Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

? гледжання яна гэтага дасягнула: Шляхцiц у загродзе роуны ваяводзе, гаварылася у польскай прымауцы. Закон давау права усялякаму шляхцiцу удзельнiчаць у дзяржауных справах, гэтаксама як i магнату. Але у сапрауднасцi эканамiчная i iнтэлектуальная сiла магната цалкам падауляла праяуленне палiтычнай свабоды простага шляхцiца. Таму у кожным павеце iснавала група магнатау, часам нават адно прозвiшча, i соймiк аказвауся паслухмянай зброяй у руках моцнага чалавека. Подкупы рабiлiся адкрыта, без усялякага сораму. Шляхцiцы любiлi весела пажыць i у маральных адносiнах не вылучалiся дэлiкатнасцю. Шляхта, паводле слоу аднаго пiсьменнiка, карысталася правамi вольнага грамадзянiна для таго, каб прадаваць iх на соймiках. (№ 2 ст. 163-164)

Паступова барацьба за шляхту стала стрыжнем палiтыкi прадстаунiкоу магнатэрыi. У сiтуацыi выбарнасцi караля кожны з iх паасобку бачыу сябе на палiтычным алiмпе Рэчы Паспалiтай. Але нiводная магнацкая групоука не мела сiлы узяць уладц. Яе, гэтай сiлы, хапала роуна настолькi, каб не дазволiць дапусцiць да улады сапернiкау. Адсюль - соймавыя спрэчкi i узброеныя сутычкi памiж заможнай магнатэрыяй, якiя развальвалi дзяржаву. Няздольначсць цэнтральных органау улады Рэчы Паспалiтай на працягу доугага часу знiтаваць дзяржаву прывяла да яе дэцэнтралiзацыi на узроунi ваяводствау, а то i паветау. Рэч Паспалiтая XVIII ст. пауставала ужо не федэрацыяй дзвюх дзяржау i абодвух народау, а канфедэрацыяй асобных паветау, дзе рашэнне цэнтральных органау улады магло не прымацца, калi яно супярэчыла выпрацаванаму на мясцовым соймiку рашэнню. Выратаваць Рэч Паспалiтую ад распаду магла толькi поуная цэнтралiзацыя. Магчымасць такая з`явiлася, калi Канстытуцыя 3 мая 1791г. лiквiдавала падзел на Карону i ВКЛ, стварыла адзiны урад, у распароджэнне якога перадавауся агульны нераздзельны скарб народны i якому падначальвалася агульнае войска. Але час на рэфармаванне Рэчы Паспалiтай быу упушчаны. На шляху унутраных змен у дзяржаве паусталi Расiя, Аустрыя i Прусiя, якiя шляхам падзелау 1772, 1793, 1795 гг. адабралi у Рэчы Паспалiтай гiстарычную перспектыву дзяржаунага развiцця.

Разглядаючы саслоунае дзяленне грамадства Рэчы Паспалiтай, мы убачым наяунасць прывелеяванага шляхецка-магнацкага саслоуя i непрывелеяваных сялянскага i мяшчанскага саслоуяу.

Прыналежнасць да шляхецка-магнацкага саслоуя актам нараджэння або набiлiтацыяй, г.зн. шляхам падаравання гасударам за паслугi дзяржаве або шляхам прызнання шляхецкай годнасцi за чужаземцамi. Шляхецкая годнасць страчвалася у выпадку абвiнавачвання шляхцiца у найцяжэйшых крымiнальных злачынствах, у тым выпадку, калi ён мяняу рыцарскi лад жыцця на плебейскiя заняткi, г.зн. калi займауся у горадзе гандлем, рамяством або шынкарствам. Шляхцянка страчвала сваё шляхецтва, калi выходзiла замуж за няшляхцiца.

Цяпер падсумуем тыя правы, асабiстыя i палiтычныя, якiя належылi шляхце. Асоба шляхцiца была гарантавана законам ад пазбаулення свабоды без суда. Справы, што датычылi гонару шляхцiца, судзiу сам гаспадар. Закон прызнае поунае права уласнасцi шляхцiца на яго маёнтак. Шляхцiц можа свабодна распараджацца сваёй асобай: ён можа паступiць на службу да прыватнай асобы, мае свабоду ад`езду за мяжу i мае свабоду перамяшчэння у межах дзяржавы. Шляхцiц асабiста свабодны ад падаткау. Ён мае шмат прывiлеяу. Пасады i званнi, якiя ён атрымлiвае ад гаспадара, прызнаюцца пажыццёвымi i толькi шляхам павышэння шляхцiц можа перайсцi з адной пасады на другую. Наогул усе пасады i званнi у ВКЛ займаюцца толькi ураджэнцамi Вялiкага княства.

Закон аберагае асобу шляхцiца ад забойства або ад абразы значна большым пакараннем, чым тое, якое належыць за забойства або абразу плебея. За наумыснае забойства шляхцiца людзьмi простага стану належыць пакаранне смерцю усiх саудзельнiкау.

Да лiку палiтычных правоу адносiцца удзел у палiтычным жыццi краiны, г.зн. права выбiраць i быць выбраным у шляхецкiя установы, на соймы.

У якасцi вельмi важнай асабiстай прывiлеi шляхцiц карыстауся правам мець свой герб.

Абавязкi шляхцiца у адносiнах да дзяржавы былi нескладаныя: шляхцiц абавязаны быу удзельнiчаць у паспалiтым рушэннi, г.зн. у агульным зборы войска, але толькi тады, калi вызначыць сойм. З маёнтка шляхцiца, г. зн. з яго людзей, можа быць сабраны прамы падатак, але толькi паводле пастановы сойма. (№ 2 ст. 107-108)

Трэба адзначыць, што юрыдычна усе прадстаунiкi шляхецкага саслоуя лiчылiся роунымi памiж сабой, але у маёмасных адносiнах значна рознiлiся i падзялялiся на некалькi катэгорый. Прадстаунiкi самай нiжэйшай не мелi нi зямлi, нi падданых, лiчылiся галотай i выпраулялiся на вайну пешшу. Да феадалау iх можна адносiць толькi умоуна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькiмi сялянскiмi гаспадаркамi. Пракармiцца з iх яна часцяком не магла, i таму, як правiла, сама працавала з дапамогай падданых на сваiх палетках. За дробнай шляхтай iшла шляхта сярэдняя. Ёй належыла па некалькi дзесяткау сялянскiх гаспадарак, прыбыткам ад якiх яна магла ужо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхцiцы, што мелi больш за сотню сялянскiх гаспадарак, прылiчвалiся да шляхты буйной. Сярод яе вылучалiся магнаты, якiм належалi велiзарныя уладаннi з тысячамi прыгонных гаспадарак, i нават уласныя гарады i мястэчкi. Колькасна магнатау было нашмат - каля трох-чатырох дзесяткау прозвiшчау, - але за iмi была замацавана большасць шляхецкага землеуладання. У XVI - XVIII cтст. шляхецкае саслоуе налiчвала 8-10% насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоускага.

Вылучаюць як асобнае саслоуе духавенства. Духавенства - гэта людзi, якiя спецыял