Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд
Информация - Юриспруденция, право, государство
Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство
»яліся з дапамогай пасольстваў і камісій СССР у замежных краінах, нягледзячы на тое, што Канстытуцыі БССР і СССР не ўтрымлівалі ніякіх палажэнняў, якія б забаранялі развіццё непасрэдных дыпламатычных зносінаў БССР з іншымі дзяржавамі. Асаблівае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займалі шматбаковыя дагаворы з дзяржавамі. На працягу 40 - 80-х гг. рэспубліка ўдзельнічала ў розных міжнародных канферэнцыях (больш 300). Сярод іх трэба адзначыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., скліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй - былымі саюзнікамі Германіі.
Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права здзяйсняўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перамоў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на шматбаковай аснове. БССР нязменна прымала актыўны ўдзел у розных міжнародных канферэнцыях, спецыяльна скліканых з мэтай здзяйснення кадыфікацыі асобных галінаў і інстытутаў міжнароднага права. Разам з СССР і УССР Беларуская ССР удзельнічала ў працы дыпламатычный канферэнцыі па абароне ахвяраў вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. У 1954 г. прадстаўнікі Беларускай ССР удзельнічалі ў працы Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.
Нягледзячы на ўсе складанасці міжнароднага становішча і ўнутранага жыцця, у Беларускай ССР працягваўся працэс ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і ўдзелу ў міжнародным жацці. У пасляваенны перыяд атрымалі далейшае развіццё міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай ССР, яна ўступала ў непасрэдныя перамовы з замежнымі дзяржавамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі ажыццяўлялася ў межах агульнай лініі сацыялізму пад непасрэдным кантролем кіраўніцтва СССР.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця насельніцтва БССР першых пасляваенных гадоў зўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, хаця палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. Такiм чынам, пасля вайны грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроды сталiнскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя ўсiх бакоў жыцця, неймавернае ўсхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу, скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся метады адмiнiстрацыйнага прымусу. З цягам часу пачынаецца перыяд адноснай дэмакратызацыі. Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953-1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве. Прымаюцца асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы. Такім чанам дзяржава і права развіваліся паэтапна, пад уздзеяннем шматлікіх унутраных і знешніх прычын. Можна адзначыць, што ў гэты перыяд значна ўзрасла заканадаўчая актыўнасць рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады, пашыралася сфера прававога рэулявання. Вельмі выжным зяўляецца тое, што была актывізавана праца па кадыфікацыі заканадаўства, вынікам гэтага сталі новыя пастановы, зводы законаў БССР. Значная частка прававых актаў БССР была прынята ў адпаведнасці або на аснове агульнасаюзнага заканадаўства, таму гэта гаворыць, што не было яшчэ поўнай самастойнасці ў сферы праватворчасці.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.Очерки истории государства и права Республики Беларусь (1917 - 1995 гг.) / Вишневский А. Ф. Учебное пособие. Минск 1995.
2.Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. Люты 1917 г. - 2000 г. / Г 46 Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, Э. А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. - 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн. : Універсітэцкае, 2000.
.Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г.: вучэб. Дапам. / Я. К. Новик, И. Л. Качалаў, Н. Я. Новик; пад рэд. Я. К. Новика. Минск 2009.
4.Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнценка, У. І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. - Мн. 1995.
5.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар - 3-е выданне. - Мінск 2009.
.Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік: У 2 ч. Ч. 2. - Мінск 2003.
.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. Дап. / А. Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.