Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?не гэтага органа дзяржаунай улады?

У аснову палiтычнага ладу краiны быу пакладзены павет з яго шляхецкiм соймам. 30 снежня 1565г. быу выдадзены гаспадарскi прывелей, якi устанавiу павятовыя соймiкi, як выбарчую курыю для выбрання соймавых паслоу. Паводле закону, на павятовы соймiк збiраецца уся шляхта пэунага павета: ваяводы, кашталяны, земскiя ураднiкi, князi, паны i шляхта. Усе прысутныя на соймiку прымаюць удзел у выбары паслоу на вальныя соймы, прычым ад кожнага павета могуць быць выбраны 2 асобы. Аб прызначэннi дня i месца сходу вялiкага сойма шляхта апавяшчалася спецыяльнымi гаспадарскiмi лiстамi цi пасланнямi, прычым гэтыя апошнiя развозiлi па паветах спецыяльныя гаспадарскiя пасланцы. Пасланец у адпаведнасцi з навукай (iнструкцыяй) павiнен быу выкласцi тыя пытаннi, якiя дзяржауная улада збiраецца падняць на вялiкiм сойме, i даказаць неабходнасць iх рашэння у тым сэнсе, у якiм меркавау бы цэнтральны урад. Соймiк абмяркоувау пытаннi, прымау тую цi iншую пастанову i давау у сваю чаргу iнструкцыi сваiм паслам, якiя павiнны былi адстойваць пастанову свайго павета. А паколькi соймавыя пастановы, паводле звычаяу, што выпрацавалiся у Польшчы, патрабавалi адзiнагалоснага рашэння, то адсюль вынiкала малая працаздольнасць сойма i магчымасць зрыву iх галасамi некалькiх i нават аднаго дэпутата. Нарэшце, трэба памятаць, што закон давау шляхце права абмярвоуваць на перадсоймавым соймiку не толькi пытаннi, пастауленыя цэнтральным урадам, але таксама усялякiя праблемы, якiя цiкавiлi шляхту. (№ 2 ст. 146-147)

Калi паслы вярталiся з вальнага сойма, то склiкауся пасоймавы соймiк, на якiм паслы павiнны былi зрабiць справаздачу шляхце пра усё тое, што рабiлася на сойме. Статут Статут 1588г. ужо ведае пасоймавы (рэляцыйны) соймiк як стацыянарную установу. Гэты пасоймавы соймiк часам фактычна пераглядау пытаннi, вызначаныя на вальнам сойме. Так, калi шляхта Берасцейскага павета сабралася у 1671г. на рэляцыйны соймiк i ёй паведамiлi пытаннi, што датычылiся устанаулення падаткау i збору войска, то Яна, спасылаючыся на недастатковую колькасць прысутных на соймiку шляхцiцау, не прывяла у выкананне пастанову сойма i адклала соймiкавыя дэбаты па гэтых неадкладных пытаннях. Такiм чынам, у вынiку нават вальны сойм не вырашау у канчатковай форме тое цi iншае пытанне, а кожны соймiк паасобку пакiдау за сабой права прыняць тое цi iншае рашэнне, г.зн. прывесцi у выкананне пастанову сойма цi адкласцi яе, цi нават зусiм адмовiцца ад яе выканання. (№ 2 ст. 148-149)

Мы бачым, што час iснавання Рэчы Паспалiтай - гэта час развiцця шляхецкай вольнасцi. Гэта быу перыяд залатой свабоды, але ужо сучаснiкi бачылi у характары гэтай вольнасцi дэзарганiзацыю i дэмаралiзацыю, якая падточвае свабоду дзяржавы i сам факт яе iснавання. Выбары новага караля кожны раз уносiлi такiя рознагалоссi у асяродзе шляхты, што дзяржава аказвалася на мяжы гiбелi. У час элекцыi шляхта узбройвалася i уся дзяржава пераутваралася у вайсковы лагер. У вынiку рэдкiя выбары караля праходзiлi без крывавых сутычак. Пры выбраннi Жыгiмонта III выбарчае поле было шчодра палiта крывёю i нават аказауся спаленым будынак, у якiм засядалi сенатары. (№ 2 ст. 161-162)

Сойм, як орган дзяржаунага кiравання у канцы XVII-XVIII ст. стау недзеяздольным. Яго работу паралiзавала шляхецкае права лiберум вета (ад лацiнскага свабода забароны). То быу звычай у Рэчы Паспалiтай, па якому любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якiм-небудзь рашэннем. Яно у гэтым выпадку не прымалася, нават калi было падтрымана 99,9% дэпутатамi. Такiм чынам дазвалялася аднаму дэпутату сарваць работу сойма. Упершыню такое здарылася у 1652г., калi пасол Упiцкага павета В. Сiцынскi па жаданню Януша Радзiвiла не пагадзiуся з пастановаю сойма. З 1652 па 1764г., у якi было уведзена абмежаванне на ужытак права, з 55 соймау Рэчы Паспалiтай, дзякуючы лiберум вета, было сарвана 48. Яно было лiквiдавана толькi Канстытуцыяй 3 мая 1791г. Як пiсау сучаснiк для зрыву сойма не ужывалi людзей, надзеленых розумам i любоую да грамадскага дабра, бо гэтага не патрабавалася. Дастаткова было, каб пасол, цёмны, нiбы ноч, i спецыяльна наняты… не шукаючы уяуных прычын, адазвауся у пасольскай зале Няма згоды на сойм - i гэтага хапала, каб пазбавiць сойм сiлы. А калi маршалак пытау яго: Якая ж прычына? - адказвау коратка: Я пасол, не дазваляю, - i прамовiушы гэта, сядау, як нямы д`ябал, на усе просьбы i патрабаваннi iншых паслоу, каб назвау прычыну спынення сойма, адказвау толькi адно: Я пасол.

Тое ж рабiлася i на соймiках павятовых. Можа, толькi з той рознiцай, што на вальным сойме палiтыку рабiлi больш грошы, а на мясцовым узроунi у ход iшлi шаблi i кулакi. Ураджэнец вёскi Лапацiн Мсцiслаускага ваяводства Iгнат Лапацiнскi, што меу пасаду пiсара Вялiкага княства Лiтоускага, успамiнау у сваiм Дыярушы жыцця, як ён у 1733г. яшчэ хлопчыкам прыглядауся з хорау касцёла на ход мсцiслаускага соймiку: Пан Лявон Iльiнiч з партыi Валовiчау, маючы у руках старасвецкую… сякеру тонкай работы, хацеу ёю ударыць у лоб падстаросту Шпiлеускаму, але той уцёк, а Станiслау Валовiч ускочыу на стол i выхапiу шаблю. Тады абедзве партыi не ленавалiся, асаблiва калi два браты Завiстоускiя перакулiлi стол на партыю Валовiчау. Секанiна працягвалася каля гадзiны… У абодвух партый мноства было пасечаных… двое ж ад цяжкiх ран адразу памерл. (№ 1 ст. 152)

Трэба таксама адзначыць, што калi польская i лiтоуская шляхта дамагалася ад вярхоунай улады уступак, то яна мела на увазе усталяваць такi парадак, пры якiм яна магла б вызвалiцца ад уплыву магнатау i у палiтычных адносiнах стаць з iмi на адзiн узровень. Сапрауды, з юрыдычнага пункт?/p>