Усістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля

Вид материалаДокументы

Содержание


Другое паўгоддзе
Прыкладнае планаванне тэмы
У. Каст­рулёва.
Ю. Блінова
Дз. Кабалеўскага.
Э. Грыг. «Танец эльфаў», «У пячоры горнага караля» (з сюіты «Пер Гюнт»). Ф. Шуберт
П. Чайкоўскі
В. Войцік
Л. Мурашка.
М. Старакадамскага
Ю. Семянякі
М. Старакадамскага
Н. Сакалоўскага
В. Сярых.
А. Чыркуна
Дз. Каба­леўскага.
А. Аляксандрава
Г. Пяцігорскага
П. Чайкоўскі
В. Карэтнікаў
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4

Другое паўгоддзе


Сродкі музычнай выразнасці (18 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб музычным маўленні як шматфарбавай змястоўнай мове.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць сродкі музычнай выразнасці, выкарыстоўваць іх ва ўласнай музычнай дзейнасці, аргументуючы свой выбар.

Прыкладнае планаванне тэмы




  1. Выразнасць музычнай мовы. (1 г)
  2. У кожнага героя свая музычная мова. (2 г)
  3. З чаго складаюцца мелодыі. (1 г)
  4. Рытм — залаты ключык музыкі. (1 г)
  5. Сям’я працягласцей. (1 г)
  6. Сіла гуку. (1 г)
  7. Дынамічныя выразныя фарбы. (1 г)
  8. Тэмп у жыцці і ў музыцы. (2 г)
  9. Лад — згода, парадак між гукамі. (2 г)
  10. Тэмбр — афарбоўка музычных галасоў. (1 г)
  11. Вакальныя тэмбры. (1 г)
  12. Інструментальныя тэмбры. (1 г)
  13. Рэгістр — краіна гукаў: высокіх, сярэдніх і нізкіх. (1 г)
  14. Рэгістры гучання інструментаў. (1)
  15. Як кампазітары, выканаўцы і слухачы разумеюць адзін аднаго. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Вясна красна, а зіма хараша», «Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель?». Беларускія народныя песні.

«Ды была ў бабкі курка рабенька». Веснавая валачобная песня.

«Чырвонае кола», «Памажы, Божа, нам вясну гукаць», «Перапёлачка». Беларускія народныя песні.

«Вяснянка», «Запражыце сівых коней». Беларускія народныя песні.

«А мы грушу пасадзілі». Беларускі веснавы карагод, апрацоўка У. Каст­рулёва.

«Вясна, вясна». Заклічка.

«Цюлі-люлі, катка два», «Ішоў Бай па сцяне». Беларускія народныя калыханкі.

«Грушка». Беларуская народная песня-гульня.

«Любопытный дрозд». Польская народная песня, апрацоўка Ю. Блінова, рускі тэкст М. Калінінай.

«Вясна». Мелодыя народная, словы Я. Коласа, апрацоўка Р. Пукста.

«Шпак». Музыка М. Анцава, словы Я. Журбы.

«Родны бусел», «Зямля мая». Музыка С. Галкінай, словы Н. Галіноўскай.

«Куркі». Музыка Л. Шлег, словы А. Вольскага.

«Кавалёк». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Маленькая таполя». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Музыканты». Музыка А. Рэмізоўскай, словы Э. Агняцвет.

«Хрыстос Уваскрос». Музыка і словы Л. Кебіч.

І. Арсееў. «Тихо—громко», «Игра в слова», «Крокодил и Чебурашка», «Носорог» (папеўкі).

«Разные ребята», «Карусель», «Игра в гостей», «Монтер». Музыка Дз. Кабалеўскага.

«А у меня есть флейта». Музыка і словы Э. Фрымерт, пераклад з ням. М. Лапісавай.

«Песенька пра маму». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Липка». Музыка М. Красева, словы П. Варанько, пераклад

С. Маршака.

«Малиновка». Музыка Л. ван Бетховена, словы Г. Бюргера.

«Ля Вячы». Музыка Э. Зарыцкага, словы Л. Пранчака.

«Наша Перамога». Музыка А. Чыркуна, словы У. Карызны.

«Прекрасен мир поющий». Музыка Л. Абелян, словы В. Сцяпанава.

Р. Роджэрс. «До-ре-ми», рускі тэкст М. Цэйтлінай (з к/ф «Гукі музыкі»).

«Попутная песня». Музыка М. Глінкі, словы Н. Кукальніка.

І. Арсееў. «Пяшком», «На веласіпедзе», «На машыне», «Слон і Моська», «Тры мядзведзі» (з сюіты «У госці».)

«Шастак» . Беларуская танцавальная мелодыя на скрыпцы.

«Мікіта», «Юрачка». Беларускія танцавальныя мелодыі на дудцы.

«Барынька». Беларуская танцавальная мелодыя на пішчыку.

Э. Грыг. «Танец эльфаў», «У пячоры горнага караля» (з сюіты «Пер Гюнт»).

Ф. Шуберт. «Форель», пераклад В. Кастамарава.

С. Майкапар. «Рэха ў гарах».

П. Чайкоўскі. «Кот у ботах і Белая кісанька» (з балета «Спячая прыгажуня»).

П. Чайкоўскі. «Гульня ў конікі», «У царкве», «Песня жаваранка» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

Дз. Кабалеўскі. «Зайка дражніць медзведзяня».

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка «Пеця і воўк».

В. Войцік. «Бураціна», «Мальвіна», «Залаты ключык і Карабас»

(з дзіцячай сюіты «Залаты ключык»).

С. Картэс. «Зачараванае возера», «Паядынак» (з Маленькай сюіты для фартэпіяна «Казка»).

Л. Мурашка. «Марш каляровых салдацікаў».

«Студзень». Музыка М. Наско, словы А. Дзеружынскага.

«Дельфиненок». Музыка Э. Ханка, словы В. Кручкова.

Б. Дварыёнас. «Драўляны конік».

«Веселые путешественники». Музыка М. Старакадамскага, словы

С. Міхалкова.

В. Карэтнікаў. «Маленькі каўбой».

М. Рымскі-Корсакаў. «Тры цуды» (з оперы «Казка пра цара Салтана»).

«Цымбалісты». Музыка Ю. Семянякі, словы Э. Агняцвет.

Л. ван Бетховен. «Вясёлая. Сумная».

В. Салманаў. «Раніца ў лесе», «Вечар».

«Воздушная песня». Музыка М. Старакадамскага, словы

Я. Далматоўскага.


Прыкладныя патрабаванні

да ўзроўню музычнага развіцця вучняў ІІ класа


К канцу другога года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатко­выя ў я ў л е н н і:

аб оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце;

аб групах інструментаў сімфанічнага аркестра;

аб сродках музычнай выразнасці;

аб сістэме працягласцей;

аб магчымасці разумець музычную мову без слоў.


Вучні павінны ў м е ц ь :

адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, пазнаваць вядомыя музычныя інструменты, гучанне сімфанічнага аркестра;

адрозніваць працяглыя і кароткія гукі, характар і кірунак руху мелодыі;

вызначаць герояў музычных твораў па характары іх музычнай мовы;

свядома карыстацца сродкамі музычнай выразнасці.


ІІІ КЛАС

(35 г)


1 чвэрць


Песенны, танцавальны і маршавы характар

музычнай мовы ( 8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб песенным, танцавальным і маршавым характары музычнай мовы, аб выразных сродках песеннасці, танцавальнасці, маршавасці.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць і мадэліраваць песеннасць, танцавальнасць і маршавасць у вакальнай і інтрументальнай музыцы.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Музыка расказвае аб нашым жыцці. (1 г)
  2. Аб чым можа расказаць песенная музыка. (1 г)
  3. Песеннасць у інструментальнай музыцы. (1 г)
  4. Танцавальны характар музычнай мовы. (1 г)
  5. Танцавальнасць у вакальнай і інструментальнай музыцы. (1 г)
  6. Пра што можа расказаць маршавая музыка. (1 г)
  7. Маршавасць у вакальнай і інструментальнай музыцы. (1 г)
  8. Песеннасць, танцавальнасць, маршавасць сустракаюцца ў адным музычным творы. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь». Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

«Мікіта». Беларускі народны танец-песня, апрацоўка А. Граса.

«Ты , зязюля, не кукуй», «Бегаў зайка шэранькі». Беларускія народныя песні ў апрацоўцы В. Сярых.

«Сеў жучок на сучок». Беларуская народная песня.

«Юрачка». Беларуская народная песня-танец.

«Охотничья». Польская народная жартоўная песня.

«Пастушья песня». Французская народная песня.

«Із далёкіх, із краёў». Беларуская народная песня.

«Заінька, шэранькі, дзе ты быў?». Беларуская дзіцячая гульнёвая песня.

«Родная школа». Музыка А. Чыркуна, словы А. Кажэра.

«Скворушка прощается». Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсэн.

«Мы — девочки», «Мы — мальчики» (папеўкі). Музыка Дз. Каба­леўскага.

«Кадэ Русель». Французская народная песня ў апрацоўцы Ж. Векерлена.

«На утренней зарядке». Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсэн.

«Добрай ночы». Музыка А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

«В Авиньоне на мосту». Французская народная песня ў апрацоўцы А. Аляксандрава, рускі тэкст І. Мазніна.

«Над нашей квартирой». Музыка Г. Гладкова, словы Э. Успенскага.

«О чем грустят кораблики». Музыка Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

«Старичок-лесовичок». Музыка В. Кікты, словы В. Татарынава.

М. Глінка. Арыя Сусаніна (з оперы «Іван Сусанін»), сімфанічная уверцюра «Арагонская хота» (фрагменты па выбары настаўніка).

П. Чайкоўскі. «Нямецкая песенька», «Старадаўняя французская пе­сенька», «Руская песня» (са зборніка фартэпіянных п’ес «Дзіцячы альбом»).

П. Чайкоўскі. Раманс «Мой Лизочек», «Андантэ маэстоза» (з фіналу балета «Шчаўкунчык»).

Э. Грыг. «Раніца», «Смерць Азэ» (з сюіты «Пер Гюнт»).

Ф. Шапэн. Прэлюдыі № 7, 15, 20, Паланез A-dur.

І. Цеслюкевіч. «Слон і Моська», «Сабака», «Арол і Заяц», «Кот» (з цыкла «Пра звяроў» (5 п’ес для віяланчэлі і фартэпіяна).

В. Карэтнікаў. «Сумная песня», «Прагулка» (з цыкла «Дзіцячы альбом»).

2 чвэрць

Інтанацыя (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб інтанацыі як выразнасці мовы і музыкі, як «зерні», з якога вырастае музычны твор.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, адрозніваць выразныя і выяўленчыя інтанацыі ў музычнай мове, самастойна ствараць іх у розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.


Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Выразнасць слова, музыкі, руху, колеру. (1 г).
  2. Блізкасць моўнай і музычнай інтанацыі. (1 г)
  3. “Зерне” – інтанацыя. (1 г)
  4. Выразная інтанацыя. (1 г)
  5. Выяўленчая інтанацыя. (1 г)
  6. Выразная і выяўленчая інтанацыі сустракаюцца ў адным творы. (2 г)
  7. Розныя фарбы выразнасці. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Сякі-такі журавель», «Сыч» (канон). Беларускія народныя песні.

«Як пагнала бабуленька». Беларуская народная жартоўная песня ў апрацоўцы Г. Цітовіча.

«Заінька, шэранькі, дзе ты быў?». Беларуская народная песня.

«Жалоблівы коцік». Беларуская народная песня, апрацоўка М. Анцава.

«Раз, два, три, четыре, пять». Чэшская народная песня, апрацоўка Р. Бойкі, рускі тэкст А. Машыстава.

«Бабуля». Музыка А. Залётнева, словы І. Цітаўца.

«Камар лазню тапіў». Беларуская жартоўная песня.

«Кукушка». Швейцарская народная песня, пераклад Е. Манучаравай.

«Почему?». Музыка А .Чыркуна, словы І. Цітаўца.

«Грустная песенка о слоненке». Музыка А. Залётнева, словы А. Левіна.

«Кузнец» (папеўка). Музыка І. Арсеева, словы народныя, пераклад з англ. С. Маршака.

«Выйшаў бусел пагуляць». Музыка А. Даньшовай, словы М. Танка.

«Шла веселая собака» (канон). Музыка А. Паплянавай, словы Н. Піку­левай.

«Кто дежурные?». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы Я. Шварца.

«Котенок и щенок». Музыка Т. Папаценкі, словы В. Віктарава.

«Снежны дзед». Музыка А. Залётнева, словы Н. Гілевіча.

«Сняжынка». Музыка Я. Глебава, словы П. Пранузы.

«Мароз». Музыка Э. Зарыцкага, словы В. Жуковіча.

«Калядкі». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Пра Чапу». Музыка Дз. Еўтуховіча, словы Я. Мальца.

«Небылицы». Музыка Р. Бойкі, словы В. Віктарава.

Э. Грыг. «Вясельны дзень у Трольхаўгене».

Э. Тырманд. «Як вучылі папугая размаўляць», «Дзве сяброўкі».

Ф. Шуберт. «Форель»(словы Х. Шубарта), «В путь» (словы В. Мюл­лера).

Р. Шуман. «Зязуля-невідзімка», «Першая страта».

Л. К. Дакен. «Зязуля».

М. Мусаргскі. «Балет нявылупленых птушанят» (з фартэпіяннага цыкла «Малюнкі з выстаўкі»).

К. Сен-Санс. «Куры і пеўні», «Антылопы» (з заалагічнай фантазіі «Карнавал жывёл»).

3-я чвэрць

Развіццё музыкі (11 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб развіцці вобразнага зместу і выразных сродкаў музыкі. Фарміраванне ўменняў прасочваць тэмбравыя, дынамічныя, рэгістравыя, тэмпавыя, рытмічныя, гукавышынныя і ладавыя змяненні ў музычным творы.

Фарміраванне ўяўленняў аб сродках выканальніцкага развіцця.

Фарміраванне ўменняў скадаць выканальніцкі план твора.

Прыкладнае планаванне тэмы

  1. Як расказваюць і слухаюць музычныя гісторыі. (1 г)
  2. Меладычнае развіццё ў музыцы. (1 г)
  3. Дынамічнае развіццё ў музыцы. (1 г)
  4. Тэмпавае развіццё ў музыцы. (1 г)
  5. Рэгістравае і тэмбравае развіццё ў музыцы. (2 г)
  6. Ладавае развіццё ў музыцы. (2 г).
  7. Выканальніцкае развіццё ў музыцы. (2 г)
  8. Музычныя дыялогі. (1 г)


Прыкладны музычны матэрыял


«Ты, Надзейка, раскажы». Беларуская народная песня ў апрацоўцы С. Палонскага і А. Вольскага.

«Вось прыйшлі зімовы стужы». Беларуская народная песня.

«Бегаў зайка шэранькі». Мелодыя народная, апрацоўка Г. Вагнера, словы С. Пацёмкіна.

«Чаму ж мне не пець». Беларуская народная песня (канон).

«Сеў жучок на сучок». Беларуская народная песня.

«Ой, вясна, вясна». Беларуская народная песня, апрацоўка А. Залётнева.

«Разные ребята», « Мы шагаем» (папеўкі)

«Калыханка». Музыка Я. Цікоцкага, словы народныя.

«Тень-тень, потетень». Музыка В. Каліннікава, словы народныя.

«Мамина песенка». Музыка І. Лучанка, словы М. Пляцкоўскага.

«Літарынка». Музыка В. Раінчыка, словы Р. Барадуліна.

«Почему медведь зимою спит». Музыка Л. Кніпера, словы

А. Каваленкава.

«Рыбак». Музыка А. Чыркуна, словы В. Скарынкіна.

«Отгадайка». Музыка і словы Э. Казачкова.

«Песенька пра маму». Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

«Сапожки». Музыка Р. Бойкі, словы В. Віктарава.

«Тихая сказка». Музыка А. Паплянавай, словы С. Маршака.

В. А. Моцарт. Саната № 11 А-dur (частка І).

Ф. Шуберт. Марш, Вальс h-moll.

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 4, фінал (фрагменты па выбары настаўніка). «Неапалітанскі танец», «Рускі танец» (з балета «Лебядзінае возера»).

Э. Грыг. «Раніца», «У пячоры горнага караля», «Шэсце гномаў» (з сюіты» Пер Гюнт»).

П. Падкавыраў. Другі скрыпічны канцэрт, фінал.

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка «Пеця і воўк» (фрагменты па выбары настаўніка).

Г. Вагнер. Святочная уверцюра для сімфанічнага аркестра.


4-я чвэрць

Будова (формы) музыкі (8 г)


Фарміраванне ўяўленняў аб будове музычнага маўлення, спосабах развіцця (кантраст, паўтор, зменены паўтор), музычных формах: адначасткавых, двухчасткавых, трохчасткавых, ронда і варыяцыях.

Фарміраванне ўменняў сачыць і самастойна мадэліраваць разгортванне музычнага зместу.

Прыкладнае планаванне тэмы




  1. Разнастайнасць будовы музычных твораў.

Кантрасты і паўторы ў жыцці і музыцы. (1 г)
  1. Будова музычнай мовы. (1 г)
  2. Як музыка расказвае гісторыі, у якіх няма кантрастаў. (1 г)
  3. Двухчасткавая форма. (1 г)
  4. Трохчасткавая форма. (1 г)
  5. Ронда. (1 г)
  6. Варыяцыі. (1 г)
  7. Як ствараецца музычны твор. (1 г)

Прыкладны музычны матэрыял


«Дуда», «Сыч», «Ходзіць курачка». Беларускія народныя песні.

«А на гары мак». Беларуская дзіцячая гульня.

«Петушок». Латвійская народная песня.

«Люлі, люлі, люлі, прыляцелі гулі». Беларуская народная калыханка, апрацоўка Я. Прохарава.

«Пастушья песня» (канон). Французская народная песня.

«Козанька белая» (канон). Беларуская народная песня.

«Тик-так». Музыка З. Левінай, словы Т. Спендзіяравай.

«Добрай ночы». Музыка А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

«Прыляцелі шпакі». Музыка П. Падкавырава, словы Я. Пушчы.

«Песенка о весне». Музыка Л. Захлеўнага , словы Т. Сучковай.

«Песенка про папу». Музыка У. Шаінскага, словы М. Таніча.

«Доброта». Музыка І. Лучанка, словы Н. Тулупавай.

«Классное рондо». Музыка Дз. Кабалеўскага.

«Крокодил и Чебурашка» (варыяцыі). Музыка І. Арсеева.

«Зачем нам выстроили дом?». Музыка Дз. Кабалеўскага, словы В. Вік­тарава.

«Поросята строят дом». Музыка І. Яфрэмава, словы Р. Сэфа (з м/ф «Бім, Бам, Бом»).

«Хозяйка», «Ласточка». Музыка Р. Бойкі, словы В. Віктарава.

«Солнышко смеется». Музыка Э. Ханка, словы І. Вешагонавай.

«Добрай ночы». Музыка Дз. Еўтуховіча, словы Л. Пранчака.

«Настоящий друг». Музыка Б. Савельева, словы М. Пляцкоўскага.

М. Глінка. «Камарынская» (фрагмент па выбары настаўніка), «Полька».

Л. ван Бетховен. Саната № 12, ч. І.

Ж. Ф. Рамо. «Курыца».

Э. Грыг. «Песня Сольвейг», «Танец Анітры» (з сюіты «Пер Гюнт»).

С. Пракоф’еў. «Болтунья»; «Марш» (з оперы «Любоў да трох апельсінаў»).

Дз. Кабалеўскі. Варыяцыі на тэму беларускай народнай песні «Перапёлачка».


Прыкладныя патрабаванні

да ўзроўню музычнага развіцця вучняў ІІІ класа


К канцу трэцяга года навучання ў вучняў фарміруюцца ў я ў л е н н і:

аб выразных сродках песеннай, танцавальнай і маршавай музычнай мовы;

аб інтанацыі як выразнасці слова, музыкі, руху, колеру;

аб інтанацыі як “зерні”, з якога вырастае музычны твор;

аб развіцці вобразнага зместу і выразных сродкаў музыкі;

аб мажорным і мінорным ладзе;

аб сродках выканальніцкага развіцця музыкі і выканальніцкім плане твора;

аб фразе, сказе, кульмінацыі;

аб сэнсавай ролі кантрасту і паўтору ў музыцы;

аб будове двухчасткавых кантрастных, трохчасткавых рэпрызных, ронда і варыяцыйных кампазіцый.


Вучні павінны ў м е ц ь :

адрозніваць характэрныя выразныя фарбы песеннай, танцавальнай і маршавай музычнай мовы;

мадэліраваць песенны, танцавальны і маршавы характар музыкі;

самастойна выбіраць сродкі выканальніцкай выразнасці;

распазнаваць кантрастныя інтанацыі, даваць ім характарыстыку, мадэліраваць колерам, рухам;

падбіраць і выконваць прастыя інтанацыі на гукавышынных інтрументах;

прыдумваць інтанацыйны адказ у музычным дыялогу;

адрозніваць ладавую афарбоўку музыкі і ўсвядомлена выкарыстоўваць яе ў выканальніцкай і творчай дзейнасці;

прасочваць тэмбравыя, дынамічныя, рэгістравыя, тэмпавыя, рытмічныя, гукавышынныя, ладавыя змены музычнай мовы;

распазнаваць і мадэліраваць рознымі сродкамі будову музычных твораў у двухчасткавай кантраснай, трохчасткавай рэпрызнай, ронда і варыяцыйнай формах.

IV КЛАС