А. У. Літвінскі >21. 04. 2011 г

Вид материалаДокументы

Содержание


Змест вучэбнага матэрыялу
Навукова-тэарэтычны змест раздзела
Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь
Студэнты павінны ўмець
Навукова-тэарэтычны змест раздзела
Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі
Навукова-тэарэтычны змест раздзела
Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.
Студэнты павінны ўмець
Навукова-тэарэтычны змест раздзела
Раздзел 5. Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах
Навукова-тэарэтычны змест раздзела
Тэматычны план
Пытанні і заданні для самакантролю
Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы
Дадатковая літаратура
Подобный материал:


Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін


«Зацвярджаю»

Заг. кафедры сацыяльна-гуманітарных

дысцыплін

А.У. Літвінскі

21. 04. 2011 г.


Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні кафедры.

Пратакол № 8 ад 21. 04. 2011 г


Метадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі да ўваходнага

камп’ютарнага тэсціравання


па ________________гісторыі Беларусі____________________


для спецыяльнасці: “Геаэкалогія”


____1____курс____________________________І_семестр____________

_________________Факультэт завочнай адукацыі _______________


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


Раздзел 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь


Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:
  • прыкметы першабытнаабшчыннага ладу, феадальнай грамадска-эканамічнай фармацыі, сярэднявечнай аграрна-рамеснай цывілізацыі;
  • сацыяльную (саслоўную) структуру сярэднявечнага феадальнага грамадства;
  • фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў ва ўсходніх славян;
  • утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і асноўныя этапы развіцця ў ім беларускіх зямель;
  • праблемы этнагенезу славян, фарміравання усходнеславянскай супольнасці, станаўлення беларускага этнасу;
  • канфесійную структуру беларускага грамадства;
  • дасягненні ў развіцці культуры Беларусі сярэднявечнага перыяду;
  • асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў сярэднія вякі.

Студэнты павінны ўмець:
  • вызначаць прыкметы разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і наступствы неалітычнай рэвалюцыі, станаўлення аграрна-рамеснай цывілізацыі ў сярэднія вякі на тэрыторыі Беларусі;
  • характарызаваць працэс фарміравання аграрных сацыяльнаэканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі;
  • ацэньваць значэнне Кіеўскай Русі ў гісторыі ўсходнеславянскага свету, характарызаваць ролю і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у сістэме дзяржаўнасці ўсходніх славян;
  • характарызаваць ролю і месца беларуекіх зямель у дзяржаўным уладкаванні ВКЛ;
  • адрозніваць падыходы да вывучэння этнагенезу славян і фарміравання беларускага этнасу (народнасці);
  • вызначаць ролю рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў сярэднявечнага чалавека аб навакольным свеце, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі і характарызаваць іх узаемаўплыў;
  • ацэньваць асноўныя дасягненні культуры ўсходнеславянскіх народаў у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу;
  • характарызаваць узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам і Польскім каралеўствам, прычыны і наступствы Крэўскай уніі.


Навукова-тэарэтычны змест раздзела

1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

2. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка.

3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.

  1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладцзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
  2. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІУ-ХУ стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).
  3. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.



Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь


Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:
  • прыкметы аграрна-рамеснай і індустрыяльнай цывілізацый, сутнасць мадэрнізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі Новага часу;
  • асаблівасці фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, этапы вырашэння аграрнага пытання ў XVI - пачатку XX ст. і іх змест;
  • сутнасць, асаблівасці і вынікі прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі;
  • месца рэформ і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у станаўленні індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;
  • асаблівасці становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;
  • асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях;
  • змест грамадска-палітычных вучэнняў і рухаў: лібералізму, кансерватызму, народніцтва, сацыял-дэмакратыі, нацыянал-дэмакратызму, марксізму, меншавізму, бальшавізму;
  • сутнасць і змест эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі;
  • асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускага нацыянальнага руху;
  • наступствы войнаў XVI - пачатку XIX ст. для беларускага народа, уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, становішча ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.

Студэнты павінны ўмець:
  • арыентавацца ў агульнаеўрапейскіх сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсах і прымяняць мадэрнізацыйны падыход пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў перыяд Новага часу;
  • характарызаваць эвалюцыю аграрных адносін у выніку рэформ Жыгімонта II Аўгуста, П. Дз. Кісялёва, Аляксандра II, П. А. Сталыпіна, а таксама асноўныя тэндэнцыі развіцця фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і прычыны крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы;
  • характарызаваць асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;
  • ацэньваць ролю буржуазных рэформ 60-70-х гг. XIX ст. і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;
  • вызначаць месца і ролю ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай;
  • адрозніваць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі;
  • выяўляць спецыфіку і ідэалагічныя асновы грамадска-палітычнага руху ў Беларусі XIX - пачатку XX ст. і ацэньваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ-ХХ стст.;
  • ацэньваць ролю Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва ў развіцці культуры беларускага народа, а таксама ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці культуры ўсходніх славян;
  • характарызаваць асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі і афармлення нацыянальнай ідэі;
  • характарызаваць становішча беларускіх зямель падчас войнаў ХУІ-ХУШ стст., падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны.


Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.
  2. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.
  3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

  1. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця.
  2. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХУІ-ХУШ стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў.

  1. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХУІ-ХУІІІ стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX - пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.
  2. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

8. Месца беларускіх зямель ў геапалітычнай прасторы Еўропы ў эпоху Новага часу. Войны ХУІ-ХУШ стст. і іх наступствы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайне 1812 г. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.


Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі


Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:
  • сутнасць мадэрнізацыйных працэсаў у гісторыі Беларусі савецкага перыяду;
  • ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ва ўсталяванні савецкага грамадства;
  • шляхі афармлення беларускай дзяржаўнасці на аснове нацыянальнага руху і савецкай рэвалюцыйна-класавай аснове;
  • сутнасць і асаблівасці правядзення палітыкі ваеннага камунізму, нэпа, беларусізацыі, індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР;
  • характэрныя рысы савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, этапы і шляхі яе эвалюцыі;
  • прыкметы індустрыяльнай цывілізацыі;

• асаблівасці развіцця савецкай літаратуры і мастацтва.

Студэнты павінны ўмець:
  • выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы для характарыстыкі заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі беларускага грамадства ў савецкі перыяд;
  • характарызаваць Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. як сацыяльную;
  • вызначаць шляхі, этапы і ацэньваць вынікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці;
  • характарызаваць дасягненні і супярэчнасці савецкай сацыяльнаэканамічнай сістэмы;
  • раскрываць працэс станаўлення і перадумовы крызісу савецкай грамадска-палітычнай сістэмы;
  • характарызаваць уплыў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на індустрыяльнае развіццё Беларусі як складовай часткі адзінага гаспадарчага комплексу СССР;

• ацэньваць вынікі ажыццяўлення «культурнай рэвалюцыі» ў БССР, асноўныя дасягненні беларускага народа ў развіцці матэры-яльнай і духоўнай культуры ў савецкі перыяд.


Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальнадэмакратычных і беларускіх нацыянальных партый і арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Расіі і Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі.
  2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальнадэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя балынавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у складзе СССР.
  3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўнапартыйнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гт. XX ст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.

4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.

5. Кулыурнае і духоўнае жыццё ў БССР. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-80-я гг. XX ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.


Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.


Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:
  • асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі пасля Першай сусветнай вайны;
  • становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, вынікі працэсу афармлення тэрыторыі БССР у 20-30-я гг. XX ст., ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны;
  • характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сутнасць расавай тэорыі фашызму і асаблівасці правядзення палітыкі генацыду; прычыны і характар калабарацыянісцкага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі;

• месца і роля БССР ва ўмовах пасляваеннага супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

Студэнты павінны ўмець:
  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ва ўмовах фарміравання Версальска-Вашынггонскай сістэмы;
  • аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі;
  • ацэньваць гістарычнае значэнне Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў Перамогу над фашысцкай Германіяй;
  • характарызаваць ролю і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі, звязанай з «халоднай вайной» і гонкай узбраенняў.


Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларускае пытанне пры афармленні ВерсальскаВашынгтонскай сістэмы. Беларуская эміграцыя.
  2. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская дамова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
  3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Маскоўская бітва і яе роля ў разгортванні народнага супраціўлення акупантам. Кіруючая роля камуністычнай
    партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам.

4. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.


Раздзел 5. Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах

глабалізацыі сусветных працэсаў


Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:
  • сутнасць мадэрнізацыі ў працэсе пераходу ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства;
  • прыкметы дзяржаўнага суверэнітэту;
  • працэс афармлення і канстытуцыйнага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
  • сутнасцьмадэлідзяржаўнагаўладкаваннязмоцнайпрэзідэнцкай уладай;
  • асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы;
  • прыкметы грамадзянскай супольнасці;
  • змест і сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі;

• дасягненні ў духоўнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Студэнты павінныўмець:
  • вызначаць заканамернасці і асаблівасці пераходу Рэспублікі Беларусь да інфармацыйнага грамадства;
  • характарызаваць этапы фарміравання суверэннай беларускай дзяржаўнасці і даваць ацэнку дадзенаму працэсу як якасна новаму этапу айчыннай гісторыі;
  • прасочваць эвалюцыю форм дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь;
  • характарызаваць Рэспубліку Беларусь як дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву;
  • выяўляць каштоўнасці беларускага грамадства ў адпаведнасці з ідэалогіяй беларускай дзяржавы;
  • ацэньваць перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • аналізаваць тэндэнцыі станаўлення беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • раскрываць асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролю ў міжнароднай супольнасці;
  • ацэньваць сучасныя дасягненні духоўнай культуры ва ўзаемасувязі з культурна-гістарычнай спадчынай беларускага народа.


Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
  2. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.
  3. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.
  4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

5. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX-XXI стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрніза-цыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”



раздзела

Назва раздзела

1

Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь


2

Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

3

Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі


4

Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.


5

Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў




Пытанні і заданні для самакантролю

Раздзел 1

1. Пералічыце і ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця першабытнага грамадства.

2. Назавіце дасягненні першабытных людзей у матэрыяльнай і духоўнай сферах культуры.

3. Ахарактарызуйце этнічныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі бронзавым і ў раннім жалезным вяках.

4. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічных адносін на беларускіх землях у IX – XIII стст.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў перыяду Кіеўскай Русі.

6. Знайдзіце на карце княствы, у склад якіх уваходзілі беларускія землі пасля распаду Кіеўскай Русі.

7. Пералічыце найбольш вядомыя ўсходнеславянскія помнікі мураванага дойлідства раннедзяржаўнага перыяду.

8. Ахарактарызуйце барацьбу за палітычную ўладу ў ВКЛ і палітычную сістэму гэтай дзяржавы.

9. Дайце ацэнку знешнепалітычнай дзейнасці Вялікіх князёў Літоўскіх.

10. Прасачыце дынаміку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў на беларускіх землях у перыяд з XIV да XVI ст.


Раздзел 2

1. Ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.

2. Прааналізуйце працэс усталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы.

3. Дайце ацэнку знешнепалітычнаму становішчу Рэчы Паспалітай.

4. Ахарактарызуйце значэнне рэлігійнай барацьбы ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай.

5. Параўнайце культурнае жыццё Беларусі ў розныя перыяды на працягу другой паловы XVI – канца XVIII ст.

6. Ахарактарызуйце палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.

7. Раскрыйце асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі.

8. Пакажыце ўзаемасувязь паміж працэсамі фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускай культуры.


Раздзел 3

1. Ахарактарызуйце працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

2. Назавіце прычыны, якімі вызначаліся змены ў савецкай сацыяльна-эканамічнай палітыцы.

3. Дайце ацэнку працэсам, якія адбываліся ў эканоміцы Савецкай Беларусі.

4. Ахарактарызуйце грамадска-палітычнае развіццё БССР у складзе Савецкага Саюза.

5. Назавіце імёны вядомых дзяржаўных дзеячаў Савецкай Беларусі.

6. Ахарактарызуйце складанасці і супярэчнасці ў развіцці беларускай культуры ў савецкі перыяд.

7. Праверце, ці добра вы ведаеце імёны беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва савецкага перыяду, а таксама іх творы.


Раздзел 4

1. Пералічыце паветы і гарады Беларусі, якія ў 1921 г. апынуліся ў складзе Польскай дзяржавы.

2. Ахарактарызуйце палітыку санацыйнага рэжыму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

3. Назавіце беларускія грамадска-палітычныя і культурна-асветніцкія арганізацыі, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд з 1921 да 1939 г., а таксама імёны іх лідэраў.

4. Раскрыйце асаблівасці развіцця заходнебеларускай культуры ва ўмовах правядзення палітыкі паланізацыі.

5. Ахарактарызуйце працэс уз’яднання Беларусі ў 1939 г.

6. Раскрыйце антыгуманную сутнасць нацысцкіх планаў захопу і каланізацыі тэрыторыі СССР.

7. Пералічыце асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

8. Параўнайце партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны па наступных прыкметах: формы і метады барацьбы, імёны найбольш вядомыз удзельнікаў, месцы і характар найбольш вядомых акцый.

9. Ахарактарызуйце працэс вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.


Раздзел 5

1. Пералічыце ў храналагічным парадку падзеі, звязаныя са станаўленнем і ўмацаваннем незалежнай Рэспублікі Беларусь.

2. Раскрыйце сувязь паміж палітычнымі і законатворчымі працэсамі ў Рэспубліцы Беларусь

3.. Ахарактарызуйце стратэгію эканамічнага развіцця незалежнай Беларусі.

4. Раскрыйце сэнс выразу “шматвектарная знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь”.

5.. Ахарактарызуйце працэс беларуска-расійскай інтэграцыі.

6. Назавіце і ахарактарызуйце формы культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ


АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі) : Вучэбны дапаможнік / В. Г. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. —Мінск : Экаперспектыва, 2005. — 584 с.
  2. Гісторыя Беларусі : у 6 т. / Ю. Бохан, В. Галубовіч, У. Емельянчык [і інш.]; рэд. кал. М. Касцюк (гал. рэд.). — Мінск : Экаперспектыва, 2000 —2005. — 6 т.
  3. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка , Г. С. Марцуля. — Мінск : Выш. шк., 2003. — 2 ч.


ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Беларусь у Вялікай Айчьганай вайне, 1941—1945: энцыклапедыя. — Мінск, 1990.
  2. Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 1941—1945 гг. / А. А. Коваленя, А. М. Литвин, В. Н. Кузьменко. — Минск, 2005.
  3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. / Ў. А. Сосна [і інш.]; пад рэд. Л. В. Лойкі. — Мінск : РІВШ, 2004. — 332 с.
  4. Гісторыя Беларусі :у 2 ч. : курс лекцый. — Мінск : РІВШ БДУ, 2000. — 2 ч.
  5. Гісторыя Беларусі : вучэб. дапам. / пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. — Мінск : Экаперспектыва, 1996. — 496 с.
  6. Загорульский, Э. М. Древняя история Беларуси. Очерки этнической истории и материальной культуры / Э. М. Загорульский. — Минск : Изд-во БГУ, 1997.
  7. История Беларуси / В. П. Емельянчык [і інш.]; под ред. А. Г. Кохановского и О. А. Яновского. —Мінск : Юніпрес, 2005. — 414 с.
  8. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И. Н. Кузнецов. — Минск : Амалфея, 2000. — 672 с.
  9. Вішнеўскі, А. Г., Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах : вучэб. дапам. / пад аг. рэд. А. Г. Вішнеўскага. — Мінск : Акадэмія МУС РБ, 1998. — 311 с.
  10. История Беларуси : Словарь-справочник / И. Н. Кузнецов руков. [и др.]; под ред.С. Ф. Дубенецкого. — Минск : Экономпресс, 2000. — 319 с.
  11. Ковкель, И. И., Ярмусик, Э. С. История Беларуси с древнейших времен до настоящего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик : 6-е изд. — Минск : Аверсэв, 2006. — 604 с.
  12. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2-х ч. / М.  П.  Касцюк, У.  Ф. Ісаенка, Г.  В.  Штыхаў [і інш.] — Мінск : Беларусь, 1994. — Ч.2
  13. Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі : 2-е выд. / А.  С.  Парашкоў. — Мінск : Бел. навука, 2004. — 444 с.
  14. Сагановіч, Г. М. Нарыс гісторыі Беларусі : ад стараж. да канца XVIIIст. / Г. М . Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 411 с.
  15. Чигринов, П. Г. История Беларуси с древности до наших дней / П. Г. Чигринов. — Мінск : Книжный дом, 2004. — 670 с.
  16. Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособ. для вузов / П. Г. Чигринов. — Минск : Вышэйшая школа, 2000. — 672 с.
  17. Эканамічная гісторыя Беларусі. / пад рэд. В. Галубовіча. — Мінск, 1993. — 288 с.