Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

Информация - Юриспруденция, право, государство

Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство

ў законную сілу, і касацыйныя пастановы судовых калегій абласнога суда. Такім чынам, абласныя суды сталі функцыянаваць і ў якасці судовай нагляднай інстанцыі. У пасляваенны перыяд пашыраецца кампетэнцыя Вярхоўнага Суда БССР. У 1948 г. пры Вярхоўным Судзе была створана калегія па дысцыплінарных справах. У 1954 г. утвараецца Прэзідыум Вяхоўнага Суда БССР у складзе старшыні суда, яго намеснікаў і двух членаў суда. Прэзідыум разглядаў у парадку нагляду крымінальныя і грамадзянскія справы па пратэстах Генеральнага пракурора СССР і пракурора БССР, старшыняў Вярхоўнага Суда СССР і Вярхоўнага Суда БССР і іх намеснікаў на прысуды і рашэнні народных судоў, якія ўступілі ў законную сілу, і касацыйныя пастановы судовых калегій Вярхоўнага суда Беларускай ССР.

У 1953 г. у кампетэнцыю Вярхоўных судоў былі перададзены крымінальныя справы аб найболей цяжкіх дзяржаўных злачынствах, якія раней былі падсудны ваенным трыбуналам. З 1954 г. Вярхоўны Суд БССР, таксама як і Вярхоўны Суд СССР, прыступіў да перагляду спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, разгледжаных у 30-я гг., і да рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій. У першай палове 1954 г. было перагледжана толькі некалькі дзесяткаў спраў. [5].

Крымінальнае права

 

Першым падвергнулася істотным зменам у пасляваенны перыяд крымінальнае права. Канстытуцыя СССР 1936 г. у першапачатковай рэдакцыі прадугледжвала, што крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. Значныя змены былі ўнесены ў крымінальнае Заканадаўства СССР. У 1945 - 1947 гадах была распачата падрыхтоўка Праекта Крымінальнага кодэкса СССР, але гэтая задума не была ажыццяўлена. У маі 1947 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ Аб скасаванні смяротнага пакарання. 4 чэрвеня 1947 года выйшлі два ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першы - Аб крымінальнай адказнасці за раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, згодна з якім вінаватыя ў крадзяжы караліся пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах тэрмінам ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. За больш цяжкія віды крадзяжу сацыялістычнай маёмасці або арганізаванай групай пакаранне ўстанаўлівалася ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах на тэрмін ад 10 да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, а неданясенне аб такім крадзяжы пагражала пазбаўленнем волі ад 2 да 3 гадоў, або ссылкай на тэрмін ад 5 да 7 гадоў. Другі Указ - Аб узмацненні аховы асабістай уласнасці грамадзян. Ім прадугледжвалася, што за просты крадзеж асабістай маёмасці грамадзян вызначалася пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 6 гадоў, пры групавым або паўторным - ад 6 да 10 гадоў; разбой караўся пазбаўленнем волі ад 10 да 15 гадоў. Змяненні і дапаўненні ў крымінальныя кодэксы ўносіліся на падставе агульнасаюзнага заканадаўства. У першай палове 50-х гадоў у СССР у сферы крымінальнага заканадаўства праявілася тэндэнцыя ўзмацнення жорсткасці крымінальнай адказнасці. Смяротная кара, скасаваная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 26 мая 1947 г., 12 студзеня 1950 г. была ізноў уведзеная ў дачыненні да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў. У 1954 годзе ужыванне смяротнай кары было пашырана на асобаў, якія здзейснілі наўмысныя забойствы пры абцяжарваючых абставінах. У наступныя гада кола злачынных дзеянняў, за якія ў якасці меры пакарання была прадугледжана смяротная кара, пашыраецца. 12 сакавіка 1951 г. быў прыняты закон, які паклаў пачатак міжнароднаму крымінальнаму заканадаўству ў СССР. Гэтым нарматыўным актам вызначалася крымінальная адказнасць за прапаганду вайны ў любой форме. Гэтаму садзейнічалі і навуковыя распрацоўкі савецкіх вучоных. У 50-я гг. праяўляецца і такая тэндэнцыя ў развіцці крымінальнага заканадаўства, як звужэнне сферы крымінальнай адказнасці. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. у СССР пачаўся перыяд пэўнай лібералізацыі грамадскіх адносінаў. Гэтая тэндэнцыя назіраецца і адносна крымінальнага заканадаўства. Вярхоўны Суд СССР прыступіў да перагляду спраў аб асуджэнні за контррэвалюцыйныя злачынствы. Толькі за перыяд з 1954 па 1956 гг. ён рэабілітаваў 7679 неабгрунтавана асуджаных грамадзян.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ліквідацыі тых негатыўных зяў у дзейнасці органаў раследвання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. Ліквідацыяй у 1953 г. асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага органа правасуддзя быў адноўлены прынцып ажыццяўення правасуддзя толькі судом. Паступова ліквідавалася празмерная цэнтралізацыя судовага нагляду, пашыраліся правы пракурорскага нагляду, адмяняліся працэсуальныя нормы, якія абмяжоўвалі права абвінавачанага на абарону і інш. [6].

 

Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР

 

Тэрыторыя Беларускай ССР у канцы 40-х гг. уключала ў сябе 12 абласцей: Баранавіцкую, Бабруйскую, Брэсцкую, Віцебскою, Гомельскую, Гродзенскую, Мінскую, Магілёўскую, Маладзечанскую, Пінскую, Палесскую (з цэнтрам у Мазыры) і Полацкую.

У лютым 1947 г. на падставе новага Палажэння аб выбарах адбыліся выбары ў вярхоўны Савет БССР другога склікання. На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты закон Аб змяненні і дапаўненні тэксту Канстытуцыі (Асноўнага закона) Беларускай ССР. У адпаведнасці з законам за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады рэспублікі было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сямі, зацвярджэнне справаздачаў аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР. Уносіліся ўдакладненні ў гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Норма аб раўн?/p>