Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
асяроджвау увагу на прынцыповым для польскага боку пытаннi: Статуты i усе якiя бы то нi былi пастановы, ухваленыя у Лiтве супраць польскага народа па пытаннях аб набыццi i валоданнi палякамi маёнткау у Лiтве, надалей не павiнны дзейнiчаць. Дазваляецца набываць маёнткi i валодаць iмi паляку у Лiтве, а лiтоуцу у Польшчы.
Разам з тым Вялiкаму княству актам не адводзiлася роля нейкай польскай каланiяльнай ускраiны. Тут поунасцю захоувалiся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадауства i судовыя арганiзацыя, тытул i пячатка, а таксама войска. Рознымi у ВКЛ i Польшчы былi мовы дзяржауных актау: лацiна - у Польшчы, старабеларуская - у Княстве. (№ 1 ст. 135)
Такiм чынам, нельга трактаваць Люблiнскую унiю як паглынанне Польшчай Вялiкага княства Лiтоускага. Рэч Паспалiтая была федэрацыяй суседнiх дзяржау, у якой Княства iснавала да канца XVIII ст. - часу разбору Рэчы Паспалiтай Расiйскай iмперыяй, Аустрыяй i Прусiяй. Iншая справа, што Польшча, якая на той час была у лепшым палiтычным i эканамiчным становiщчы i таму валодала унутрыпалiтычнай iнiцыятывай у Рэчы Паспалiтай, магла ажыцяуляць вялiкадзяржауную палiтыку у адносiнах да усходнеславянскага насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоускага.
Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай
Падпiсваючы Люблiнскую унiю, феадалы Польшчы выношвалi агрэсiуныя намеры у адносiнах да Вялiкага княства Лiтоускага. Першыя уражаннi ад вынiкау люблiнскага акта для лiцвiнскага грамадства былi шокавымi. Прычым як для магнацтва, так i для шляхты, якая у свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Патрэбны былi сур`ёзныя намаганнi дзеля забеспячэння дзяржаунай годнасцi i суверэнiтэту княства.
Асаблiва шляхту Вялiкага княства Лiтоускага уражвалi падзеi, што папярэднiчалi лiпеньскаму пагадненню. А менавiта - згуба добрай трэцi дзяржаунай тэрыторыi.
Магнаты ВКЛ у большасцi былi працiунiкамi дзяржаунага саюзу с Польшчай. Яны аказалiся на гранi страты палiтычнай улады у новай краiне. Велiкакняжацкi сойм юрыдычна перастау iснаваць. У агульны ж сенат многа былых членау радных паноу проста не трапiла. Ды i тыя нешматлiкiя галасы сенатарау з ВКЛ заглушалiся больш мнагалюдным польскiм прадстаунiцтвам у сенаце Рэчы Паспалiтай. Падобнае назiралася таксама на вальным (усеагульным) сойме. Са 180 выбраных на соймiках па усёй Рэчы Паспалiтай дэлегатау толькi 46 прыходзiлася на Вялiкае княства (з iх 34 з беларускiх паветау). Такiм чынам, палiтычная вага велiкакняжацкай шляхты, асаблiва магнацтва, у Рэчы Паспалiтай была ужо не тая, як у сваёй незалежнай дзяржаве. Зараз лiцвiнскiм кiраунiкам трэба было дзялiць уладу, i не заусёды суразмерна, з польскiмi ураднiкамi.
Палiтычная дыскрымiнацыя дапаунялася эканамiчнай. Паводле люблiнскага акта польская шляхта мела права атрымлiваць зямельныя уладаннi у межах ВКЛ. А гэта стварала для велiкакняжацкай шляхты небспечнага канкурэнта. Тым больш, што прадстаунiкi пануючага саслоуя беларуска-лiтоускай дзяржавы практычна згубiлi магчымасць набываць землi у раёнах, якiя былi гвалтоуна адарваны Польшчай у 1569 г. (№ 1 ст. 135)
Усё гэта выклiкала у шырокага кола шляхты антыпольскiя сепарацiстскiя памкненнi. Яны праяулялiся у рэзкiм незадавальненнi пераважнай большасцю шляхты, як буйной, так i дробнай, асобных палажэнняу унii i наогул палiтыкi каралёу Рэчы Паспалiтай.
Апазiцыйныя настроi i учынкi знаходзiлi сваё праяуленне як у словах, так i у справах пануючага саслоуя Вялiкага княства Лiтоускага. У лiсце аршанскага старосты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага да трокскага кашталяна Астафiя Валовiча, якi быу напiсаны усяго праз 5 гадоу пасля унii - у жнiунi 1574г., - гаварылася: Не дай бог ляху быць каралём, выража Лiтву i тым больш Русь, бо польская знаць дауно рэзаць пачалi лiцвiна. Яшчэ больш рэзка супраць польскай палiтыкi Жыгiмонта Аугуста, апошняга караля з дынастыi Ягелонау, пры якiм склалася унiя, лiцвiнская шляхта выказалася у сатырычным памфлеце Прамова Мялешкi, што датуецца 1589 г.: Прэч Жыгiмонта караля! Таго i да людзей няма чаго прылiчаць, бо Падляшша i Валынь нашыя згубiу, ляхам патураючы.
Што ж тады прываблiвала значную частку шляхты Вялiкага княства Лiтоускага? Да чаго яна iмкнулася? Да старыны, да тых, з яе пункту гледжання, залатых часоу, калi Вялiкае княства самастойна вызначала i праводзiла сваю палiтыку. У той жа Прамове Мялешкi з мiлаваннем згадваецца першая палова XVI ст.: Але аб Жыгiмонце першым салодкая памяць. Ён ляхау з iх хiтрасцю вельмi не любiу, а Лiтву i Русь нашу любiцельна мiлавау.
Процiдзеянне польскiм намерам падпарадкаваць ВКЛ выявiлася у барацьбе супраць шэрага палажэнняу унii 1569г., якiя прынiжалi палiтычнае i самастойнае значэнне Вялiкага княства Лiтоускага. Насуперак люблiнскаму акту унii на працягу 70-80-х гг. XVI ст. у Вялiкiм княстве Лiтоускiм рэгулярна збiралiся агулнажзяржауныя соймы. Прычым у час бескаралеуя у Рэчы Паспалiтай 1574-1574гг. на сойме у Вiльнi разглядалася пытанне об выбары караля, што супярэчыла пастанове аб унii, бо па ёй гэта маглi рабiць толькi польскi i лiцвiнскi бакi супольна. (№ 1 ст. 136)
Абвяшчэнню Стафана Баторыя вялiкiм князем ВКЛ папярэднiчалi працяглыя перагаворы i выданне спецыяльнае граматы ад 29.07.1576г., у якой пацвярджалася, што Польшча i Вялiкае княства Лiтоускае з`яуляюцца раунапраунымi i незалежнымi у складзе федэратыунай дзяржавы. Стафан Баторый абавязауся захоуваць самастойнасць Вялiкага княства Лiтоускага, пашыраць яго межы, не прызначаць у Беларуска-Лiтоускай дзяржаве военачальнiкамi палякау, агульныя соймы склiкаць па чарзе то у Польшчы (Кароне), то у Вялiкiм кня?/p>