Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
Информация - История
Другие материалы по предмету История
ісіі, якія атрымалі назву Саветаў рабочых дэпутатаў. У Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.
кастрычнiка 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб палiтычных свабодах i надзяленнi Дзяржаўнай думы заканадаўчымi паўнамоцтвамi. 18 кастрычнiка ў дзень абвяшчэння Манiфеста ў Мiнску на плошчы каля Вiленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У вынiку чаго было забiта каля 100 чалавек i да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крывавыя сутычкi адбылiся ў Смаргонi i Полацку. Увогуле кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты Беларусi, а колькасць стачачнiкаў толькi ў прамысловасцi дасягнула 66 тыс. чалавек.
У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах.
Забастоўкі ахапілі большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў адбыўся ўздым сялянскага руху. У Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе - 154, а ў снежні - 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля.
Хутка пачынаюць узнiкаць буржуазныя палiтычныя партыi i арганiзацыi. Першымi з iх сталi Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) i Саюз 17 кастрычнiка (акцябрысты). Кадэты заявiлi аб сваёй апазiцыi самадзяржаўю. Яны выступалi за канстытуцыйную манархiю, за знiшчэнне саслоўных прывiлеяў i iншых перажыткаў феадалiзму, за палiтычныя свабоды i поўнае раўнапраўе. Але яны не лiчылi неабходным канчаткова лiквiдаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалi толькi права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялi больш правую пазiцыю. Яны былi поўнасцю задаволены Манiфестам 17 кастрычнiка, выступалi за падтрымку манархiчнай улады i захаванне адзiнай i непадзельнай Расii.
У Беларусi больш спрыяльнымi аказалiся ўмовы для дзейнасцi партыi акцябрыстаў. Тут яе падтрымлiвалi рускiя чыноўнiкi-манархiсты, памешчыкi, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасцi на Беларусi земстваў i вышэйшых навучальных устаноў не мелi тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейнасцi. Яны знайшлi падтрымку толькi з боку яўрэйскай буржуазii. Па агульнапалiтычных i нацыянальных пытаннях кадэтаў на Беларусi падтрымалi польскiя памешчыкi i каталiцкi касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўнiўшы яе прынцыпамi каталiцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай кадэтаў на Беларусi.
Да буржуазных партый, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Беларусi трэба аднесцi сiянiстаў. Пасля стварэння ў 1897 г. Сусветнай арганiзацыi сiянiстаў на Беларусi хутка пачалi ўзнiкаць сiянiсцкiя гурткi. Аднак сiянiсты адмаўлялi ўдзел яўрэяў у рэвалюцыйным руху краiн дыяспары i мелi на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая абяднала б ўсiх яўрэяў свету. У час рэвалюцыi 1905-1907 гг. сiянiсты падтрымлiвалi кадэтаў.
Правы ўрадавы палiтычны лагер, каб абараняць iнтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палiтычнай барацьбы, таксама пачаў фармiраваць свае палiтычныя партыi. Самай уплывовай з iх быў Саюз рускага народа. Яго членаў рэвалюцыянеры называлi чарнасоценцамi. У канцы 1905 - пачатку 1906 г. арганiзацыi Саюза рускага народу былi створаны ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску i iншых гарадах Беларусi.
Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту выявілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія мусілі значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна-буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў.
У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне западнороссов. Як ідэалогія западнорусизм узнік яшчэ пасля паўстання 1863 - 1864 гг. Западнороссы прызнавалі беларусаў народнасцю, але разглядалі іх як складовую частку рускага народа, у які ўключалі яшчэ вялікарусаў і ўкраінцаў.
Галоўнай сваёй мэтай западнорусизм лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячам і ідэолагам западнорусизма быў Л. Саланевіч. Ён зяўляўся адным з арганізатараў Белорусского общества, выдаваў газеты Белорусская жизнь (1909 - 1911 гг.) і Северо-западная жизнь (1911 - 1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна падтрымліваў П.А. Сталыпін.
Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім становішчы. Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты - супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць беларускага народа.
У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацы