Усістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля

Вид материалаДокументы

Содержание


Н. Сакалоўскага
А. Паплянавай
А. Паплянавай
Г. Пяцігорскага
Ф. Куперэн
А. Хачатуран.
М. Драмлюгі
У. Алоўнікава
А. Цілічэевай
А. Астроўскага
А. Мдзівані
Г. Гарэлава
Ф. Шуберт.
А. Філіпенкі
М. Долінавай.
Дз. Кабалеўскага.
А. Філіпенкі
Л. Захлеўнага
С. Рахманінаў.
С. Картэс
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

ДЛЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

З БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ

МОВАМІ НАВУЧАННЯ


МУЗЫКА

IIV класы


ЗАЦВЕРДЖАНА

Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь



МІНСК

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

2008

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля. Цэласна ўплываючы на асобу, музычнае мастацтва фарміруе света­адчуванне, светаўспрыманне і светапогляд падрастаючага чалавека.

Мэта вывучэння прадмета «Музыка» — фарміраванне музычнай культуры асобы як часткі яе агульнай духоўнай культуры (Дз. Б. Кабалеўскі). Дасягненне гэтай мэты магчыма толькі ў працэсе ўвядзення навучэнцаў у музыку як у «мастацтва інтануемага сэнсу» (Б. У. Асаф’еў). Уваходжанне дзіцяці ў музыку ўключае не толькі засваенне комплекса музычных ведаў, уменняў і навыкаў. Яно прадугледжвае таксама фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да музыкі і жыцця, далучэнне да разнастайных спосабаў музычнай дзейнасці, раскрыццё творчага патэнцыял асобы.

Задачамі вучэбнага прадмета «Музыка» з’яўляюцца:
  • выхаванне любові да музыкі;
  • засваенне музычнага мастацтва шляхам авалодання музычнымі ведамі, слухацкімі і выканаўчымі ўменнямі, набыцця вопыту самастойнай музычна-творчай дзейнасці;
  • выхаванне эстэтычных пачуццяў і фарміраванне мастацкага густу;
  • развіццё музычнага ўспрымання, мыслення, слыху, пеўчага голасу, творчых здольнасцей навучэнцаў.

У аснове тэматычнай пабудовы праграмы ляжыць распрацаваная

Дз. Б. Кабалеўскім сістэма абагульненых уяўленняў аб музыцы як важнай частцы культуры грамадства і самакаштоўным відзе мастацтва. Тэматызм праграмы структураваны ў адпаведнасці з логікай развіцця музычнага мыслення і мастацкага ўспрымання навучэнцаў.

Далучэнне да агульначалавечага духоўнага вопыту, адлюстраванага ў музыцы, адбываецца ў працэсе зносін навучэнцаў з музычнымі творамі. Навучэнцы ў працэсе навучання павінны не толькі практычна засвоіць інтанацыйную мову музыкі, але і набыць камунікатыўныя ўменні, якія дазваляюць уступаць у дыялог з мастацкім творам, аўтарам, эпохай.

Праграма арыентавана на паступовае назапашванне навучэнцамі вопыту музычна-мастацкай дзейнасці і яго наступнае абагульненне з дапамогай увядзення музычных паняццяў. У сваю чаргу засваенне асноўных паняццяў і музычных тэрмінаў увесь час павінна падмацоўвацца музычнай дзейнасцю навучэнцаў.

Праграма прадугледжвае выкарыстанне розных відаў музычна-мастацкай дзейнасці. У сферу музычна-мастацкай дзейнасці навучэнцаў уваходзяць слуханне, харавыя спевы, ігра на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, сачыненне і імправізацыя, тэатралізацыя, рытмадэкламацыя і інш.

Мастацкі рэпертуар, які прадстаўлены ў праграме, з’яўляецца прыкладным. Ён выступае для настаўніка ў якасці арыенціра. Пры выкарыстанні рэпертуару трэба кіравацца прынцыпам варыятыўнасці, які дазваляе наблізіць адукацыйны працэс да асобы настаўніка і асаблівасцей кожнага класа.

З мэтай фарміравання грамадзянскай культуры навучэнцаў рэкамендуецца штогадовы зварот да «Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»: у І—ІІІ кла­сах — для слухання, у IV класе — для выканання. Пры падборы музычнага матэрыялу для азнаямлення навучэнцаў з народнымі святамі мэтазгодна ўлічваць рэгіянальныя традыцыі.

У працэсе рэалізацыі праграмы прадугледжваецца шырокае выкарыстанне наступных метадаў:
  • мастацкага, маральна-эстэтычнага пазнання музыкі;
  • інтанацыйна-стылявога разумення музыкі;
  • перспектыўных і рэтраспектыўных сувязей;
  • эмацыянальнай драматургіі;
  • мастацкага кантэксту.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок, які трактуецца як урок мастацтва. Для ўрока музыкі ўласцівыя гнуткая структура і наяўнасць эмацыянальна-сэнсавай драматургіі. У адпаведнасці з тэматычнай пабудовай вучэбнага матэрыялу вылучаюцца наступныя тыпы ўрокаў:
  • увядзення ў тэму;
  • паглыблення і развіцця асобных аспектаў тэмы;
  • абагульнення тэмы;
  • кантролю засваення тэмы.

Прапанаванае ў праграме планаванне з’яўляецца прыкладным. Яно накіроўвае настаўніка на творчае канструяванне зместу кожнага ўрока. Пры планаванні важна ўлічваць скразны характар тэматычнага матэрыялу, набытых навучэнцамі ведаў, уменняў і навыкаў.

У аснове праграмы ляжыць сістэма сувязей музычнага твора з «паўсядзённай» культурай, жыццёвым і мастацкім вопытам навучэнцаў. Праграма дазваляе ажыццявіць пашырэнне мастацкай прасторы ўрока за кошт уключэння літаратурных твораў і твораў выяўленчага мастацтва, што садзейнічае фарміраванню пазнавальнай цікавасці, развіццю асацыя­тыўна-вобразнага мыслення і творчых здольнасцей навучэнцаў.

Праграма не рэгламентуе дзейнасць настаўніка, прадастаўляючы яму прастору для творчасці. Педагагічная творчасць можа праяўляцца ў выбары і размеркаванні мастацкага матэрыялу, інтэрпрэтацыі той ці іншай мастацкай ідэі, мастацка-драматургічным планаванні і ажыццяўленні навучальнага працэсу ў цэлым.


І КЛАС

(34 г)


1-я чвэрць

Свет гукаў (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці гукавога свету прыроды і чалавека, выразных фарбах голасу, гучальных жэстах.

Фарміраванне ўменняў услухоўвацца ў з’явы навакольнага свету.

Развіццё назіральнасці, увагі і фантазіі навучэнцаў.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Гучальны свет вакол нас. (1 г)
  2. Прыродныя і механічныя гукі. (1 г)
  3. Музычныя гукі. (1 г)
  4. Карціны, створаныя пры дапамозе гукаў. (2 г)
  5. Настрой, які перададзены пры дапамозе гукаў. (2 г)
  6. Музыка – краіна розных гукаў. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Песенка Элли» (з м/ф «Чараўнік ізумруднага горада»). Музыка І. Касмачова, словы Л. Дзербянёва.

«Ладу-ладу-ладкі», «Дожджык», «Іграў я на дудцы», «Белабока-сарока». Беларускія народныя песні.

«Пайшоў каток на брадок». Беларуская народная калыханка.

«Казёл». Беларуская дзіцячая гульня.

«Божая кароўка», «Кароўка». Беларускія народныя песні.

«Сякі-такі журавель». Беларуская дзіцячая песня.

«Начинается игра». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Слово на ладошках». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Волшебник Пинти Гру». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Как поешь?». Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

«Осенняя песенка». Музыка Д. Васільева-Буглая, словы А. Пляшчэева.

«Солнышко», «Дождик». Музыка А. Цілічэевай, словы Л. Дымавай.

«Что хочется лошадке». Музыка Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

С. Пракоф’еў. «Марш», «Дождж і вясёлка», «Казачка» (з фартэпіяннага цыкла «Дзіцячая музыка»).

Г. Вагнер. «Зязюлька», «Песенька».

С. Майкапар. «Дожджык».

Ф. Куперэн. «Жняцы», «Маленькія ветраныя млыны».

Р. Шуман. «Песенька жняцоў», «Паляўнічая песенька» (са зборніку фартэпіянных п’ес «Альбом для юнацтва»).

Э. Грыг. «Птушачка», «Танец эльфаў».

В. Гаўрылін. «Раніца».

Р. Гліэр. «Вечар», «Раніца».

В. Нікалаеў. «Медзведзяня і пчала», «Дожджык і вясёлка», «Кот і мышка» (музычныя загадкі-партрэты).

А. Хачатуран. «Вячэрняя казка».

П. Падкавыраў. «Свята ўраджая», «Казка», «Ку-ку».

Дз. Шастаковіч. «Шарманка».

«Казачок». Беларуская танцавальная мелодыя на скрыпцы.

«Полька». Беларуская танцавальная мелодыя на балалайцы.

«Кракавяк». Беларуская танцавальная мелодыя на гармоніку і бубне.

«Песня о школе». Музыка М. Драмлюгі, словы Т. Масенкі, рускі тэкст

Т. Волгінай.

«Осень». Музыка М. Красева, словы М. Івенсэн.

Л. Мурашка. «Сумная песня восеньскага лесу», «Вясёлы дожджык».

«По грибы». Музыка У. Алоўнікава, словы Л. Алтухова.

«Песенка друзей». Музыка В. Герчык, словы Я. Акім.

Дз.Кабалеўскі. «Клоуны».

2-я чвэрць

Як расказвае музыка (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці спосабаў гукаатрымання.

Паступовае засваенне палітры сродкаў выразнага інтанавання: выразных рухаў, гукапераймання, фарбаў уласнага голасу.

Засваенне розных спосабаў адлюстравання вялікага і маленькага, высокага і нізкага, хуткага і павольнага, светлага і цёмнага, блізкага і далёкага, адначасовага і паслядоўнага.

Адлюстраванне ўласных уражанняў з дапамогай гукапераймання, руху, слова, колеру.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Як нараджаецца музыка. (1 г)
  2. Светлыя і цёмныя гукі. (1 г)
  3. Халодная і цёплая музыка. (1 г)
  4. Гукаперайманне. (1 г)
  5. Музыка імя. (1 г)
  6. Узоры рытму, акампанементу, танца. (1 г)
  7. Меладычны малюнак. (1 г)
  8. Што і як можна адлюстраваць пры дапамозе гукаў. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Чубаценькі верабей», «Пайшоў коўзацца каток», «Гэй ты, воўчанька». Беларускія народныя песні.

«Верабей», «Козачка». Беларускія народныя танцы.

«Воўк і авечкі», «У мядзведзя ў бары». Беларускія дзіцячыя гульні.

«Каляда», «Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!». Беларускія народныя песні.

«Что нам нравится зимой?». Музыка А. Цілічэевай, словы

Л. Някрасавай.

«Зімовая калыханка». Музыка Л. Свердзеля, словы В. Вярбы.

«Добрый жук». Музыка А. Спадавекіа, словы Я. Шварца.

«Новогодняя». Музыка А. Філіпенкі, словы Р. Бойкі, пераклад з укр. М. Івенсэн.

«Танец около елки». Музыка Ю. Слонава, словы В. Міхайлавай.

«Новогодняя хороводная». Музыка А. Астроўскага, словы Ю. Ляднёва.

Р. Шуман. «Дзед мароз», «Смелы яздок», «Вясёлы селянін» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Альбом для юнацтва»).

А. Мдзівані. «Жарты».

Р. Сурус. «Галоп», «Калыханка».

К. Сен-Санс. «Антылопы», «Куры і пеўні», «Акварыум», «Чарапаха» ( з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

Г. Гарэлава. «Кардонавы салдацік», «Кароль з каралевай», «Гном у чырвоным каўпачку».

К. Цесакоў. «Гульня ў снежкі», «Снежны вальс», «Зімой у лесе».

П. Чайкоўскі. «Марш», «Калыханка», «Мышы», «Бітва», «Іспанскі танец», «Кітайскі танец», «Рускі танец», «Вальс снежных камячкоў» (з балета «Шчаўкунчык», па выбары настаўніка).

Ф. Шуберт. Нямецкія танцы. Сач. 33, № 1, 3, 4, 6 (па выбары на­стаўніка).

С. Картэс. «У некаторым царстве» (з Маленькай сюіты для фартэпіяна «Казка»).

«Здравствуй, зимушка-зима». Музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

У. Агафоннікаў. «Сані са званочкамі».

Л. Мурашка. «Вальс першых сняжынак».

«Бубенчики». Музыка А. Цілічэевай, словы М. Долінавай.

І. Брамс. «Пятрушка».

А. Даргамыжскі. «Танец Пятрушак».


3-я чвэрць

З чаго вырасла музыка (10 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб першасных музычных жанрах — песні, тан­цы, маршы.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, адрозніваць першасныя музычныя жанры, мадэліраваць іх ва ўласнай мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. З чаго пачынаецца музыка. (1 г)
  2. Музыка прыроды, якая абуджаецца. (1 г)
  3. Песня, танец, марш. (1 г)
  4. Жывы пульс музыкі. (1 г)
  5. Якія бываюць маршы. (1 г)
  6. Якія бываюць танцы. (1 г)
  7. Песні ў жыцці чалавека. (1 г)
  8. Мелодыя — душа музыкі. (1 г)
  9. Песня, танец, марш сустракаюцца ў адным музычным творы. (2 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Ідзі, зіма, да Кракава». Беларуская веснавая песня.

«А на гары мак», «Многа нас, многа нас», «Сядзі, сядзі, Яшчур». Беларускія дзіцячыя гульні.

«Лявоніха». Танцавальная скрыпічная мелодыя.

«Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока», «Бегаў зайка». Беларускія народныя песні.

«Зайчик и лиса». Украінская народная песня.

«В нашем классе» (марш, полька, вальс, песня). Музыка

Дз. Кабалеўскага.

«Калыханка». Музыка В. Раінчыка, словы Г. Бураўкіна.

«Барабан». Музыка Л. Сімаковіч, словы Б. Жанчака.

«Веселый музыкант». Музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

«Пони», «Солнечные зайчики», «Слон и скрипочка». Музыка

А. Паплянавай, словы В. Татарынава.

«Мышка, мышка, дзе была?». Музыка Л. Захлеўнага, словы

Л. Пранчака.

«Песенка о зарядке». Музыка М. Старакадомскага, словы

А. Кронпауза.

І. Брамс . Вальс As-dur.

Л. Бакерыні. «Менуэт».

Э. Грыг. «Халінг», «Лісток з альбома».

П. Чайкоўскі. «Марш драўляных салдацікаў», «Камарынская», «Песня жаваранка» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

С. Рахманінаў. «Італьянская полька».

Дз. Шастаковіч. «Вальс-жарт».

Дз. Кабалеўскі. «Танец маладога бегемота», «Тры варыянта марша».

С. Баневіч. «Вальс на бале», «Паўночная полька» (з альбома «Па казках Ганса Хрысціяна Андэрсена»).

С. Картэс. «Прынц перамог дракона» (з Маленькай сюіты для фартэ­піяна «Казка»).

В. Кузняцоў. «Вясёлы танец», «Марш», «Старадаўняя мелодыя».

Л.Шлег. «Марш», «Калыханка маці» (з сюіты-казкі «Пакаці-гарошак» для чатырохструннай домры і фартэпіяна).

Ф. Шапэн. Мазурка C-dur, Вальс h-moll ( Сач. 69, № 2 ).

Дж. Вердзі. «Марш» (з оперы «Аіда»).

Г. Гарэлава. «Танцуючы таўсцяк».

К. Сен-Санс. «Вальс сланоў» (з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

М. Мусаргскі. «Гапак» (з оперы «Сарачынская ярмарка»).

С. Пракоф’е. «Марш».

М. Глінка. «Полька».

С. Чарнецкі. «Сустрэчны марш».

М. Блантэр. «Футбольны марш».

«Солдатик». Музыка Г. Курына, словы М. Карэма, пераклад

М. Кудзінава.

«Начинаем перепляс». Музыка С. Сасніна, словы П. Сіняўскага.

«Тузік», «Калыханка». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Мама». Музыка Л. Бакалава, словы С. Вігдарава.

«Птенчики». Музыка А. Цілічэевай, словы М. Долінавай.

«Весна». Нямецкая народная песня, рускі тэкст С. Каратыгінай.

Л. Мурашка. «Гульня ручайка».


4-я чвэрць

Аб чым расказвае музыка (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб выразнасці і выяўленчасці музыкі. Ад­люстраванне ў музыцы навакольнага свету, чалавека (яго голасу, паходкі , узросту, настрою).

Фарміраванне ўменняў адлюстроўваць кантрастныя настроі і з’явы навакольнага свету ў розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Музычныя гісторыі, расказаныя кампазітарамі. (1 г)
  2. Музыка перадае пачуцці чалавека. (2 г)
  3. Музыка адлюстроўвае розныя рысы характару. (1 г)
  4. Музыка перадае рух. (1 г)
  5. Музыка малюе карціны. (1 г)
  6. Музыка народнага свята. (1 г)
  7. Выразнасць і выяўленчасць у музыцы. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Перапёлачка». Беларуская народная песня, апрацоўка С. Палонскага.

«Камар лазню тапіў», «Сядзіць камар на дубочку». Беларускія народныя песні.

«Саўка ды Грышка», «Іграў я на дудцы». Беларускія народныя песні.

«Взял волынку наш сосед». Эстонская народная песня.

«Иди, иди, дождик». Украінская народная песня.

«Разные ребята», «Мы шагаем», «В нашем классе», «Первый класс» (папеўкі). Музыка Дз. Кабалеўскага.

«Карусель». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы І. Рахіла.

«Пастушок». Музыка П. Падкавырава, словы Я. Журбы.

«Носорог». Музыка І. Арсеева, словы В. Віктарава.

«Окликание дождя». Музыка А. Лядава, словы народныя.

«Ягорачка». Музыка В. Сярых, словы народныя.

«Песенка слоненка и мышей» (з радыёперадачы «Слананя пайшло вучыцца»). Музыка Б. Чайкоўскага, словы Д. Самойлава.

«Песенка-считалка». Музыка А. Жарава, словы А. Шлыгіна.

А. Лядаў. «Музычны куфэрак».

Ф. Шуберт. Экасез D-dur.

І. С. Бах. Прэлюдыя C-dur.

М. Глінка. «Марш Чарнамора» (з оперы «Руслан і Людміла»).

П. Чайкоўскі. «Хвароба лялькі», «Пахаванне лялькі», «Новая лялька»

(са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

А. Залётнеў. «Балет мышэй».

В. Кузняцоў. «Гульня ў класікі».

Э. Грыг. «Птушачка», «Матыль».

Ф. Шуберт. «Пчолка».

Дз. Кабалеўскі. «Труба і барабан», «Упарты брацік».

Ф. Ліст. Эцюды «Шум лесу», «Паляванне».

В. Рэбікаў. «Мядзведзь».

«Шчупак». Музыка Л. Мурашкі, словы Л. Пранчака.