Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
Информация - История
Другие материалы по предмету История
аруская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу пры актыўным удзеле сяброў ППС. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка), А. Л. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Л. Іваноўскі і іншыя. Апроч іх, у розны час членамі БРГ/БСГ былі: Б. Зяменцкі, Ф. Сцяцкевіч, С. Лянкоўскі, А. Уласаў, Э. Ястржэмбскі, Ф. Умястоўскі (Дзядзька Пранук), Генрых Умястоўскі, В. Веняковіч, Бжазоўскі.
Пачаткова БРГ не мела ўласнай праграмы. Першая адозва выдадзена ў 1902 на гектографе па-польску пад назвай Вы, напэўна, бачылі беднага сялянскага замучанага каня.
На 1-м зездзе (Вільня, 1903 г.) БРГ была прынятая праграма ППС у праграме БРГ характарызавала сябе як арганізацыю беларускага працавітага народа. Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай - звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубліку.
Праграма БСГ
Беларуская Сацыялістычная Грамада ёсць арганізацыя сацыяльна-палітычная беларускага працавітага народу, хоча разбурыць цяперашні капіталістычны парадак и аддаць у руки ўсяго народа зямлю, сродкаў вытворчасці и ўсе камунікацыі для супольнага ўладання. У гэтай рабоце найбольш завада - цяперашняя палітычная няволя, пра тое БСГ за найблізкую палітычну цэль мае скінуць самадзержаўе у Расіі разам з пралетарыятам усіх народаў Расійскай Дзяржавы. Цяперь цяжка казаць, як складзецца палітычныя стасунки ў Расіі, а толькі мы з усякага здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мели як найбольшу свабоду, паважаючы за найбольшае жаданне ў час капіталізму незалежную рэспубліку демакратычную на падмурку:
З палітычнай стараны: 1) прамое, агульное, роўное, тайнае галасаванне; станаўленне законаў праз народ, як ініцыятыва и як санкцыя. 2) Роўные права для ўсіх народнасцей, якія жывуць на адной зямли. 3) Роўнасць усіх людзей у краю, як мужчын, так і жанчын, не гледзячы з якого яны народу и якой веры. 4) Самакіраванне грамадзянскае и усякае; выбарные чыноўнікі да адміністрацыя и выкананне найвышэйшай ўлады праз констытуцыйны сход. 5) Бясплатны суд; выбврные суддзі; падсуднасць чыноўнікаў. 6) Поўная свабода слова, друку, сходаў, товарыств, забастовак; поўная свабода народнасці і веры. 7) Бяспека асобы и дому кожнага чалавека. 8) Бясплатны, канешная, поўная навука для ўсіх за кошт краю. 9) Скасаванне салдацкай службы; замест салдацкай службы агульнае апалчэнне народу. 10) Растущы падаток ад даходу и ад наслецтва; скасаванне ўсіх укосных падаткоў. 11) Адзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы.
З палітычна-саціальнай стараны:
І. У справе зямельнай БСГ хоча скасаваць права асабістай зямельнай уласнасці і даць кожнаму чалавеку права апрацоўвацьзямлю сваімі руками без карыстання чужой працай, пашыраючы адночасьне, каб перайсьці да сацыялістычнай гаспадарки, ідэі ўсебаковага сяброўства і таварыств.
ІІ. У справе працавітага народу: 1) 8 гадзін работы ў дзень (можна даўжэй у жніво і іншы незвычайны час). 2) Усталяванне мінімальнай платы за працу. 3) Роўная плата для мужчын, жанчын и дзяцей пры роўной працы. 4) Забараненне начной працы акрамя незвычайнай патрэбы. 5) Аздараўленне варункаў працы. 6) Страхоўка краевая ад нясчаснаго выпадку, беспрацоўя, хваробы и старсці. 7) Інспекцыя фабрычная і инспекцыя сельскай гаспадаркі. 8) Биржы працы и сэкрэтарыят работнікаў. 9) Свабода змоў и забастовак работнікаў. 10) Бясплатная медыцынская дапамогоа. 11) Выплаты ў гадзінах работы. 12) Апека над адходнымі работнікамі. 13) Краёвая страхоўка ад граду и хваробы. 14) Пераход на ўласнасць краю лесапашы и водныя рэсурсы.
У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.
Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903 г., па другіх - у 1906 г.). У 1903-1904 гг. БСГ узаемадзейнічала з Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР),Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца 1905 г. у Мінску дзейнічала падпольная друкарня БСГ.
У рэвалюцыю 1905-1907 БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губернях, арганізавала шэраг палітычных сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. У 1905 БСГ быў створаны Беларускі сялянскі саюз, арганізаваныя баявыя дружыны. У Мінску і Вільні ўтвораныя I і II краёвыя камітэты БСГ, выдадзены рад адкрытых пісьмаў з песняй Чырвоны знак, адозваў і лістовак па-беларуску, у т.л., з вершамі А. Пашкевіч (Цёткі).
На 2-м зездзе (студзень 1906 г., Мінск) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай - звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. Для Беларусі БРГ выказвалася за тэрытарыяльную аўтаномію з сеймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края. У аграрным пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзяленне сялян зямлёй на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў зезд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі. Першым друкаваным органам БСГ і пер