1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Б

Вид материалаДокументы

Содержание


26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 19 стг - 1913 г
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6

Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г.

Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя – асноўная маса насельнiцтва гарадоў – не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў – 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.


25. Паўстанне 1863-1864 у Польшчы, Літве і Б.

У 1863-1864гг адбылося паўстанне, якое увайшло ў гісторыю як паўстанне К.Каліноўскага(нарадзіўся у фальварку Мастаўляны Гродзенскага уезда ў сям’і шляхцічаў, скончыў гімназію, паступіў на юрфак універсітэта, вучыўся добра, прымаў удзел ў гуртках, пазнаеміўся з прадстаўнікамі рэв. руху Расіі, Польшчы. Актыўна удзельнічаў у тайных гуртках, скончыў унів. 1860, вярнуўся ў Бел. і актыўна ўключ. у рэв.дзейнасць.Выпускаў газету “Мужыцкая праўда” 7№-оў на лац. мове).

Прычыны паўст.:

1.Абвастрэнне грам-паліт адносін ў грамадстве.

2.Абвастр. адносін царызма і польскага грамадства з часоў 3-х падзелаў РП.

3.Незадаваоленасць нас-ва вынікам рэформ 1861г.

4. Узрастанне нац. настрояў у зах. ускраінах імперыі, якой адбывалася ва ўмовах наспявання рэвалюц. сітуацыі ў Расіі

Пачатак паўст: 10 студзеня 1863 г – афіцыйна.

Пач.паўст. неабходна разглядаць з падзей, якія адбыліся у сакавіку 1861г у Варшаве – правядзенне дэманстрацыі, якая мела ярка акрэсленную нац.-патрыя. антырэпрэс. антыцарскую афарбоўку (была растраляна). У выніку восенню 1861 у Варшаве створан шведскі камітэт паўстання, затым ператвораны ў польска-цэнтральны камітэт

Ствараліся арганіз. цэнтры да нізоў паўстання, ідэалагічн. апрацоўка, стварэнне груп.

22 студзеня 1863-цэнтр. нац. камітэт абвясціў сябе часовым нац. урадам і заклікаў да рашучых дзеянняў.

Мэта: нападаць на расійскія войскі, забіваць ваеннакамандуючых. Царскі ўрад не быў падрыхтаваны да гэтага

Ход паўстання:

Часовы нац. урад выдаў маніфест і два аграрных дыкрэтаў, вызначана праграмма паўстання, Польшча абвяшчалася незалежнай краінай у іх карыстанне, надзяленне зямлей беззямельных сялян, канпенсацыя памешчыкам за адабраныя землі Т.чынам мы бачым у вызнач. праграмме выдзяляліся інтарэсы католікаў-палякаў, не разглядаліся пытанні беларусаў, украінцаў

Удзельнікі паўстання: дробныя чыноўнікі, дробназямельныя ібеззямельн. шляхта, разначын. інтэлегенцыя, чыноўнікі, намеснікі, студэнты (75%)

Т. чынам мы бачым, што асноўная частка насельніцтва-сяляне

У канцы студзеня 1869 на тэр. зах. паветаў з’явіліся атрады з Польшчы, некаторыя з іх рухаліся на цэнтр. раены Б., яны разбілі рэйды на ўрадавыя ўставы, нападалі на войскі. Першыя мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку-красавіку 1863. Ваенныя начальнікі на тэрыт. Бранскай губерніі-Урублеўскі, на астатняй частке паўстанне пачалося ў красакавіку 1863.

Паўстане Мінск. губерніі атрымала загад выступіць ў канцы красакавіка 1863, аднак першыя сутыкненні з царскімі войскамі паказалі, што яны не могуць супрацьстаяць.У Віцебск. губерніі таксама пачалі дзейніч. паўстанцкія атрады, да канца лета нац. урад у Варшаве прызнаў неабходн. ваен. дзеянні ў Зах. губерніях.

28 жніўня Віленскі аддзел атрымаў загад спыніць узброен. дзеянне і сканпенсіраваць сілы на паўстанне 1863. Для падаўлення паўстання ў Польшчы, Б. і Літве царс. урад прызначыў генерал-губернатара Мурав’ева і паспяхова падавіў паўстанне ў Вільні.

Прычынны паражэння паўстання: 1)яно не было добра падрыхтавана 2)недахоп зброі 3)супраць паўстанцаў дзейнічалі рагулярные войскі 4)раздрозненныя выступленні 5)абарончая тактыка 6)разнагалоссі паміж цэнтр-варшаўскім і правінц. Віленскім камітэтам кіраўніцтва 7)не было адзінага плана дзействія 8)паўстанне не падтрымалі сяляне: розныя інтарэсы: сяляне не жадалі змагацца за інтарэсы палякаў, іх мары РП 1772 10)не было адзінства і ў левых і правых, чырвоных і белых 11) здрацтва белых (багатых, заможных) 12)абяўанні маніфеста не выконваліся 13) падтрымка уніяцкай царквы

Вынікі: 1)яно было накіравана на паслабленне сялянскай рэформы 2)ліквідацыю рэшткі феадалізму 3) накіравана супраць самадзяржаўя 4)спрыяла абуджэнню нац. самасвядомасці 5)супраць нац. і саслоўн. няроўн. грамадзян 6)уздыму нац.-вызвал. руху 7)замарудзіць рэв. рух на Б.


26. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ 19 СТГ - 1913 Г


Адмена прыгоннага права стварыла умовы для больш хуткага развiцця капiталiстычных адносiн на Беларусi. Наяунасць феадальных перажыткау i перш за усё буйнага памешчыцкага землеуладання вызначала для Беларусi паcтуповы (Прускi) шлях буржуазнай, аграрнай рэвалюцыi, пры якiм буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала у буржуазную, надоуга захоувала свае прыгоннiцкiя правы.

У развiццi сельскай гаспадаркi Беларусi у другой палове XIX стагоддзя вызначаюць два перыяды: 1) 60-70 гады; 2) 80-90 гады.

Першы перыяд характэрызуецца панаваннем у памешчыцкай i сялянскай гаспадарках збожжавых напрамкау, распаусюджання абработачнай сiстэмы. Тэхнiчная узброенасць земляробства памешчыцкiх i сялянскiх гаспадарак нiчым не адрознiвалася. Але, не гледзячы на рэшткi феадальна-крэпасных адносiн, капiталiзм у сельскай гаспадарцы Беларусi развiвауся адносна хутка. Гэтаму спрыяла развiццё прамысловасцi, будаунiцтва чыгунак i гарадоу. Усё гэта спрыяла развiццю гандлёвых, земляробчых i рыначных адносiн.

Другi перыяд звязаны з сусветным аграрным крызiсам 80-90 гадоу, якi выклiкау рэзкае знiжэнне цен на хлеб, што прывяло да карэнных змяненняу у сельскай гаспадарцы i да канчатковай перамогi гандлёвага земляробства i павялiчэння рыначнага попыту. У сувязi з вялiкiм скарачэннем пасяуных плошчау пад збожжавыя культуры Беларусь пачала спецыялiзавацца на вытворчасцi тэхнiчных культур (бульба, лён) i мяса-малочнай жывёлагадоулi, звязанай з вытворчасцю мяса i сыру.

Развiццё малочнай гаспадаркi аказала уплыу на змяненне структуры пасяуных плошчау, зводзiлася шматкольная сiстэма, сiстэма севазвароту, прымянялiся мiнеральныя угнаеннi, выкарыстоувалiся машыны. Важным вiдам прадпрымальнасцi, як памешчыкау, так i заможных сялян, было вiнакурства (сыравiны жыта, бульба).

Развiццё гандлёвага земляробства, спецыялiзацыя яго па асобных галiнах (малочная, жывёлагадоуля, вытворчасць iльну, вiнакурства) пашырылi абмен памiж земляробствам i прамысловасцю. Гэта садзейнiчала росту унутранага рынку i прывяло у канцы XIX стагоддзя да з’яулення у памешчыцкай гаспадарцы буйных, высокатаварных, капiталiстычных форм, якiя працавалi выключна на рынак.

Равiццё капiталiстычных адносiн у сельскай гаспадарцы узмацнiла працэс сацыяльнага расслаення сялянства. З аднаго бoку расла сельская буржуазiя, а з другога павялiчвалася маламаёмастнае сялянства. Заможныя сяляне вялi сваю гаспадарку, выкарыстоуваючы наёмную працу, гандлявалi. Гэта свeдчыла аб магчымасцi развiцця на Беларусi фермерскага шляху развiцця капiталiзму у сельскай гаспадарцы, але ж гэтаму перашкoдзила наяунасць памешчыцкага землеуладання.

У другой палове XIX стагоддзя адзначаны значны рост мануфактурнай вытворчасцi. У канцы XIX стагоддзя на Беларусi працавала 760 мануфактур (дрэваапрацоучая i iншыя), павялiчылася колькасць фабрык i заводау, на канцы XIX стагоддзя iх колькасць была 1130.

Найбольш значнымi тэмпамi у 90-х развiвалася машынная iндустрыя, найбольш буйныя фабрыкi i завoды знаходзiлiся у гaрадах, у 2,2 раза павялiчылася гарадское насельнiцтва Беларусi. Да 100.000 павялiчылася колькасць жыхароу Брэста, Гомеля, Магiлёва, Гродна.

Росту гарадоу спрыяла развiццё прамысловасцi, пашырэнне гандлёвых сувязей i удасканаленне транспартнай сiстэмы. Праз Беларусь прайшлi Пецярбургская, Варшауская, Рыжска-Арлоуская, Маскоуска-Брэсцкая чыгункi i магiстралi. У гандлi страчваюць сваю роль кiрмашы, актывiзуецца дзейнасць крам i лавак.

Фармiруецца значны слой прадпрымальнiкау. Буржуазiя пашыралася за кoшт прадстаунiкоу рoзных саслоуяу (дваранства, купецтва, мяшчанства, сялянства).

Павялiчылася колькасць пралетарыяу. Сацыяльнай базай папаунення пралетарыяту было збяднелае сялянства.


27. Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.


Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.

У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.

У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.

Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.

Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.

18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.

У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.

Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.

Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.


28. Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.

З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.

Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.

Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.


29. Беларусь ва умовах І-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.

У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі

На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.

Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.

З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.

Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы.

Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.

Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.

Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.

Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.

22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.


30. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.

У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.

У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі.

З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.

Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.

Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі.

Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана.

Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.

У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.

У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.

Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.

7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.

Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны


31. Утварэнне бел. нацыі. Култ. Бел ў ХІХ-пачатку ХХ ст.

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.

Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.

Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.

За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.