Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ы асобнасць Вялiкага княства Лiтоускага у дзяржауным арганiзме Рэчы Паспалiтай успрымалася як даннасць. Рашэннi соймау Рэчы Паспалiтай падраздзялялiся на тры групы:

1)датычылiся усёй Рэчы Паспалiтай;

2)мелi дачыненне толькi да Польшчы;

)выдавалiся выключна i мелi сiлу толькi у Вялiкiм княстве.

Трэба дадаць, што яшчэ да канца XVII ст. беларуская i лiтоуская шляхта рабiла спробы склiкання асобных соймау ад Польшчы i рашэння на iх пытанняу вялiкай дзяржаунай важнасцi. Не гаворачы пра гады бескаралеуя, калi лiтоуска- беларуская шляхта трымалася адасоблена ад польскай i мела свае асобныя нарады i сойм. Але i у звычайны час можна адзначыць даволi частыя выпадкi заканадаучых дзеянняу лiтоуска-беларускага сойма. (№ 2 ст. 153)

Такiм чынам, прыведзеныя факты дазваляюць сцвярджаць, што Вялiкае княства у складзе Рэчы Паспалiтай з`яулялася асобнай адзiнкай федэрацыi i у многiм захоувала сваю самастойнасць.

 

Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай

 

Разглядаючы дзяржауны лад Рэчы Паспалiтай, трэба адзначыць, што першай асобай у дзяржаве фармальна з`яуляуся кароль i вялiкi князь, якi выбiрауся соймам i на самой справе быу даволi безуладнай i слабай фiгурай. Уся улада канцэнтравалася у руках сойма. Яшчэ у 1573г. сойм пастанавiу, каб прыбочная рада з 16 сенатарау заусёды знаходзiлася пры каралю i вялiкiм князю i была б дарадчыкам пры усялякiм праяуленнi яго улады. Фактычна такая абмежаваная улада манарха была на мяжы з алiгархiяй, бо гасудар нiводнага кроку не мог зрабiць без пiльнага вока рады. Шляхта увогуле iмкнулася да таго, каб уся дзейнасць караля i вялiкага князя праходзiла у яе на вачах. Не было той сферы улады, на якую б шляхта не распаусюджвала сваёй апекi. Так, набiлiтацыя, г.зн. права на атрыманне шляхецтва, з 1607г. патрабавала соймавага пацвярджэння. З сярэдзiны XVI ст. замежныя паслы прымалiся каралём i вялiкiм князем сумесна з радай. З канца XVI ст. на прыёме паслоу ужо прысутнiчаюць i соймавыя паслы. Падаткi дзяржава магла збiраць толькi з дазволу сойма. Ужо з часоу Стэфана Баторыя дзяржауныя падаткi (прамыя i ускосныя), паводле пастановы сойма, плацяць усе саслоуi дзяржавы, акрамя самой шляхты. Аднак мала таго. Баючыся, каб кароль i вялiкi князь не распарадзiлiся iмi у мэтах аслаблення улады сойма, распараджэнне усялякiмi падаткамi шляхта забрала у свае рукi. Паспалiтае рушанне таксама збiралася толькi паводле пастановы сойма. З 1649г. пры каралю з`яуляецца асобая соймавая рада для распараджэння ваеннымi сiламi. Прэрагатывай караля i вялiкага князя было права чаканкi манеты, але з 1632г. гэта рэгалiя перайшла у рукi сойма. Права амнiстыi - элементарная прэрагатыва вярхоунай улады, аднак i гэтым правам кароль i вялiкi князь не мог карыстацца: Станiслау Аугуст упрошвау соймавы суд дараваць жыццё некалькiм арыштантам, абяцаючы да канца свайго жыцця быць удзячным, але суд у гэтым яму адмовiу. (№ 2 ст. 158-159)

Такiм чынам, мы бачым, што улада караля i вялiкага князя была больш чым абмежаванай. Больш за тое кароль i вялiкi князь быу найперш прыналежнасцю дзяржавы. Таму шляхта лiчыла, што мае права устанаулiваць i правiлы прыватнага жыцця свайго гасудара. Яшчэ Жыгiмонт Аугуст меу вялiкiя спрэчкi з каронным соймам наконт сваёй жанiцьбы з Барбарай Радзiвiл: Дык цi доуга я буду у Вас у гэтай дысцыплiне?! У польскiм праве усталявауся погляд, што асоба гасудара не з`яуляецца прыватнай асобай, а належыць дзяржаве. Таму усе прысутныя абрады адбывалiся у прысутнасцi караля i нiякага меркавання пра справы на сойме не магло адбыцца у адсутнасць гэтага безуладнага гасудара. Калi кароль хварэу, то соймавыя станы канчатковы вынiк сваiх меркаванняу выказвалi ля ложка хворага. Калi кароль Ян Казiмiр у 1668г. не змог ноччу даседзець да канца пасяджэння сойма i з дазволу рады пайшоу спаць, то паслы абвiнавацiлi караля у тым, што ён зрывае сойм. З 1669г. кароль i вялiкi князь нават страцiу права адмовiцца ад прастола.

Аднак шляхце здавалася, што такое становiшча караля яшчэ недастаткова забяспечвае яе залатую вольнасць. Таму соймавыя канстытуцыi i звычаi пры пэуных умовах узаконьвалi права шляхты адмауляць каралю i вялiкаму князю у падпарадкаваннi. Для аховы парушэння шляхецкiх правоу былi два цiкавыя звычаi - канфедэрацыя i рокаш. Пад канфедэрацыяй маецца наувазе саюз шляхты, выклiканы якой-небудзь пэунай прычынай, прычым саюз узброены, замацаваны клятвай канфедэратау. У мiжкаралеуе канфедэрацыя мае на мэце падтрыманне парадку у дзяржаве, ахову правоу i свабод; часам бярэ на сябе задачы падтрымлiваць таго цi iншага кандыдата. Але бывалi выпадкi калi канфедэрацыя збiралася i пры жыццi караля. Тады тая цi iншая частка шляхты ставiла сабе задачу абаранiць парушаныя правы або правесцi тую цi iншую палiтычную iдэю.

Рокаш - гэта сход узброенай шляхты, якая адмовiлася падпарадкавацца каралю. Рокаш лiчыуся самым крайнiм сродкам у абароне свабоды. Паводле меркаванняу сучаснiкау, сход рокаша павiнен мець вышэйшы аутарытэт у дзяржаве, вышэйшы за соймавы аутарытэт. Шляхцiц павiнен ахоуваць свае правы на сойме. Але калi кароль парушае правы, калi сенатар яму патурае, то рыцарскi стан мае права заключыць саюз i пачаць рокаш. Першы прыклад рокаша адносiцца яшчэ да эпохi Жыгiмонта I, калi шляхта сабраушыся пад Львовам, адмовiлася iсцi супраць казакоу i занялася абмеркаваннем дзяржауных спрау, аддзялiушыся ад караля i сената. Вядомы знакамiты рокаш Зебржыдоускага, накiраваны супраць Жыгiмонта III. (№ 2 ст. 159-161)

Такiм чынам, кароль быу у сваёй уладзе цалкам залежны ад Вальнага сойма, якi з`яуляуся прадстаунiчым органам шляхецка-магнацкага саслоуя. Як жа адбывалася фармiрава?/p>