Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

БЕЛАРУСКIЯ ЗЕМЛI У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

 

МЭТА: дваць прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву - Рэч Паспалiтую, асаблiвасцi дзяржаунага i сацыяльнага уладкавання гэтай дзяржавы, а таксама месца ВКЛ у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай.

Люблiнская унiя (1569г.) i утварэнне Рэчы Паспалiтай

 

Заключэнне унii памiж дзвюма суседнiмi дзяржавамi - Вялiкiм княствам Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польскiм каралеуствам - было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькi тых народау, што насялялi гэтыя краiны, але мела значны уплыу i на стан спрау ва усёй Еуропе. Бо ж на яе карце з`явiлася новая дзяржава - Рэч Паспалiтая - адна з самых вялiкiх i магутных. Сярод насельнiцтва гэтага шматэтнiчнага аб`яднання аказауся i беларускi народ.

Што ж прымусiла кiруючыя вярхi Вялiкага княства пайсцi на такi звышцесны, на мяжы страты самастойнасцi, саюз? Сярод шэрагу прычын унii 1569г. адной за самых важных бачацца унутрыкласавыя супярэчнасцi у пануючым шляхецкiм саслоуi Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага. Таму што сапрауды, без прымусу з боку шмалтiкай дробнай i сярэдняй шляхты элiтарнае магнацтва, што трымала уладу у княстве, не пайшло б на яе падзел з кiмсьцi. А улада тая у вялiкакняжацкай магнатэрыi была амаль неабмежаваная. Паны-рада праводзiлi толькi свае рашэннi на сойме у Вялiкiм княстве Лiтоускiм? Манiпулюючы паводле свайго меркавання большасцю шляхты, якая не мела нiякай рэальнай улады. Аб гэтым можна даведацца з заявы члена гаспадарскай Рады магната Альбрэхта Гаштольда, якi парауноувау соймы польскага i лiцьвiнскага узорау: …соймы нашы праходзяць зусiм iнакш: што вырашае гаспадар i паны-рада - тое шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалi, што мы вырашаем.

I на павятовых соймiках, органах шляхецкага самакiравання, якiя былi створаны паводле рэформы 1565-66 гг., таксама верхаводзiлi буйныя землеуладальнiкi. Пераконваюць у гэтым сведчаннi сучаснiкау. Вось адно з iх: Там (у Вялiкiм княстве Лiтоускiм) шляхта не прымае удзелу нi у якiх нарадах, там паны робяць, што захочуць… Там прыязджаюць на соймiк толькi ваявода, стараста ды харунжы, напiшуць, што iм уздумаецца, i адправяць да земянiна дахаты, каб падпiсау. Калi ж ён не падпiша, то яны аддубасяць яго палкамi…

Такога нельга было сустрэць у суседняй Польшчы, дзе шляхта уплывала самым рашучым чынам на унутраную i знешнюю палiтыку урада. Польскiя шляхецкiя вольнасцi, вiдавочна, прываблiвалi шляхту Княства. Падтрымлiваючы iдэю унii, яна меркавала заняць такое вызначальнае становiшча у сваёй дзяржаве, як польская шляхта у сваёй.

Унутрыпалiтычны крызiс у Вялiкiм княстве Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм, што быу выклiканы супярэчнасцямi у стане пануючага класа, найбольш абвастрыуся у 60-я гг. XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва i шляхты стала адкрытым. Асаблiва яскрава яно выявiлася у часы сойма, якi адбыуся у восень 1562г. пад Вiцебскам. Сеймаваушыя звярталiся да Жыгiмонта Аугуста за прашэннем учынiлi супольны сойм з палякамi, каб разам караля выбралi, мелi агульную абарону, супольна сеймiкавалi i права аднолькавае ужывалi.

Каб неяк кансалiдаваць грамадства, збiць прапольскiя настроi шляхты, магнацкая апазiцыя на чале з Радзiвiламi пайшла на значную мадэрнiзацыю унутранай палiтыкi. Яна увасобiлася у прыняццi пастановы 1563 г., паводле якой праваслауная i каталiцкая шляхта поунасцю урауноувалiся у правах; ва ухваленнi на сойме 1564 г. судовай рэформы, што на польскi узор стварала мясцовыя суды, дзе галоуную ролю адыгрывала шляхта. (№ 1 ст.132-133)

Гэтыя захады вялiкакняскага урада, можа б, i мелi поспех, калi б не драматычнае знешнепалiтычнае становiшча краiны. На пачатку 60-х гг. баявыя дзеяннi у Лiвонскай вайне, што пачалася памiж Маскоускай дзяржавай i Вялiкiм княствам Лiтоускiм, Рускiм, Жамойцкiм у 1558 г., перанеслiся на тэрыторыю Княства, на беларускiя землi. У 1562 г. маскоускiя войскi стаялi ля сцен Вiцебска, Дуброуна, Оршы, Копысi, Шклова. 15 лютага 1563 г. быу захоплены Полацк. Да сталiцы - Вiльнi - заставалася напрасткi каля двухсот кiламетрау. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Вайна выцягнула са скарбу усе сродкi, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы у грошах. Неадкладна патрабавауся саюзнiк. Канешне, позiрк адразу быу кiнуты на захад. Чаму? Да таму, што княства мела значны вопыт - дзесяткi унiтарных дагаворау ад часоу Ягайлы да Жыгiмонтау - сужыцця з Польшчай. Да таго ж заходнi сусед сам дамагауся унii. На тое былi важкiя прычыны як эканамiчнага, так i палiтыка-iдэалагiчнага парадку. Перш за усе польскай шляхце было ужо цесна у самой Польшчы. Велiзарныя малазаселеныя землi Лiтвы i Русi i асаблiва землi паудневай Украiны раздражнялi шляхецкiя апетыты, у той час як лiтоуцы ставiлi непераадольныя бар`еры на шляху пашырэння польскага землеуладання у межах Вялiкага княства. (№ 2 ст.95)

Напярэдаднi Люблiнскай унii iдэя падпарадкавання ВКЛ была характэрна i даволi адчувальна у польскiм грамадстве. Прынамсi, падчас сойму 1563 - 1564 гг., на якiм прысутнiчала лiцвiнская дэлегацыя дзеля перамовау аб справе унii, частка дэпутатау вылучыла праект аб лiквiдацыi назвы Лiтва, замены яе на Новая Польшча.

Наогул, пытанне пра унiю жыва абмяркоувалася у той час не толькi на соймах, але i у грамадстве, i у тагачаснай лiтаратуры. Польскi публiцыст Аржахоускi выдау працу, якая была апафеозам польскай вольнасцi, у якой аутар здзекуецца над няволяй лiтоуцау. Ягайла, на яго думку, будучы панам Лiтвы, падаравау Лiтву палакам, як свой маёнтак. Няволя, пагарда, бязглузд?/p>