Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация - Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство

° асобаў, якія мелі права на дзяржаўную дапамогу пры шматдзетнасці; упершыню прадугледжвалася дзяржаўная дапамога адзінокім маці, якія не знаходзіліся ў шлюбных адносінах; быў уведзены падатак з асобаў, якія былі ў шлюбе, аднак не мелі дзяцей (знакаміты падатак на бяздзетнасць) і інш.

Многія новыя нормы і палажэнні, якія істотна змянілі рэгуляванне шлюбна-сямейных адносінаў, пазней былі ўключаны ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сямі і апецы БССР 1969 г.

Асноўная задача крымінальнага заканадаўства ваеннага перыяду заключалася ў ахове ўсталяванага правапарадку, павышэнні воінскай і працоўнай дысцыпліны. У сувязі з чым былі прыняты законы, накіраваныя на ўвядзенне альбо на ўзмацненне крымінальнай адказнасці за шматлікія правапарушэнні. Пасля завяршэння вайны дзеянне надзвычайных крымінальных законаў ваеннага перыяду ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. было скасавана. Аднак на тэрыторыі Заходняй Беларусі яны працягвалі дзейнічаць да 4 ліпеня 1946 г.

ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнаа Савета СССР прыняў указ Аб амністыі ў сувязі з Перамогай над гітлераўскай Германіяй. У адпаведнасці з ім поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да зняволення на тэрмін да трох гадоў, а для асобаў, асуджаных да зняволення на тэрмін звыш трох гадоў, тэрмін неадбытага пакарання скарочваўся напалову. Вызваляліся ад пакарання тыя асуджаныя, у дачыненні да якіх была ўжыта адтэрміноўка выканання прысуду да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не распаўсюджвалася на асобаў, якія былі асуджаны за здзяйсненне асабліва небяспечных злачынстваў - дзяржаўных злачынстваў, крадзяжоў дзяржаўнай і грамадзянскай маёмасці, бандытызму, забойстваў, разбояў, а таксама на асоб, неаднаразова асуджаных за растраты, крадзяжы, рабаванні і хуліганства. У 1947 г. у СССР была адменена смяротная кара, аднак яна была зноў уведзена у 1950 г. адносна дзяржаўных злачынстваў, а ў 1954 г. прымяненне яе было пашырана на цяжкія крымінальныя злачынствы.

Пасля вайны распачалася рэарганізацыя дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў накірунку іх дзейнасці ва ўмовах мірнага часу. Нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, усталяваныя ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. Аб ваенным становішчы, былі скасаваныя. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Накірункі і развіццё права

У сярэдзіне - другой палове ХХ ст. права Беларускай ССР развівалася ў рэчышчы агульнасаюзных тэндэнцый. На першым этапе, у канцы 40-х - 50-я гады, заканадаўчая дзейнасць рэспублікі была накіравана на ўзнаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, а ў наступныя гады, як адзначалася ў рашэннях КПСС, - на ўсебаковае разгортванне і ўдасканаленне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх грамадзян у кіраванні дзяржавай, гаспадарчым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне працы дзяржаўнага апарата. Вельмі характэрнымі нарматыўнімі актамі, якія адлюстрўваюць сутнасць дадзенага этапу развіцця савецкай дзяржаўнасці, зяўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР, а таксама пастановы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і УЦСПС - вышэйшага кіраўніцтва прўсаюзамі СССР. Гэтыя акты прымаліся не толькі ў сувязі з вырашэннем агульнасаюзных пытанняў, але і непасрэдна закраналі пытанні дзейнасці рэспублікі.

 

Грамадзянскае права

 

Прыняты ў 1923 г. Грамадзянскі кодэкс БССР не адпавядаў новым умовам развіцця дзяржавы і грамадскіх адносінаў у пасляваенны перыяд. Узнікла патрэба кардынальнага ўдасканалення заканадаўства ў сферы грамадзянскага права. Тым больш, што ў даваенны і пасляваенны перыяды была прынята значная колькасць асобных грамадзянска-прававых актаў, што выклікала неабходнасць правядзення новай сістэматызацыі грамадзянскага заканадаўства.

Вялікае значэнне мела пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 7 мая 1954 г. Аб судовай практыцы па справах аб усталяванні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян. Яна замацоўвала пераважны судовы разгляд такіх спраў, прыводзіўся прыкладны пералік падлягаючых усталяванню ў судзе фактаў: аб наяўнасці роднасных адносінаў, рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, нараджэнні, смерці; знаходжанні ў фактычных шлюбных адносінах, знаходжанні на ўтрыманні; прыналежнасці праваўстанаўліваючых дакументаў.

чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце. У ім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантораў, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў, парадак іх здзяйснення і інш. Сетка натарыяльных кантораў у рэспубліцы з 1954 г. зацвярджалася Міністэрствам юстыцыі БССР.

Судовая сістэма

 

У пасляваенны перыяд сістэма судовых органаў Беларусі была ўзноўлена ў тым жа выглядзе, у якім яна існавала да вайны. Судовая сістэма БССР уключала ў сябе народныя суды, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўчастка, абласныя суды і Вярзоўны суд БССР.

У канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. у сістэму, якая існавала ў гэты перыяд, уносяцца пэўныя змены. На падставе указа 14 жніўня 1954 г. у абласных судах былі створаны прэзідыумы ў складзе старшыні суда, яго намеснікаў і двух членаў суда. Прэзідыумы разглядалі крымінальныя і грамадзянскія справы ў парадку нагляду па пратэстах пракурора вобласці і старшыні абласнога суда на прысуды і рашэнні народных судоў, якія ўступілі