў i дапоўнiў яе. На аснове граматыкi Тарашкевiча хутка сталi выходзiць падручнiкi беларускай мовы iншых аўтараў. З выхадам граматыкi Тарашкевiча пачаўся працэс стабiлiзацыi норм сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкi, удасканалення ўласцiвых ёй структурных элементаў.
- 5130.
Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя
-
- 5131.
Беларуская музыка
Разное У вакальнай творчасці беларускіх кампазітараў ў гады Вялікай Айчыннай вайны з асаблівай сілай прагучала тэма патрыятызму і героікі савецкага народа. Многа песень было прысвечана беларускім партызанам .У эвакуацыі актыўна працавалі над песнямі кампазітары М.Аладаў, М.Шнэйдэрман, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі. Масавыя песні ваеннага перыяду вызначаюцца яркім плакатным тэкстам, мужным, валявым характарам, аптымізмам, змяшчаюць заклікальныя інтанацыі, маршавыя рытмы. Сярод песень тых гадоў трэба назваць “Нам не быць пад фашысцкай пятой” М.Аладава, “Мы вернемся”, “За родную Беларусь” А.Багатырова, “Ой, лясы мае, паляны” Р.Пукста. Заканчэнню вайны былі прысвечаны песні “Шуміць наша слава” А.Багатырова, “Вялікі дзень” В.Яфімава, “З рускім народам” Р.Пукста, “Перамога” М.Шнэйдэрмана. Апрача масавых, у гэты перыяд ствараліся сольныя песні (лірычныя, сатырычныя), рамансы, маналогі, прысвечаныя воінам-героям, партызанам.
- 5131.
Беларуская музыка
-
- 5132.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Литература Ва «Узвышшы» сцвердзіўся талент і такога унікальнага паэта, як Кандрат Крапіва, без трапнай і дасціпнай гумарыстыкі, з'едлівай і хлёсткай сатыры якога немагчыма ўявіць сабе паэтычную ніву 20-х гадоў. Аб'ектамі яго сатырычнага пяра з'яўляліся ўсе праявы тагачаснага жыцця: знешнія і ўнутраныя палітычныя падзеі («Сваты», «Белы «певень», «Гаагская «каробачка», «На смерць «Лёзанны», «Ад пачосткі ныюць косткі»), маральна-этычная недасканаласць новага грамадства («Самагоначка», «Класавыя ворагі», «На мінскім скверы»), антырэлігійная барацьба («Годзе слухаць байкі», «Буду спекулянтам», «Як Антэк стрэў «вельканоц», «Дзве кумы»), літаратурная палеміка («Нібы сатыра на «нібы паэму Гвалт над формай», «Прагулка на Парнас», «Муза падвяла», «Праборка музе», «Аб «буры і націску»: «К літаратурным спрэчкам»). К. Крапіва творча выкарыстоўваў нацыянальную бурлескна-парадыйную традыцыю, прыёмы травестацый, характэрныя для беларускіх ананімных паэм XIX ст. Так, стылізацыя паэмы «Тарас на Парнасе» ўгадвалася ў вершы «Прагулка на Парнас», дзе па ключавых словах-вобразах пазнаваліся прадстаўнікі мастацкага слова новыя «багі» тагачаснай літаратуры: Ц.Гартны (ён «гартуе свой нарог… Цаліну ўзараць ім хоча узойдуць сокі цаліны, будзе збожжа на бліны»); М.Чарот (ён «на вогнішчы гарачым… без ботаў скача… Аб ім кажуць так і сяк, бо не любяць, што «басяк»); З.Бядуля, які «абразкі свае малюе» («Ён дагэтуль бедаваў, а цяпер вось заспяваў») (Крапіва К. Крапіва. Мн., 1925. С.83.). У такім жа бурлескна-парадыйным стылі стварыў К. Крапіва і свой «вольны пераклад» Бібліі (Старога Запавету), дадаўшы яшчэ адзін паэтычны штрых у барацьбу «з опіумам для народа». Гэта адпавядала ідэалагічнаму накірунку 20-х гадоў, і Крапіва таленавіта і зноў жа ў бурлескна-парадыйным стылі яго ўвасобіў.
- 5132.
Беларуская паэзія 1920-х гадоў
-
- 5133.
Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.
Литература У 1579г. у Вільні выйшаў на польскай мове вялікі зборнік «Жыцці святых», складзены Пятром Скаргам. У гэтай кнізе змешчана звыш чатырохсот апавяданняў і невялікіх аповесцей пра жыццё хрысціянскіх святых, размешчаных, як і ў старажытнарускіх чэццях мінеях, па месяцах года. Цэлы натоўп розных герояў праходзіць перад чытачом ад біблейскіх Адама і Евы да рэальных гістарычных асоб XVXVI стст. Тут першыя прарокі і хрысціянскія апосталы, папы і «айцы царквы», біскупы і радавыя манахі-падзвіжнікі, каралі і каралевы, місіянеры і заснавальнікі каталіцкіх ордэнаў, змагары супраць язычніцтва і ерасей, пакутнікі і аскеты і іншыя незвычайныя героі, якія, паводле прызнання хрысціянскай царквы, заслужылі назву святых і адпаведна ўшаноўваліся. Цікавасць на беларускіх землях да гэтага зборніка жыцій падтрымлівалася дзвюма акалічнасцямі. Па-першае, значная доля тагачаснага насельніцтва Беларусі, асабліва яе найбольш адукаваныя слаі, феадалы і інтэлігенцыя, была каталіцкага веравызнання. Па-другое, у кнізе П. Скаргі былі змешчаны і жыццяпісы мясцовых польскіх і літоўска-беларускіх святых каталіцкай царквы, напрыклад польскага місіянера XIII ст. Яцка (інакш Іакінфа), які падарожнічаў па Русі. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму цэлую паэму на лацінскай мове. У больш позніх выданнях «Жыццяў святых» можна было прачытаць таксама каталіцкую версію біяграфіі вядомага рэлігійнага фанатыка XVII ст., «душахвата» Іясафата Кунцэвіча, які ў 1623г. быў пакараны смерцю паўстаўшымі віцяблянамі. Найбольш поўны беларускі пераклад «Жыццяў святых» быў зроблены ў другой палове XVII ст., відаць, у Магілёве ў праваслаўным асяроддзі. Ён налічвае 141 жыціе, тэкст якіх перададзены вельмі блізка да польскага арыгінала. Са аборніка П. Скаргі былі выбраны творы пра найбольш вядомых і аўтарытэтных хрысціянскіх святых, прызнаных і праваслаўнай царквою.
- 5133.
Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.
-
- 5134.
Беларуская проза 1920-х гадоў
Литература У 1922гг. Я.Колас напісаў аповесць «У палескай глушы», якая стала першай часткай трылогіі «На ростанях». Наступнай была аповесць «У глыбі Палесся» (1927). Яшчэ ў 1949г., калі ішла праца над апошняй часткай «На ростанях», гэтыя творы выходзілі асобным выданнем менавіта як аповесці. Рысы «дараманнага» эпасу тут выявіліся ў аўтабіяграфізме, хранікальнасці, «прывязанасці» падэей да постаці галоўнага героя, асаблівым акцэнце на статычных кампанентах кампазіцыі (апісанне духоўнага стану героя, псіхалагічны аналіз яго ўнутранага жыцця, лірычныя адступленні, адсутнасць скразнога дзеяння, калі асобныя эпізоды змяняюцца ў часавай паслядоўнасці). Асабліва ў гэтых адносінах вылучаецца першая аповесць «У палескай глушы», дзеянне якой абмежавана прыватным жыццём настаўніка Андрэя Лабановіча, падрабязным аналізам яго пачуццяў, думак, любоўнай страсці, філасофскай сузіральнасці, паэтычнай захопленасці красою прыроды і жанчыны, даследчай прагі пазнання новых мясцін, новых людскіх тыпаў, самой плыні народнага быцця. Сюжэта ў яго класічным разуменні як паслядоўнага разгортвання падзей у часе ў творы, па сутнасці, няма: парадак эпізодаў і спосаб выкладання «гісторыі» героя вызначаюцца апавядальнікам. Аўтар-апавядальнік асобна спыняецца на паказе душэўнага стану маладога настаўніка, то захопленага роздумам пра «марнасць жыцця», то засяроджанага на любоўнай страсці да Ядвісі Баранкевіч, «дзікай кветкі» Палесся, то паглыбленага ў самарэфлексію пасля судакранання з коснай сілай вясковага і местачковага побыту. Аповесць «У глыбі ІІалесся» носіць назву, таўталагічна блізкую да назвы першай часткі трылогіі Я.Коласа. Калі «глуш» хутчэй за ўсё паняцце геаграфічнае, якое адначасова азначае правінцыю і правінцыяльнае мысленне, асноўнай прыкметай якога з'яўляецца адарванасць ад вялікага свету, непадключанасць да вырашэння агульналюдскіх задач, то «глыбіня» асацыіруецца з рухам да ісціны, да цэнтра сапраўдных інтарэсаў палешукоў, да якіх рэха падзей даходзіць запознена, у дэфармаваным выглядзе. Аповесць «У глыбі Палесся» пазначыла новы этап у развіцці беларускай прозы: змяніліся адносіны аўтара і яго героя да падзей і іх ацэнка; з'явілася яшчэ адна разнавіднасць эпічнага жанру; сцвярджала сябе новая стылявая манера, іншае вобразнае маўленне. Па меры руху жыцця ў часе і змены ўражанняў у душы Лабановіча ўсё больш разгортваецца і пашыраецца малюнак рэчаіснасці: вонкавыя падзеі, сама гісторыя ўсё мацней падпарадкоўваюць сабе ўнутранае жыццё героя; з'яўляюцца новыя і новыя сцэны, эпізоды, персанажы, аб'екты эстэтычнай ацэнкі. «У глыбі Палесся» гэта ўжо сацыяльна-гістарычная аповесць з рысамі публіцыстычнага памфлета, дзе вялікае месца пачынае займаць непасрэдны аўтарскі каментарый. У аповесці «На прасторах жыцця» (1926) Я.Колас стварыў вобраз беларускага юнака, прадстаўніка новай фармацыі. Сцёпка Барута, сын вёскі, тыповы «маладняковец», прагне дзейнасці: уступае ў камсамол, зрывае фэст, разбурае «святы калодзеж», а ў выніку парывае з бацькам «кансерватарам». Аднак коласаўскі твор мае выразную палемічную накіраванасць супраць некаторых штампаў «маладнякоўскай» прозы. Вырваўшыся на «прасторы жыцця», сутыкнуўшыся з яго «прозай», Сцёпка разгубіўся, але хутка зрабіў належныя высновы, што ён шмат чаго не ведае, не разумее, а таму павінен вучыцца. У адрозненне ад аўтараў «маладнякоўскай» прозы Я.Колас у аповесці «На прасторах жыцця» закранаў жыццёва важныя праблемы, выявіў вострыя грамадскія канфлікты, а ў выніку змог зазірнуць за заслону часу, абазначыць тэндэнцыі гістарычнага руху, прадбачыць магчымыя трагедыі.
- 5134.
Беларуская проза 1920-х гадоў
-
- 5135.
Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны
История Асобную замежную супольнасць склала ў пасляваенныя дзесяцігоддзі беларуская меншасць у Польшчы, якая мела сувязь, хоць і слабую, з грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі БССР. Да сярэдзіны 80-ых гадоў практычна адсутнічалі яе кантакты з замежнай эміграцыяй. Намаганнямі суродзічаў у Польшчы паступова былі створаны нацыянальныя асновы культурнага жыцця. Гэтаму спрыяла выкладанне беларускай мовы ў пачатковых школах, ліцэях, што ў Бельску і Гайнаўцы, дзейнасць заснаванага ў 1956 г. Беларускага грамадска-культурнага таварыства і яго газеты «Ніва». Тут беларусы стварылі шматлікія фальклорныя і аматарскія мастацкія калектывы. Творчыя сілы гуртуюцца вакол літаратурнага аб'яднання «Белавежа» (утворана ў 1958 г.), нацыянальных выданняў, а таксама кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1956 г.). Вядомасць не толькі ў асяроддзі беларусаў набылі пісьменнікі С. Яновіч, А. Барскі (Баршчэўскі), В. Швед, Я. Чыквін, мастакі Л. Тарасевіч, М. Давідзюк, навукоўцы Ю. Туронак, Б. Бялаказовіч, У. Юзвюк, А. Мірановіч, Я. Мірановіч і іншыя.
- 5135.
Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны
-
- 5136.
Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
История У чэрвені 1917 г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які вайшлі П. А. Бадунова, А. Л. Бурбіс, Я. Я. Варонка, К. С. Дуж- ушэўскі, З. Х. Жылуновіч, У. М. Ігнатоўскі, Я. Колас, А. А. Смоліч. БСГ займала кіруючае становішча ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Вялікай беларускай радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебеларускага з'езда 1917 г. У кастрычніка 1917 БСГ налічвала каля 10 000 членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку -Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пачатку 1918 г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета 1918 г. БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў беларускія секцыі РКП(б). На пачатку 1919 г. у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады.
- 5136.
Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
-
- 5137.
Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага
История Ó ÷àñ, êàë³ íåìöû êàëàí³çàâàë³ Áàëòûéñêàå ¢çáÿðýææà, ç ìàíãîëüñê³õ ñòýïࢠíà Å¢ðîïó ðóõàëàñÿ àðäà ×ûíã³ñ³äà¢. Ó 1236 ã. ìàíãîëû ðàçãðàì³ë³ âîëæñê³õ áàëãàð, à ç 1237 ïà÷àë³ çàâàÿâàííå Ðóñ³. Âÿðòàþ÷ûñÿ ç ïåðàìîæíàãà å¢ðàïåéñêàãà ïàõîäó, ó êàíöû 1241-ïà÷àòêó 1242 ã. ÿíû ïðàéøë³ äàë¸êà íà ïî¢äçåíü àä òýðûòîðû³ ñó÷àñíàé Áåëàðóñ³. ÂÊË íå ìåëà òàêiõ ðàçáóðýííÿ¢, ÿê øìàòëiêiÿ ðóñêiÿ êíÿñòâû. Íåêàòîðûÿ ç ³õ äàáðàõâîòíà ïåðàõîäçiëi ó ÿãî ñêëàä, êàá ïàçáåãíóöü ìàíãîëà-òàòàðñêàãà ïðûãí¸òó. À ¢çìàöíi¢øûñÿ, âîéñêi ÂÊË ìàãëi íàâàò ïðû-ïûíiöü çàâยíiêà¢, ÿê ãýòà àäáûëîñÿ ¢ 1362 ã. íà Ñiíiõ Âîäàõ. Ó äà-ëåéøûì êíÿçi ÂÊË iìêíóëiñÿ ¢ñòàëÿâàöü ç ìàíãîëà-òàòàðàìi ñàþçíûÿ àäíîñiíû, ñêiðàâàíûÿ, ó ïåðøóþ ÷àðãó, ñóïðàöü Ìàñêî¢ñêàãà êíÿñòâà ÿê ïàëiòû÷íàãà êàíêóðýíòà íà ìiæíàðîäíàé àðýíå. Ó 1392 ã. ³òà¢ò âû-äࢠòàòàðàì ïðûâ³ëåé íà ïàñÿëåííå ¢ ìåæàõ äçÿðæàâû. Ïë¸ííûÿ àäíî-ñiíû ÂÊË ç òàòàðàìi ÿñêðàâà ïðàÿâiëiñÿ i ó ÷àñ Ãðóíâàëüäñêàé áiòâû. Ñàþçíiöêóþ ç òàòàðàìi ïàëiòûêó ïðàöÿãâࢠÊàçiìið ßãåëîí÷ûê.
- 5137.
Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага
-
- 5138.
Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
История Разглядаючы дзяржауны лад Рэчы Паспалiтай, трэба адзначыць, што першай асобай у дзяржаве фармальна з`яуляуся кароль i вялiкi князь, якi выбiрауся соймам i на самой справе быу даволi безуладнай i слабай фiгурай. Уся улада канцэнтравалася у руках сойма. Яшчэ у 1573г. сойм пастанавiу, каб прыбочная рада з 16 сенатарау заусёды знаходзiлася пры каралю i вялiкiм князю i была б дарадчыкам пры усялякiм праяуленнi яго улады. Фактычна такая абмежаваная улада манарха была на мяжы з алiгархiяй, бо гасудар нiводнага кроку не мог зрабiць без пiльнага вока рады. Шляхта увогуле iмкнулася да таго, каб уся дзейнасць караля i вялiкага князя праходзiла у яе на вачах. Не было той сферы улады, на якую б шляхта не распаусюджвала сваёй апекi. Так, набiлiтацыя, г.зн. права на атрыманне шляхецтва, з 1607г. патрабавала соймавага пацвярджэння. З сярэдзiны XVI ст. замежныя паслы прымалiся каралём i вялiкiм князем сумесна з радай. З канца XVI ст. на прыёме паслоу ужо прысутнiчаюць i соймавыя паслы. Падаткi дзяржава магла збiраць толькi з дазволу сойма. Ужо з часоу Стэфана Баторыя дзяржауныя падаткi (прамыя i ускосныя), паводле пастановы сойма, плацяць усе саслоуi дзяржавы, акрамя самой шляхты. Аднак мала таго. Баючыся, каб кароль i вялiкi князь не распарадзiлiся iмi у мэтах аслаблення улады сойма, распараджэнне усялякiмi падаткамi шляхта забрала у свае рукi. Паспалiтае рушанне таксама збiралася толькi паводле пастановы сойма. З 1649г. пры каралю з`яуляецца асобая соймавая рада для распараджэння ваеннымi сiламi. Прэрагатывай караля i вялiкага князя было права чаканкi манеты, але з 1632г. гэта рэгалiя перайшла у рукi сойма. Права амнiстыi - элементарная прэрагатыва вярхоунай улады, аднак i гэтым правам кароль i вялiкi князь не мог карыстацца: Станiслау Аугуст упрошвау соймавы суд дараваць жыццё некалькiм арыштантам, абяцаючы да канца свайго жыцця быць удзячным, але суд у гэтым яму адмовiу. (№ 2 ст. 158-159)
- 5138.
Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
-
- 5139.
Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян
Литература Беларускія казкі аб жывёлах - адна з каларытнейшых з'яў не толькі ў беларускім фальклоры, але і ў Казач-ным эгіасе ўсіх славянскіх народаў, асабліва ўсходніх славян. У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывё-лах і казак іншых славянскіх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а такса-ма птушкі і насякомыя. Найболып вядомыя персанажы - лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаі інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці: асноўная рыса лісіцы - хітрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць і г.д. Такім чынам, з казак аб жывёлах перад намі паўстаюць не толькі цікавыя, жывыя, з характэрнымі асаблівасцямі паводзін і знешняга выгляду вобразы са свету жывёл, але ў першую чаргу воб-разы-абагульненні, якія раскрываюць перад слухачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і т.і. Мы бачым своеасаблівы сінтэз: з аднаго боку, у вобразах казак аб жывёлах праявіліся вельмі трапныя назіранні людзей над навакольнай прыродай, а з другога - абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця і ўзаемаадносін людзей, прычым гзта апошняе і вызначае змест вобраза.
- 5139.
Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян
-
- 5140.
Беларусь – незалежная дзяржава
История Íà Äðóã³ì Íàöûÿíàëüíûì ñõîäçå áûëà ïðûíÿòà Ïðàãðàìû ñàöûÿëüíà-ýêàíàì³÷íàãà ðàçâ³ööÿ Ðýñïóáë³ê³ Áåëàðóñü íà 2001-2005 ãã. ßå âûêàíàííå ïàâ³ííà ñòâàðûöü ¢ìîâû, ÿê³ÿ çàáÿñïå÷âàþöü ñòàá³ë³çàöûþ ³ ¢ñòîéë³âû ýêàíàì³÷íû ðîñò ³ íà ÿãî àñíîâå ïàâûøýííå ¢çðî¢íþ æûööÿ íàðîäà. Âàëàâû ¢íóòðàíû ïðàäóêò ïàâ³íåí ïàâÿë³÷ûööà çà ãýòû ÷àñ ó 1,24-1,33 ðàçî¢, ïðàäóêöûÿ ïðàìûñëîâàñö³ ó 1,24-1,28, ó òûì ë³êó ñïàæûâåöê³õ òàâàðࢠó 1,28-1,33 ðàçî¢, ñåëüñêàé ãàñïàäàðê³ ó 1,2-1,3, à ïðàäóêöûÿ ñôåð ïàñëóã ó 1,4-1,5 ðàçî¢. Ïàëåïøûööà ãàë³íîâàÿ ñòðóêòóðà ÂÂÏ: äîëÿ ïðàìûñëîâàñö³ ñêëàäçå 31-32%, ñåëüñêàé ãàñïàäàðê³ 8,8-9%, áóäà¢í³öòâà 6-6,3%, à äîëÿ ñôåðû ïàñëóã óçðàñöå äà 37-37,5%. Ïðàäóêöûéíàñöü ãðàìàäñêàé ïðàöû ïàâÿë³÷ûööà íà 28-36%. Ìàòýðûÿëà¸ì³ñòàñöü âûòâîð÷àñö³ òàâàðࢠ³ ïàñëóã çí³ç³ööà íà 4-5%, à ýíåðãà¸ì³ñòàñöü ÂÂÏ íà 15-20%. Àñíî¢íûì³ ïðûÿðûòýòàì³ íà ãýòû òýðì³í âûçíà÷àíû æûëë¸âàå áóäà¢í³öòâà, ïàøûðýííå ýêñïàðòó áåëàðóñê³õ òàâàðà¢, çàáåñïÿ÷ýííå ïðàäóêòîâàé áÿñïåê³, ïðàâÿäçåííå ³ííàâàöûéíàé ïàë³òûê³ ìàäýðí³çàöû³ âûòâîð÷àñö³, ïðûöÿãíåííå ¢íóòðàíûõ ³ çàìåæíûõ ³íâåñòûöûé, ðàñïðàöî¢êà ìåõàí³çìࢠ³íòýãðûðàâàííÿ ¢ ñóñâåòíóþ ýêàíîì³êó. Ó ñàöûÿëüíàé ñôåðû ïðûÿðûòýòû ãýòà çäàðî¢å íàöû³ ³ ðîñò äàõîäࢠíàñåëüí³öòâà.
- 5140.
Беларусь – незалежная дзяржава