Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ьна займаюцца выкананнем рэлiгiйных мерапрыемствау i складаюць асобную арганiзацыю. Яно па свайму сацыяльна-юрыдычнаму становiшчу прымыкала да прывiлiяванай шляхты. Але у Вялiкiм княстве Лiтоускiм прадстаунiкi духавенства розных цэрквау (праваслаунай, каталiцкай, пратэстанцкай, унiяцкай) у розныя часы мелi неаднолькавае становiшча.

Што тычыцца сялянскага саслоуя, то трэба адзначыць, што у другой палове XVI - першай палове XVII ст. працягвалася фармiраванне феадальна-прыгоннiцкiх адносiн, iшло зацвярджэнне фальваркова-паншчыннай сiстэмы гаспадаркi. Да канца XVI ст. яна зацвердзiлася не толькi у дзяржауных, але i у прыватных i царкоуных маёнтках, што дазволiла iх уладальнiкам павялiчыць прыбыткi у 3-7 разоу.

Правядзенне у 1557г. аграрнай рэформы (Устава на валокi) саправаждалася замацаваннем сялян за зямлёй, пераутварэннем розных катэгорый сялянства у адзiны клас - саслоуе - прыгонныя сяляне. Гэта знайшло сваё адлюстраванне у заканадаустве. Другi Статут ВКЛ (1566г.) ужо усталявау 10-гадовы тэрмiн сыску беглых сялян, а трэцi Статут ВКЛ (1588г.) павялiчыу гэты тэрмiн да 20 год. Памер пажылага быу устаноулены ужо у 10 кап. лiтоускiх грошау. Гэта было ужо юрыдычным афармленнем прыгоннага права. У сувязi з гэтым становiшча сялян значна пагоршылася. Рэзка узраслi феадальныя павiннасцi i узмацнiлася сваволле феадалау. Нi у воднай краiне Заходняй Еуропы феадалы не мелi права падвяргаць селянiна смерцi. Аднак сойм Рэчы Паспалiтай у 1573г. дау феадалам права караць сялян согласно порозумения своего, у тым лiку i смерцю. (№ 3 ст. 50)

За сялянскi кошт жылi i кармiлiся дзяржава, шляхта, войска, царква. На iх карысць прыгонныя адпрацоувалi шматлiкiя павiннасцi. Галоунымi з iх былi паншчына, чынш i дзякла. Змены у павiннасцях накiраваны у бок павелiчэння паншчыны (ажно да 12 дзён на тыдзень з валокi на сям`ю). Акрамя галоуных павiннасцей, сяляне выконвалi вялiкую колькасць iншых работ i дадатковых павiннасцей: гвалты, згоны, чапавое, сплаука леса i г.д.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклiкала рост сялянскiх выступленняу. Яны прымалi розныя формы: уцёкi у iншыя землi, адмова выканання феадальных павiннасцей, забойства панскiх слуг цi самiх землеуладальнiкау, узброеныя выступленнi. Звычайна беларускiя сяляне беглi у прыдняпроускiя стэпы цi Расiю. У прыдняпроускiх стэпах яны улiвалiся у рады запарожскага казацтва. З найбольш масавых выступленняу беларускага сялянства супраць феадальнага прыгнёту трэба у першую чаргу адзначыць паустанне пад кiраунiцтвам С.Налiвайка у 1595г. (№ 3 ст. 51)

Нягледзячы на тое, што сялянскiя хваляваннi у канцы XVI - першай палове XVII ст. былi даволi частымi, яны усё ж такi насiлi лакальны характар i значна пауплываць на становiшча сялян не маглi. Найвысшага уздыму сялянскi рух дасягнуу у 1648-1654 гг., у час вызваленчай вайны украiнскага i беларускага народау.

Жыхароу гарадоу i мястэчак называлi мяшчанамi. Мяшчанскае саслоуе уключала у свой склад розныя катэгорыi гараджан: рамеснiкау, купцоу-гандляроу, домауладальнiкау i iнш.

У маёмасных адносiнах мяшчанства падзялялася на тры асноуныя пласты. Вышэйшыя складалi вярхi гарадской адмiнiстрацыi, буйныя купцы i гандляры, землеуладальнiкi. Рамесныя майстры, уладальнiкi лавак i рыначных ларкоу, неэлiтнае духавенства, служачыя гарадской i урадавай адмiнiстрацыi складалi сярэднi пласт гараджан (недзе 40-50% жыхароу). На нiжэйшай ступенi сацыяльна-маёмаснай лесвiцы у гарадах знаходзiлiся каморнiкi, лёзныя, гультаi, парабкi - гарадскiя нiзы. Першыя два са згаданых пластоу гарадскога насельнiцтва былi адгароджаны сваiмi замкнёнымi прафесiйна-карпаратыунымi аб`яднаннямi як ад гарадскiх нiзоу, так i ад земляробча-сялянскага стану.

Большасць гарадоу i каля паловы мястэчак належылi гасудару. Астатнiя былi прыватнауласнiцкiмi. Але i у гасударавых гарадах i мястэчках мелiся асобныя кварталы, якiя не падпарадкоувалiся гарадскiм уладам, а асобным свецкiм альбо духоуным феадалам. Яны карысталiся асобнымi прывiлеямi i выконвалi абавязкi на карысць свайго гаспадара. Гэтыя часткi гарадоу i мястэчак называлiся юрыдыкамi.мкнучыся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi, жыхары гарадоу змагалiся за грамату на самакiраванне (Магдэбургскае права). Яны дазвалялi мяшчанам арганiзоуваць адмiнiстрнацыйныя i судовыя органы улады у гарадах, вызначаць парадак выбару службовых асоб, арганiзоуваць рамесныя цэхi, кантраляваць гандаль i збор падаткау. Да канца XVI ст. яго дабiлiся амаль усе больш цi менш значныя гарады Беларусi.

Гараджане выконвалi розныя павiннасцi на карысць дзяржавы цi феадала: плацiлi грашовыя подацi, выконвалi будаунiчыя i гаспадарчыя работы, пастаулялi падводы i г.д. Рамеснiкi прыватнауласнiцкiх гарадоу частку сваёй прадукцыi, акрамя грашовых выплат, аддавалi феадалу. Але натуральныя павiннасцi паступова замянялiся грашовымi. (№ 3 ст. 53)

Такiм чынам, пануючым прывiлеяваным саслоуем у Рэчы Паспалiтай з`яулялася шляхта, статус якой быу абумоулены яе выключным правам на валоданне зямлёй. Яна мела надзвычай шырокi спiс асабiстых i палiтычных правоу.Мяшчанства ж i сялянства уяулялi сабой непрывiлiяваныя станы-саслоуi, абцяжараныя шматлiкiмi падаткамi i павiннасцямi.

рэч паспалiтая унiя княства лiтоускае

Заключэнне

 

Люблiнская унiя 1569г., якая аб`яднала дзве суседнiя краiны - Вялiкае княства Лiтоускае i Польскае каралеуства, стала значнай гiстарычнай падзеяй, бо на карце з`явiлася магутная дзяржава - Рэч Паспалiтая. Да гэтага аб`яднання краiны прывёу цэлы шэраг як унутрыпалiтычных, так i знешнепалiтычных прычын.

Умовы аб`яднання адпавядалi у першую чаргу iнтарэсам польск?/p>