Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларускі нацыянальны рух у пачатку ?? стагоддзя

 

 

План

 

1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі

. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні

. Агульныя вывады

Спіс літаратуры

 

 

1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі

 

На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на зездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да абяднання з РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы.

Эканамічны крызіс 1900 - 1903 гг. і руска-японская вайна 1904 - 1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні.

У канцы 1902 - пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнамаянтковай апалячанай беларускай шляхты.

На І зездзе БРГ ў 1903 г. была прынята праграма, у якой грамада называла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтая падзея (Крывавая нядзеля) выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэвалюцыя.

У студзеньскія дні 1905 г. ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі адбыліся забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі найперш Бунд і РСДРП, у некаторых месцах - эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі выразна палітычны характар.

У лютым - сакавіку агульная колькасць палітычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамічных забастовак. Новая хваля палітычных выступленняў узнялася ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку - чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых.

Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Беларусі разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Колькасць сялянскіх выступленняў у красавіку - чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені - сакавіку. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання. Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і Беларуская сацыялістычная грамада.

жнiўня 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб склiканнi законадарадчай Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распрацаванага мiнiстрам унутраных спраў А. Булыгiным, ад выбараў у Думу адхiлялiся працоўныя масы горада i вёскi. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыi выступiлi супраць булыгiнскай Думы i выставiлi лозунг яе байкоту. У жнiўнi-вераснi 1905 г. рух пратэсту супраць булыгiнскай Думы ахапiў многiя гарады i мястэчкi Беларусi. Выбары ў булыгiнскую Думу былi сарваны.

Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн. чалавек. У Беларусі Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і кам