Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?тве Лiтоускiм (Княстве). У далейшым кожны трэцi сойм Рэчы Паспалiтай адбывауся у Гароднi. (№ 5 ст. 144)
Далейшае развiццё падзей уносiла свае карэктывы у дамову ад 1 лiпеня 1569г. Так у 1581г. ствараецца асобная вышэйшая судова-апеляцыйная iнстанцыя для Княства - Галоуны трыбунал.
Але самым моцным пацвярджэннем дзяржаунай незалежнасцi Вялiкага княства Лiтоускага было прыняцце Статута 1588 г., якi, па сутнасцi, скасоувау многiя пастановы Люблiнскай унii. (№ 1 ст. 137)
У адпаведнасцi з палажэннямi i канстытуцыямi Люблiнскага сойма нормы новага Статута 1588г. павiнны былi адпавядаць рашэнням Люблiнскай унii. Ажыцяуляць распрацоуку Статута у 1586г. было даручана Льву Сапеге. Яго намаганнямi, дыпламатычнымi здольнасцямi i наперакор пастанове Люблiнскага сойма у 1588г. Статут быу зацверджаны каралём Жыгiмонтам III Вазай i замцаваны пячаткай толькi Вялiкага княства Лiтоускага за подпiсамi Л.Сапегi i пiсара Габрыэля Войны. Нават гэтым Сапега iмкнууся падкрэслiць незалежнасць Вялiкага княства Лiтоускага ад польскай Кароны у справах, якiя тычылiся яго унутранага уладкавання. (№ 5 ст.120-121)
Аднак па падпiсаннi Статут 1588г. не адразу пачау выкарыстоувацца у судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелi. Паустала праблема арганiзацыi неадкладнага друкавання гэтага збору законау. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачау дзейнiчаць, бо нават сам Жыгiмонт III, не зважаючы на артыкулы толькi што падпiсанага iм Статута, усяляк парушау правы беларускае шляхты, раздорваючы землi i пасады у Вялiкiм Княстве пераважна палякам. Леу Сапега прыспешвае падрыхтоуку Статута для друку, ахвяруе на яго выданне уласныя сродкi. Урэшце летам 1588г. з вiленскае друкарнi Мамонiчау выйшау новы Статут. Выданне упрыгожвау партрэт Жыгiмонта III Вазы, а таксама выява герба Л.Сапегi ды панегiрык да яго, напiсаны беларускiм паэтам Андрэем Рымшам. Да друкаванага Статута Л.Сапега напiсау выдатную прамову, у якой падканцлер падкрэслiу асноуную мэту новага заканадаучага кодэкса - стварэнне сапрауднай прававой дзяржавы, дзе гарантавалася б абарона правоу (прауда, пакуль што далёка не роуных) усiх жыхароу ВКЛ.
Статут 1588г. гарантавау эканамiчную, палiтычную i культурную незалежнасць Княства. (№ 4 ст.28-30)
У Статуце замацавалiся артыкулы, якiя абвяшчалi аутаномны палiтыка-прававы статус Вялiкага княства Лiтоускага у складзе Рэчы Паспалiтай. Згодна са Статутам, Вялiкае княства Лiтоускае - самастойная, незалежная дзяржава са сваёй тэрыторыяй, дзяржауным апаратам, войскам, фiнансамi i, натуральна, асобным ад Польшчы заканадауствам, дзе час ад часу з`яуляюцца яуна антыпольскiя артыкулы. Напрыклад, вялiкi князь не меу права раздаваць велiкакняжацкiя землi i кiруючыя пасады у гэтай дзяржаве нiякiм чужеземцам и заграничником… але то всё… давати повини только литве, руси, жомойти, родичом старожитным и урожецом великого князства… (№ 1 ст. 138)
Галоуныя прынцыпы падрыхтаванага Сапегам кодэкса законау, такiя як прэзумпцыя невiнаватасцi, дзяржауны ды нацыянальна-культурны суверэнiтэт, рэлiгiйная талерантнасць i iншыя, былi надзвычай прагрэсiуныя для таго часу. Статут дзейнiчау на тэрыторыi Беларусi аж да 1840г., нават пасля лiквiдацыi Княства, i адыграу выключную ролю у захаваннi беларускага народа. (№ 4 ст.31)
Барацьбой за дасягненне самастойнасцi з`явiлася змаганне у паслялюблiнскi перыяд за захаванне дзяржаунаунасцi старабеларускай мовы у ВКЛ, адстойванне адвечных на гэтай зямлi усходнеславянскiх духоуных каштоунасцей. Палымяным iх прапагандыстам быу дробны полацкi шляхцiц Васiль Цяпiнскi. У прадмове да выдадзенага iм каля 1580г. на старабеларускай мове Евангелля ён адзначыу, што зацный, славный, довстипный народ беларускi мае даунiя i багатыя гiстарычныя i культурныя традыцыi. А таму кнiгавыдавец заклiкау великих княжат, паноу, духавенства не ужываць польские або иные писма, а развiваць адукацыю на роднай мове. У прадмове да Статута 1588г. Леу Сапега з годнасцю адзначау: Не чужой якой моваю, але сваёю уласнай правы пiсаныя маем. Статут патрабавау уводзiць у ВКЛ дзяржаунае справаводства на беларускай мове: А писар земский маеть по руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншим языком и слова (№ 1 ст. 138-139)
Пры падтрымцы прадстаунiкоу шляхецкага саслоуя шырокае распаусюджванне у Вялiкiм княстве Лiтоускiм у канцы XVI - пачатку XVII ст. атрымала дзейнасць брацтвау - нацыянальна-рэлiгiйных арганiзацый праваслаунага насельнiцтва, што узнiклi у адказ на прапольска-каталiцкую палiтыку урада Рэчы Паспалiтай. Буйныя беларускiя брацтвы iснавалi у Вiльнi, Магiлёве, Берасцi, Слуцку, Менску, Пiнску, Барысаве, Оршы, Полацку, Мсцiславе, iншых гарадах. Яны сталi сапрауднымi iнтэгратарамi беларускага тагачаснага грамадства на базе нацыянальнай iдэi. У вiленскiм брацтве, што дзейнiчала з 1592г. пры праваслауным манастыры, налiчвалiся 370 членау, сярод якiх былi ихь милости княжата, панята, рыцерство, шляхта, мещане. (№ 1 ст. 139)
Трэба адзначыць, што любое выступленне лiцвiнскага боку за захаванне самастойнасцi прымушала урадавыя колы Рэчы Паспалiтай iсцi на значныя уступкi. Так, пасля некалькiх спроб Багуслава Радзiвiла у 1655 г. адкалоць Княства ад Кароны варшаускi сойм Рэчы Паспалiтай гэтага ж 1655 г. забаранiу польскiм воiнскiм часцям пераходзiць без спецыяльнага дазволу межы Вялiкага княства Лiтоускага, а тых, хто парушау забарону, дазвалялася знiшчаць.
У 1673 г. было прынята рашэнне, па якiм кожны трэцi сойм павiнен быу збiрацца у Вялiкiм княстве, у Гродне, i на iм маршалкам павiнен быу выбiрацца адзiн з лiцвiнскiх дэпутатау. Пры гэтым у соймавай практыц