Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя

Информация - История

Другие материалы по предмету История

шым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета Наша доля (1-ы нумар выйшаў 14 верасня 1906 г.). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове Наша ніва. Асноўным абектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.

Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы 1907 г. лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты Наша ніва, якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.

У 1-ю сусветную вайну на акупіраванай немцамі тэрыторыі дзейнічала створаная членамі БСГ Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група. На неакупіраванай тэрыторыі БСГ аднавіла сваю дзейнасць у Петраградзе ў пачатку сакавіка 1917 г. на сходзе 30 былых членаў гэтай партыі, што апынуліся там як бежанцы. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў.

сакавіка 1917 г. пачала работу канферэнцыя БСГ у Мінску, на якой члены партыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. Была прынята рэзалюцыю аб аднаўленні дзейнасці партыі на Баларусі. 26 сакавіка канференцыя абявіла сябе Зездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы зезда ў Мінску зявіўся палітычны цэнтр у форме Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), які адводзіў сабе ролю часовага агульнакраёвага органа ўлады, прызванага забяспечыць абвяшчэнне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. БСГ атрымала 10 месцаў у камітэце.

Грамада пашырала свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Петраградзе, Маскве і іншых. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5000 членаў і спачуваючых, у маі - чэрвені 1917 выдавала газету Грамада, мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думаў Мінска, Петраградзе, Бабруйска.

У чэрвені 1917 г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які вайшлі П. А. Бадунова, А. Л. Бурбіс, Я. Я. Варонка, К. С. Дуж- ушэўскі, З. Х. Жылуновіч, У. М. Ігнатоўскі, Я. Колас, А. А. Смоліч. БСГ займала кіруючае становішча ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Вялікай беларускай радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебеларускага зезда 1917 г. У кастрычніка 1917 БСГ налічвала каля 10 000 членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку -Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пачатку 1918 г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета 1918 г. БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў беларускія секцыі РКП(б). На пачатку 1919 г. у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады.

Вывад: Па сутнасці БСГ была беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй, а не сацыялістычнай. Менавіта па гэтай прычыне БСГ не акцэнтавала ўвагі на адрозненнях паміж рабочым класам і сялянствам, не падкрэслівала асобай ролі пралетарыяту ў рэвалюцыі, характарызавала абодва гэтыя класы агульным паняццем працоўная бедната. Нізкая самасвядомасць значнай часткі беларускага насельніцтва і ўнутранны раскол партыі, адмоўна спрыяла падтрымцы насельніцтвам БСГ.

 

 

3. Агульныя вывады

 

На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі даволі шмат палітычных партый, якія часта не маглі дамовіцца на конт сацыяльных, нацыянальных, класавых і іншых пытанняў. Таму розныя пласты насельніцтва падтрымлівалі тыя ці іншыя партыі. Але асноўная частка рэвалюцыйных партый ставілі перад сабой мэту па звяржэнню царскай улады і дваранства. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года галоўнай палітычнай сілай стала партыя бальшавікоў, якая і вызначыла далейшы лёс Беларусі.

Унутранны раскод БСГ і нежаданне БНК прыслохоўвацца да вырашэння нацыянальнага пытання Беларусі, якое было адно з важных для БСГ. Ператварыла БСГ у партыю да якой ставіліся як да контр-рэвалюцыенай партыі, асабліва бальшавікі, атрымаўшыя большасць улады па выніках рэвалюцыі 1917 года.

&n