Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация - Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство

°праўі мужчыны і жанчыны была дапоўнена палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе шматдзетным і адзінокім маці.

У пасляваенны перыяд актывізаваў сваю дзейнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. У яго склад уваходзілі аддзелы: інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да разгляду хадайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы, а таксама канцылярыя Прэзідыума і прыёмная Старшыні Вярхоўнага Савета рэспублікі. З 1947 г. па 1965 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР кіруе арганізацыйна-масавай працай мясцовых саветаў і іх выканкамаў, зацвярджае палажэнні аб выбарах, прымае ўказы аб парадку правядзення выбараў, вырашае пытанні адміністрацыйна-тэрятарыяльнага падзелу ў рэспубліцы, здзяйсняе нарматворчую дзейнасць, ратыфікуе розныя міжнародныя дагаворы.

Адбудова дзяржаўнага апарата

З 1946 па 1955 гг. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР:

Кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў;

Зацвярджаў палажэнні аб выбарах;

Прымаў указы аб парадку іх правядзення;

Вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрятарыяльнага падзелу ў рэспубліцы;

Ратыфікаваў міжнародныя дагаворы;

Ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць (25 снежня 1951 г. прыняў Указ Аб дзяржаўным сцягу БССР, 24 верасня 1955г. - Указ Аб дзяржаўным гербе БССР і інш).

У 50-я гады развіваецца кантрольна-наглядальная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, зяўляюцца новыя камісіі. Пачынаючы з 50-х гг., адбываецца змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублікі. У 1954 г. ліквідуюцца Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская, Полацкая вобласці. [5].

 

Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР

 

У канцы вайны актывізуецца міжнародная дзейнасць вышэйшых органаў улады Саюза ССР. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны савет СССР прыняў закон Аб прадстаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх зносінаў і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісярыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі. Закон замацаваў права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дамовы і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў закон Аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў, на падставе чаго быў унесены шэраг дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г. Наркамат замежных спраў БССР адразу ж пачаў актыўна ўдзельнічаць у міжнародных зносінах. Напрыклад, увосень 1944 г. адбываліся беларуска-польскія перамовы па пытаннях змянення дзяржаўнай мяжы.

сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Утвораны орган разгарнуў актыўную дзейнасць у сферы міждзяржаўных адносінаў БССР, падцверджаннем чаму зявіўся ўдзел БССР, разам з 50 іншымі дзяржавамі, у заснаванні Арганізацыі Абяднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава. Пытанне аб удзеле ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена дэлегацаяй СССР восенню 1944 года на перамовах у Думбартон-Оксе. Аднак толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута дамова аб прадстаўніцтве ў ААН дзвюх з 16 савецкіх рэспублік - Беларускай ССР і Украінскай ССР. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі Абяднаных Нацый 26 красавіка 1945 года савецкая дэлегацыя паставіла пытанне аб уключэнні Беларускай і Украінскай рэспублік у склад ААН, матывуючы гэта тым, што яны валодаюць суверэннымі правамі, кожная з іх выставіла па мільёну байцоў у Чырвоную армію і што менавіта на гэтыя рэспублікі абрынуўся першы ўдар фашызму. Рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік паўнапраўных членаў ААН было прынята аднагалосна.

мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з народным камісарам замежных спраў К. У. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў працу канферэнцыі ААН. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважная дзяржаў-заснавальніц ААН, у тым ліку і прадстаўнікі БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. ратыфікаваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Удзел БССР у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і здзяйснялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка мела свае прадстаўніцтвы ў некаторых краінах, вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых канферэнцый, мела значную дагаворную практыку, аказвала дапамогу развіваючымся краінам. Цэнтральныя (Прэзідыум Верхоўнага Савета БССР, Савет Міністраў БССР, МЗС БССР) і замежныя (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) органы знешніх зносінаў выступалі з дэкларацыямі, заявамі і зваротамі па агульных і прыватных пытаннях міжнародных адносін. З цягам часу ўсталяваліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

У пасляваенны перыяд формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР атрымлівалі далейшае развіццё. БССР мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае Прадстаўніцтва БССР пры Арганіцацыі Абяднаных Нацый абараняла знешнепалітычныя інтарэсы рэспублікі ў розных органах ААН, уступала ў дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЭСКА ў Парыжы. Вызначаныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносінаў здзяйсняла і пастаяннае Прадстаўніцтва Саветаў Міністраў БCCР пры Савеце Міністраў СССР. Дыпламатычня зносіны Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяў?/p>