Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация - Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство

ліся меры па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Гэтаму спрыяла скасаванне ў верасні 1953 г. нарады пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР, былі ліквідаваны воінскія пракуратуры і трыбуналы войск МДБ. Аднаўляўся парадак, паводле якога грамадзяне пазбаўляліся волі толькі ў адпаведнасці з прыгаворам суда. У сувязі з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Аб амністыі (27 сакавіка 1953 г.) разам з крымінальнымі элементамі пачалася кампанія па вызваленню вязняў, асуджаных па палітычных матывах тэрмінам да 5 гадоў. Іх працаўладкаваннем займаліся мясцовыя партыйныя і савецкія органы. Але массавае датэрміновае вызваленне вязняў пачалося толькі пасля ХХ зезда КПСС.

Такім чынам, культ асобы Сталіна, камандна-адміністрацыйная сістэма, дыктатарскі рэжым наклалі цяжкі адбітак на грамадства. Гэта прывяло да грубейшых парушэнняў дэмакратыі, законнасці, адмоўна ўплывала на духоўны і маральны стан людзей. [4].

 

Права БССР у пасляваенныя гады

 

У пасляваенныя гады права было накіравана перш за ўсё на ўзнаўленне парушанай вайной народнай гаспадаркі. Змены ў савецкім заканадаўстве адбываліся галоўным чынам шляхам прыняцця адпаведных нарматыўных актаў заканадаўчымі органамі СССР.

Грамадзянскае заканадаўства пасляваеннага перыяду было накіравана на ўзнаўленне народнай гаспадаркі, ахову правоў дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама правоў савецкіх грамадзян. 30 кастрычніка 1943 г. урад Беларускай ССР уклаў адказнасць за захаванне пакінутай і не прынятай наследнікамі маёмасці да моманту прыняцця яго на ўлік фінансавымі органамі на кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, домакіраўніцтвы, а на тэрыторыі сельсаветаў - на іх выканкамы. Былі створаны камісіі па выяўленню, ацэнцы і выкарыстанню маёмасці дзяржаўных фондаў. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі прымаюцца таксама меры па пошуку і вяртанню эвакуіраванай дзяржаўнай і кааператыўнай маёмасці. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за крадзяжы, нястачу і страту тавараў, гаручага матэрыялу, згубу коней і буйной рагатай жывёлы.

сакавіка 1945 г. указам Прэзідыума Верхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змяненні ў парадак атрымання маёмасці ў спадчыну, абумоўленыя сітуацыяй, якая склалася вакол замацавання правоў на асабістую маёмасць. Было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памёрлага. Усталёўвалася чарговасць закліку да наследвання маёмасці. Спадчыннікамі першай чаргі зяўляліся дзеці, муж і непрацаздольныя бацькі памёрлага, а таксама іншыя непрацаздольныя, якія заставаліся на ўтрыманні спадчынадаўцы не меней года да яго смерці. У выніку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі або непрыняцця імі спадчыны да наследвання заклікаліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сёстры памёрлага. Указам былі пашыраны правы спадчынадаўцаў па распараджэнню ўласнай маёмасцю. Яна магла быць адпісана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў па законе, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Важным было тое, што спадчынадавец атрымаў права адпісваць сваю маёмасць любому грамадзяніну пры ўмове адсутнасці законных спадчыннікаў. 27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэне аб Дзяржаўным арбітражы Беларускай ССР. Гэтым палажэннем регламентыраваўся парадак разгляду маёмасных спрэчак паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі дзяржаўнага сектара.

Значныя змяненні ў шлюбна-сямейнае заканадаўства ўнёс указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 г., які перш за ўсё закранаў форму заключэння шлюбу і парадак яго скасавання. У адпаведнасці з указам толькі шлюб, зарэгістраваны ў органах запісаў актаў грамадзянскага стану (ЗАГСе), прызнаваўся маючым юрыдычную сілу. У адрозненне ад ранейшага заканадаўства фактычныя шлюбныя адносіны не прыраўноўваліся да зарэгістраванага шлюбу. Указ растлумачыў, што шлюбы, заключаныя савецкімі грамадзянамі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі, маюць аднолькавую сілу са шлюбамі, зарэгістраванымі ў органах ЗАГСа. Гэта правіла пашыралася і на скасаванне шлюбу.

На падставе нормаў гэтага ўказа, дапоўненых прыказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 сакавіка 1945 г., а таксама інструкцыяй Народнага камісарыята юстыцыі СССР ад 27 лістапада 1944 г. Аб парадку разгляду судамі спраў аб скасаванні шлюбу, быў значна ўскладнены парадак скасавання шлюбу. Ранейшы парадак скасавання шлюбу праз органы запісаў акту грамадзянскага стану быў адменены, а ўсталяваны толькі судовы парадак скасавання шлюбу з дзвюма стадыямі шлюбаразводнага працэсу. Уводзілася новая спецыяльная стадыя судовага разгляду - прымірэнчае правядзенне ў народным судзе.

Справы аб скасаванні шлюбу разглядаліся па заявах мужа і жонкі або аднаго з іх, як правіла, па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку аб будучым разглядзе справы адносна разводу. Мужам прадстаўлялася права спыняць справу ў любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі зяўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім пасля разводу застаюцца дзеці, і ўсталёўваў памер спагнання на іх утрыманне аліментаў, а таксама здзяйсняў падзел маёмасці і інш. Указам ад 8 ліпеня 1944 г. уводзіліся змены ў рэгуляванне прававога становішча дзяцей, якія нарадзіліся па-за шлюбам.

Указ ад 8 ліпеня 1944 г. меў вялікае значэнне для ўмацавання сацыяльна-эканамічнага інстытута сямі. Так, было значна пашырана кол?/p>