Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация - Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство

УВОДЗІНЫ

 

За гады Вялікай Айчыннай вайны і часовай акупацыі Савецкая Беларусь падверглася вялікаму спусташэнню. Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю або часткова знішчылі і спалілі 209 гарадоў і населеных пунктаў гарадскога тыпу, 9200 сёл і вёсак, спалілі, разбурылі і пашкодзілі 70,2 тысячы хат, якія належалі дзяржаве, 391 тысячу хат грамадзян і пазбавілі прытулку мільёны савецкіх людзей. Разбурылі і знішчылі больш 10 тысяч прамысловых прадпрыемств; разарылі і знішчылі ўсе калгасы, саўгасы, машынна-трактарныя станцыі. За гады акупацыі ў Беларусі загінула больш 2 млн. 200 тыс. чалавек, больш 380 тыс. вывезена ў Германію. Галоўная задача, якая стаяла перад дзяржаўнымі оганамі, асноўвалася ў тым, каб хутка ліквідаваць урон. [1].

У пасляваенныя гады ў БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 - 30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. Першым крокам да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 годзе і мясцовыя Саветы рэспублікі у 1948 г. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў непарушнага блока камуністаў і беспартыйных, успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым. [2].

У пасляваенныя гады аўтарытэт кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна дасягнуў свайго апагея. Ён станавіўся своеасаблівай міфалагічнай фігурай, з яго імем асацыіравалася перамога у Вялікай Айчыннай вайне і дасягненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Разам з тым ва ўмовах пасляваеннага жыцця грамадска-палітычныя настроі былі даволі супярэчлівымі. З аднаго боку назіраліся выразныя прыкметы культу асобы Сталіна, з другога - імкненне часткі грамадства да перамен. Былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь уносілі разнастайныя прапановы з мэтай удасканалення сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

заканадаўства беларускай пракуратура суд

 

Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё

 

Партыйную арганізацыю Беларусі да 1947 г. узначальваў П. Панамарэнка, а з 1947 па 1950 г. - М. Гусараў. Яны не зяўляліся беларусамі і на кіруючыя пасады прызначаліся цэнтральнымі органамі ўлады. Аўтарытэтам ў народзе карыстаўся П. Панамарэнка - былы кіраўнік Цэнтральнауа штаба партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця стала барацьба з касмапалітызмам, ці нізкапаклонствам перад Захадам. Барацьба з касмапалітызмам ажыццяўлялася нярэдка дзікімі, варварскімі метадамі. У рамках барацьбы з касмапалітызмам і беларускім нацыяналізмам была праведзена кампанія супраць часопісаў Беларусь і Полымя. Прыкметай паслеваеннага часу стала ўзмацненне рэпресій, якія закранулі амаль усе пласты насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы. Па яго асабістым указанні былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Разгортванню рэпрэсій садзейнічала скаладаная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Тут працягвалі узброеную барацьбу супраць савецкай улады былыя калабарацыяністы і ўдзельнікі фарміравання Арміі Краёвай. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі нармалізавалася толькі да сярэдзіны 1950-х гг. [3].

Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У 1952 г. адбыўся XIX зезд ВКП(б). Ён змяніў назву партыі, замест назвы Усесаюзная Камуністычная партыя (бальшавікоў) партыя пачала называцца Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза. (КПСС). Змены пачаліся пасля смерці І. Сталіна ў сакавіку 1953 г. У мэтах дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця пачалі рэгулярна прводзіцца пленумы, аднаўляліся калектыўныя метады кіравання. Былі зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. На новы узровень уздымалася работа Саветаў. Былі пашыраны правы абласных, гарадскіх і раённых Саветаў. Рабіліся некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, змяншэнню бюракратызму, валакіты. У сувязі з законам СССР ад 15 сакавіка 1953 г. Аб пераўтварэнні міністэрстваў СССР у БССР была праведзена рэарганізацыя цэнтральнага апарату. У выніку зменшылася колькасць міністэрстваў і ведамстваў, умацоўваліся кадрамі вобласці і раёны.

Тэрыторыя БССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паводле дамовы паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 года Аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы, у склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі БССР 1937 года (арт. 16) і без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам тэрыторыя БССР зменшылася больш чым на 30 тыс. кв. км і склала 207,6 тыс. кв. км. У пачатку 1947 года у БССР было 12 абласцей, 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 года Бабруйская, Баранавіцкая, Палесская, Пінская і Полацкая вобласці былі скасаваны., астатнія ўзбуйнены. Прайшло таксама ўзбуйненне Сельскіх саветаў колькасць якіх зменшылася з 2520 да 1922. Здзейсненыя меры дазволілі некалькі спрасціць структуру апарата кіраўніцтва і наблізіць яго да гаспадаркі і культурнага развіцця. У Беларусі прыма