Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°сць, некультурнасць характарызуе лiтоуцау, i таму яны не заслугоуваюць унii з палякамi на роуных пачатках. (№ 2 ст.96)

Па-другое, Польшча з`яулялася самым моцным каталiцкiм бастыёнам ва Усходняй Еуропе, а таму менавiта ёй Ватыканам адводзiлася галоуная роля у экспансii каталiцызму на усход - беларускiя, украiнскiя, рускiя землi.

Прауда, вялiкакняскi урад меу i другi варыянт выхаду з крызiснага становiшча: заключэнне унii з Маскоускай дзяржавай i прызнанне Iвана Грознага цi яго сына сваiм князем. На гэты конт нават вялiся тайныя перамовы. Але вынiкау яны не далi. Гэта зразумела, бо для шляхты Вялiкага княства Iван IV 60-х гг. XVI ст. ужо не быу у бляску пакарыцеля Казанi (1552 г.) i Астраханi (1556 г.), ён стау Грозным - iнiцыятарам апрычнiны, падпарадкоуцам сваёй уладзе маскоускага баярства. Такiм чынам, вольнасцi шляхецкай рэспублiкi павярнулi пануючы клас беларускiх зямель у бок Польшчы, прымусiушы стаць спiной да Масквы.

Пытанне заключэння унii з Польшчай было прадвырашаным, i як нi адцягвалi фiнал уладу трымаючыя магнаты Вялiкга княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага, ён наступiу у 1569 г. Яго, безумоуна, наблiзiла Лiвонская вайна. Па словах вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла, што прыбыу на перамовы у Люблiн, на нашым хрыбце быу вораг, калi мы ехалi сюды, жадаючы пастанавiць з вамi унiю, якая б аб`яднала нас узаемнаю любоую, i, калi казаць прауду, мы пачалi iмкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкi нашыя iшлi да яе вельмi пацiху. (№ 1 ст.133-134)

10 студзеня 1569 г. пачауся Люблiнскi сойм, якi доужыуся амаль 6 драматычных месяцау. Памiж беларускiмi i лiтоускiмi магнатамi, з аднаго боку, i польскiмi феадаламi, з другога, разгарнулiся спрэчкi наконт прынцыпау аб`яднання. Лiдэры беларускай апазiцыi, сярод якiх былi вiленскi ваявода i канцлер Радзiвiл Руды, жамойцкi стараста Я.Хадкевiч, М.Валовiч i iнш., намагалiся максiмальна захаваць асноуныя атрыбуты дзяржаунай незалежнасцi Беларуска-Лiтоуская дзяржавы у складзе Рэчы Паспалiтай. Яны прапанавалi Праект унii з 15 артыкулау, якiя гарантавалi адносную незалежнасць Вялiкага княства Лiтоускага, але праект быу адхiлены польскiм бокам. (№ 5 ст.61)

Яшчэ на Люблiнскiм сойме 1566г. польскiя паслы катэгарычна заялiлi, щто яны не могуць даць ваенную дапамогу Лiтве i не будуць разглядаць нiякiх пытанняу, пакуль не буддзе вырашана пытанне пра унiю. Яны настойвалi, што Лiтву неабходна прымусiць далучыцца да Кароны зараз жа, таму што пасля заканчэння вайны яны зноу ухiляцца ад унii. (№ 2 ст.100)

Так у Люблiне у 1569г. кожны з бакоу ставiу свае умовы, якiя не прымалiся супрацьлеглым. Нiхто не саступау. Больш таго, калi паслы Вялiкага княства Лiтоускага убачылi пагрозу гвалтоунага заключэння унii на непрымальных для iх умовах, яны 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн. I тут польскi бок пайшоу на дэманстрацыю сiлы. Скарыстаушы цяжкае знешнепалiтычнае становiшча Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага, Жамойцкага, польскiя феадалы дабiлiся ад Жыгiмонта Аугуста выдання указау аб далучэннi да Каралеуства Польскага Падляшша, Валынi, Падолля i Кiеушчыны. На працягу сакавiка - чэрвеня 1569 г. гэтыя вялiзныя i багацейшыя землi былi уключаны у склад Польшчы, што, канешне, аслабiла i без таго падарваную Лiвонскай вайною эканомiку Княства. Хоць гэтыя акты i былi супрацьпрауныя, бо кароль iх выдау асабiста, без згоды сойма Вялiкага княства, але у сiтуацыi, якая склалася, вялiкакняскi урад не мог iсцi на ваенны канфлiкт з Польшчай. (№ 1 ст.134-135)

Тэрыторыя ВКЛ значна звузiлася, бо, як мы памятаем, значную частку беларускiх зямель напярэдаднi Люблiнскай унii захапiла маскоускае войска. У такiм становiшчы для Вялiкага княства Лiтоускага шлях быу адзiны - за стол перамовау з палякамi. Супольны сойм зноу распачау работу. Лiцвiнскi бок прымау усе умовы палякау. 27 чэрвеня на сойме выступiу прадстаунiк велiкакняжацкая дэлегацыi I. Хадкевiч з прамовай, звернутай не толькi да Жыгiмонта Аугуста i прысутных, але i да нашчадкау: Святлейшы, мiласцiвейшы кароль!.. Як гэта усё балюча, немагчыма выказаць словамi. Таму што мы абавязаны нашай Айчыне, як верныя сыны яе, клапацiцца аб яе дабрабыце столькi, колькi… у нас ёсць моцы… Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю i жыццямi захавалi, абаранялi тут столькi, колькi маглi. Але тое, што мы не здолелi давершыць гэтай абароны, дык няхай будзе гэта прыпiсана перашкодам, лёсу i часу. Нам даводзiцца саступiць… Далей Хадкевiч заклiкау Жыгiмонта Ауста так правесцi да канца гэтую справу, каб яно (княства) не было уз`яднана з няволяю i пасрамленнем нашым i нашчадкау нашых…

лiпеня 1569г. быу падпiсаны акт Люблiнскай унii.

Умовы унii. З гэтага часу абедзве дзяржавы уяуляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалiтую, у якой абодва гаспадары i абодва народы уз`ядналiся у адзiны народ i адзiную дзяржаву,- дэкларавау акт.

Насколькi ж цесна злiлiся дзве часткi толькi утворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавiуся агульны сойм, якi мог збiрацца толькi на тэрыторыi Польшчы. Асобных соймау як для Кароны, так i для Вялiкага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыуся агульным. …новы гаспадар пры выбраннi i каранацыi павiнен аб`яуляцца каралём Польскiм, вялiкiм князем Лiтоускiм, Рускiм, Прускiм, Мазавецкiм, Жмудскiм, Кiеускiм, Валынскiм, Падляшскiм i Iнфлянцкiм… Выбранне i узвядзенне князя на прастол Вялiкага княства Лiтоускага, якое да гэтага часу праводзiлася асобна, павiнна спынiцца. Каранацыя адбываецца толькi у Кракаве. Уступаушыя у саюз дзяржавы не мелi права паасобку праводзiць знешнюю палiтыку. Усе ранейшыя законы i дагаворы, што былi накiраваны супраць iнтарэсау адной з частак новай федэрацыi, павiнны былi быць скасаваны. Акт з